Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году Нямеччына | |
Падрабязнасьці чэмпіянату | |
---|---|
Месца правядзеньня | Нямеччына |
Час правядзеньня | 14 чэрвеня — 14 ліпеня |
Лік удзельнікаў | 54 |
— у фінальнай частцы | 24 |
Месца правядзеньня фіналу |
Алімпіяштадыён, Бэрлін |
Выніковае становішча | |
Чэмпіён | Гішпанія |
Другое месца | Ангельшчына |
Статыстыка чэмпіянату | |
Згуляна матчаў | 51 |
Забіта галоў | 117 (2.29 за гульню) |
Наведвальнасьць | 2 681 288 (52 574 за матч) |
Бамбардзір | шэсьць гульцоў (па 3 галоў) |
← 2020 2028 → |
Чэмпіянат Эўропы па футболе 2024 году — 17-ы чэмпіянат сярод нацыянальных зборных Эўропы, які ладзіўся УЭФА. Турнір адбыўся на 10 стадыёнах у 10 гарадах Нямеччыны з 14 чэрвеня па 14 ліпеня 2024 году[1]. Зборная Італія абараняла свой тытул, пасьля таго, як папярэдні раз апэнінцы перамаглі зборную Ангельшчыны паводле сэрыі пэнальці[2]. Чэмпіёнам гэтым разам стала зборная Гішпаніі, якая ў фінальным матчы перамагла зборную Ангельшчыны.
Гэта быў ўжо трэці раз, калі спаборніцтва ладзіліся ў Нямеччыне, а таксама другі раз пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны ў 1990 годзе. Гэтак першынство 1988 году ладзілася ў ФРН, а на чэмпіянаце Эўропы 2020 году некалькі матчаў гуляліся ў Мюнхэне на Альянц-Арэне. З гэтым чэмпіянатам турнір вярнуўся да звычайнага чатырохгадовага цыклю, пасьля таго, як чэмпіянат Эўропы 2020 году быў затрыманы да 2021 году праз пандэмію каранавірусу.
Выбары гаспадара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 сакавіка 2017 году УЭФА абвесьціла, што толькі дзьве краіны, Нямеччына і Турэччына, заявілі да 3 сакавіка 2017 году аб сваім намеры прыняць у сябе турнір[3][4]. Краіна-гаспадар была абраная 27 верасьня 2018 году ў швайцарскім Ньёне[5]. Да таго Нямеччына плянавала паўнавартасна прыняць чэмпіянат Эўропы 2020 году[6].
Краіна | Галасы |
---|---|
Нямеччына | 12 |
Турэччына | 4 |
Устрымаліся | 1 |
Выканаўчы камітэт УЭФА прагаласаваў за гаспадара падчас таемнага галасаваньня, пры гэтым дзеля вызначэньня гаспадара наўпрост патрабавалася толькі большасьць галасоў. У выпадку роўнасьці галасоў прэзыдэнт УЭФА аддаваў бы вырашальны голас[7]. З 20 сябраў камітэту два зь іх ня мелі права голасу, а адзін адсутнічаў, у выніку чаго засталося сямнаццаць сябраў з правам голасу[8].
Стадыёны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нямеччына мела шырокі выбар стадыёнаў, якія адпавядалі патрабаванням УЭФА да мінімальнай умяшчальнасьці на 30 тысяч заўзятараў дзеля матчаў чэмпіянату Эўропы.
