Парма (футбольны клюб)
| Парма | |
| Поўная назва | Parma Calcio 1913 S.r.l. |
|---|---|
| Заснаваны | 27 ліпеня 1913 |
| Горад | Парма, Італія |
| Стадыён | Эньё Тардыні Умяшчальнасьць: 27 906 |
| Прэзыдэнт | Цзянь Ліжанг[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Сэрыя А |
| · 2025—2026 | 13 месца |
parmacalcio1913.com (італ.) (анг.) | |
«Парма» (па-італьянску: Parma) — італьянскі футбольны клюб з гораду Парма, які месьціцца ў правінцыі Эмілія-Раманьня. Трохразовы ўладальнік Кубка Італіі. Клюб зьяўляецца двухразовым ўладальнікам Кубка УЭФА (1995, 1999), уладальнікам Кубка кубкаў (1993), нягледзячы на тое, то «Парма» ніколі не перамагала ў нацыянальным чэмпіянаце й ніколі не спаборнічала за галоўныя міжнародныя трафэі да 1990-х гадоў. У часы, калі каманда спансавалася Каліста Танцы, клюб атрымаў восем з гэтых трафэяў у пэрыяд паміж 1992 і 2002 гадамі, а таксама «Парма» дасягнула свайго найлепшага месца ў лізе — другое месца ў сэзоне 1996—1997 гадоў. «Ювэнтус», «Мілян» і «Інтэрнацыянале» ёсьць адзінымі італьянскімі клюбамі, якія маюць больш посьпехаў у эўракубках, чым «Парма»[2]. Клюб быў заснаваны ў ліпені 1913 году пад назовам «Verdi Foot Ball Club», але клюб зьмяніў сваю назву ў сьнежні таго ж году. Парма праводзіць свае хатнія матчы ў на стадыёне імя Эньё Тардыні, які здольны зьмясьціць 27 906 чалавек, з 1923 году.
Зусім нядаўна, «Парма» мела фінансавыя праблемы, якія былі выкліканыя ў канцы 2003 году скандалам вакол малочнай кампаніі Parmalat, выкліканай банкруцтвам мацярынскай кампаніі, што выклікала ўсталяваньня ў клюбе вонкавага кантролю да студзеня 2007 году. Клюб традыцыйна гуляе ў прывабны футбол і мае разьвітую футбольную акадэмію[3]. Нягледзячы на нядаўні спад у посьпехах клюб зьяўляецца асацыяваным сябрам і адным з васьмі італьянскіх клюбаў, якія зьяўляюцца часткай Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў, якая ўтварыліся пасьля распаду G-14.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў ліпені 1913 году як «Verdi Foot Ball Club» ў гонар стагодзьдзя з дня нараджэньня опэрнага кампазытара Джузэпэ Вэрдзі, які нарадзіўся ў правінцыі Парма. Клюб адразу ж абраў жоўты і сіні колеры, якія зьяўляюцца дзейнымі й на сёньня[4]. У сьнежні таго ж году клюб зьмяніў сваю назву на «Парма» й пачалі насіць белыя кашулі, упрыгожаныя чорным крыжом[5]. «Парма» пачала гуляць у футбольных лігах у сэзоне 1919—1920 гадоў пасьля заканчэньня Першай сусьветнай вайны й пачала будаўніцтва стадыёна «Эньё Тардыні» праз два гады пасьля гэтага[6]. «Парма» стала чальцом-заснавальнікам Сэрыі Б. У сэзоне 1935—1936 гадоў «Парма» стала чальцом-заснавальнікам Сэрыі С, дзе клюб заставаўся да прасоўваньня ў Сэрыю Б у 1943 годзе. Аднак футбол у Італіі быў спынены з-за вядзеньня баявых дзеяньняў Другой сусьветнай вайны, нягледзячы на тое, што каманда праводзіла матчы ў спаборніцтве Campianto Alta Italia ў 1944 годзе.
Пасьля вайны «Парма» тры гады правяла ў Сэрыі Б, якая на той момант падзялілася на дзьве рэгіянальныя лігі, перад тым як зноўку была зьведзеная ў сэзоне 1948—1949 гадоў у Сэрыю С. Клюб правёў яшчэ пяць сэзонаў у Сэрыі С пакул не вярнуўся ў Сэрыю Б, дзе ў сэзоне 1954—1955 гадоў клюб заняў дзявяты радок, то бок клюбны рэкорд таго часу. Гэта была эпоха, у якой гульцы клюбу ў цэлым мелі іншую працу або былі яшчэ студэнтамі й калі аматарскія рэгбійныя й валейбольныя каманды гораду, як то «Рэгбі Парма 1931» й «Фэравіеры Парма», былі больш папулярнымі сярод мяшчанаў. «Парма» дэбютавала ў эўракубках у сэзоне 1960—1961 гадоў, перамогшы швайцарскі клюб «Бэлінцона» ў Кубку Альпаў, але затым каманда зноўку вылецела ў Сэрыю С. Каманда правяла ўсяго адзін сэзон у Сэрыі C да вылету на гэты раз у Сэрыю Д у 1966 годзе.
У 2015 годзе клюб быў ліквідаваны з-за немагчымасьці заплаціць па сваім пазыкам. Замест быў створаны новы клюб, які пачаў свае выступы ў Сэрыі Д, чацьвёртай паводле моцы лізе Італіі. Потым клюб пасьлядоўна прабіўся ў Сэрыю А.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Актуальны на 19 верасьня 2026 году
|
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.parmacalcio1913.com/news/alberto-gilardino-e-il-nuovo-allenatore-del-parma-calcio/
- ↑ Mynk, K.C. (17 April 2009). «How the Mighty Have Fallen: The Decline of 10 Untouchable Football Clubs». BleacherReport.com
- ↑ «Return of the Don». Football-Italia.net. 13 студзеня 2012
- ↑ «Parma Club History». Football-Italia.net.
- ↑ «Parma». Goal.com.
- ↑ «Stadio [The Tardini]». FCParma.com.