Зь дзесяці аб’ектаў, абраных для Эўра-2024, дзевяць выкарыстоўваліся дзеля чэмпіянату сьвету 2006 году. Да ліку гарадоў, дзе ладзіліся спаборніцтва сусьветнага турніру, адносяцца Бэрлін, Дортмунд, Мюнхэн, Кёльн, Штутгарт, Гамбург, Ляйпцыг, Франкфурт-на-Майне і Гельзэнкірхэн[9][10]. Дусэльдорф, які не прыцягваўся да матчаў у 2006 годзе, але раней тут ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету 1974 году і чэмпіянату Эўропы 1988 году. Аднак, і наадварот, такія гарады, як то Гановэр, Нюрнбэрг і Кайзэрсьляўтэрн, якія прымалі матчы ў 2006 годзе, ня будуць ладзіць у сябе матчы першынства. Мюнхэн таксама быў горадам-арганізатарам шматнацыянальнага турніру чэмпіянату Эўропы 2020 году. Гэты горад ладзіў чатыры матчы таго першынства, пры гэтым тры з гэтых гульняў прайшлі з удзел зборнай Нямеччыны.
Сярод гарадоў бракавала Брэмэна і Мёнхэнглядбаху[11]. Турнір ахапіў усе асноўныя рэгіёны Нямеччыны, але найбольш прадстаўнічым на Эўра-2024 была зямля Паўночны Райн — Вэстфалія, дзе месьцяцца чатыры зь дзесяці стадыёнаў турніру ў Дортмундзе, Дусэльдорфе, Гельзэнкірхене і Кёльне[12].
Бэрлін | Мюнхэн | Дортмунд | Штутгарт |
---|---|---|---|
Алімпіяштадыён |
Альянц-Арэна |
Вэстфаленштадыён |
МГП-Арэна |
Умяшчальнасьць: 74 461 | Умяшчальнасьць: 70 076 | Умяшчальнасьць: 65 849 | Умяшчальнасьць: 54 906 |
Гельзэнкірхэн | Франкфурт-на-Майне | ||
Фэльтынс-Арэна |
Вальдштадыён | ||
Умяшчальнасьць: 54 740 | Умяшчальнасьць: 54 697 | ||
Гамбург | Дусэльдорф | Кёльн | Ляйпцыг |
Фолькспаркштадыён |
Мэркур Шпіль-арэна |
Райн-Энэргі-Штадыён |
Рэд Бул Арэна |
Умяшчальнасьць: 52 245 | Умяшчальнасьць: 51 031 | Умяшчальнасьць: 49 827 | Умяшчальнасьць: 42 959 |
Склады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Максымальны склад камандаў быў павялічаны з 23 гульца да 26 гульцоў. Каманды мусілі надаць сьпіс, які зьмяшчае мінімум 23 гульцы і ня больш за 26 гульцоў да скрайняга тэрміну 7 чэрвеня[13].
Групавы этап
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На групавым этапе каманды падзеленыя на 6 групаў па 4 каманды. У 1/16 фіналу трапілі па дзьве найлепшыя каманды з кожнай групы, а таксама чатыры найлепшыя з камандаў, якія занялі трэція месцы. Лёсаваньне групавога этапу адбылося 2 сьнежня 2023 году ў Гамбургу.
Група A
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Нямеччына | 3 | 2 | 1 | 0 | 8–2 | 7 |
Швайцарыя | 3 | 1 | 2 | 0 | 5–3 | 5 |
Вугоршчына | 3 | 1 | 0 | 2 | 2–5 | 3 |
Шатляндыя | 3 | 0 | 1 | 2 | 2–7 | 1 |
14 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нямеччына | 5:1 | Шатляндыя | Альянц-Арэна, Мюнхэн Гледачоў: 65052 Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Вірц 10' Мусіяля 19' Гавэрц 45+1' (пэн.) Фюлькруг 68' Джан 90+3' |
Справаздача | Рудыгер 87' (а/г) | ||
15 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Вугоршчына | 1:3 | Швайцарыя | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн Гледачоў: 41676 Судзьдзя: Слаўка Вінчыч (Славенія) |
---|---|---|---|---|
Варга 66' | Справаздача | Дуа 12' Эбішэр 45' Эмбалё 90+3' | ||
19 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Нямеччына | 2:0 | Вугоршчына | МГП-Арэна, Штутгарт Гледачоў: 54000 Судзьдзя: Дані Макеліе (Нідэрлянды) |
---|---|---|---|---|
Мусіяля 22' Гюндаган 67' |
Справаздача | |||
19 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Шатляндыя | 1:1 | Швайцарыя | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн Гледачоў: 42711 Судзьдзя: Іван Кружляк (Славаччына) |
---|---|---|---|---|
Мактомінэй 13' | Справаздача | Шакіры 26' | ||
23 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Швайцарыя | 1:1 | Нямеччына | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне Гледачоў: 46685 Судзьдзя: Даніеле Арсата (Італія) |
---|---|---|---|---|
Ндой 28' | Справаздача | Фюлькруг 90+2' | ||
23 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Шатляндыя | 0:1 | Вугоршчына | МГП-Арэна, Штутгарт Гледачоў: 54000 Судзьдзя: Факунда Тэльлё (Аргентына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Чобат 90+10' | |||
Група B
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Гішпанія | 3 | 3 | 0 | 0 | 5–0 | 9 |
Італія | 3 | 1 | 1 | 1 | 3–3 | 4 |
Харватыя | 3 | 0 | 2 | 1 | 3–6 | 2 |
Альбанія | 3 | 0 | 1 | 2 | 3–5 | 1 |
15 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Гішпанія | 3:0 | Харватыя | Алімпіяштадыён, Бэрлін Гледачоў: 68844 Судзьдзя: Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Марата 29' Фабіян 32' Карвахаль 45+2' |
Справаздача | |||
15 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Італія | 2:1 | Альбанія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд Гледачоў: 60512 Судзьдзя: Фэлікс Цваер (Нямеччына) |
---|---|---|---|---|
Бастоні 11' Барэльля 16' |
Справаздача | Байрамі 1' | ||
19 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Харватыя | 2:2 | Альбанія | Фолькспаркштадыён, Гамбург Гледачоў: 46784 Судзьдзя: Франсуа Летэксье (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Крамарыч 74' Г’ясула 76' (а/г) |
Справаздача | Лачы 11' Г’ясула 90+5' | ||
20 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Гішпанія | 1:0 | Італія | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн Гледачоў: 49528 Судзьдзя: Слаўка Вінчыч (Славенія) |
---|---|---|---|---|
Каляф’ёры 55' (а/г) | Справаздача | |||
24 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Альбанія | 0:1 | Гішпанія | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф Гледачоў: 46586 Судзьдзя: Глен Нюбэрг (Швэцыя) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Торэс 13' | |||
24 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Харватыя | 1:1 | Італія | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг Гледачоў: 38322 Судзьдзя: Дані Макеліе (Нідэрлянды) |
---|---|---|---|---|
Модрыч 55' | Справаздача | Дзаканьні 90+8' | ||
Група C
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Ангельшчына | 3 | 1 | 2 | 0 | 2–1 | 5 |
Данія | 3 | 0 | 3 | 0 | 2–2 | 3 |
Славенія | 3 | 0 | 3 | 0 | 2–2 | 3 |
Сэрбія | 3 | 0 | 2 | 1 | 1–2 | 2 |
16 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Славенія | 1:1 | Данія | МГП-Арэна, Штутгарт Гледачоў: 54000 Судзьдзя: Сандра Шэрэр (Швайцарыя) |
---|---|---|---|---|
Янжа 77' | Справаздача | Эрыксэн 17' | ||
16 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Сэрбія | 0:1 | Ангельшчына | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн Гледачоў: 48953 Судзьдзя: Даніеле Арсата (Італія) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Бэлінггэм 13' | |||
20 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Славенія | 1:1 | Сэрбія | Альянц-Арэна, Мюнхэн Гледачоў: 63028 Судзьдзя: Іштван Ковач (Румынія) |
---|---|---|---|---|
Карнічнік 69' | Справаздача | Ёвіч 90+5' | ||
20 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Данія | 1:1 | Ангельшчына | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне Гледачоў: 46177 Судзьдзя: Артур Суарыш Дыяш (Партугалія) |
---|---|---|---|---|
Юльман 34' | Справаздача | Кейн 18' | ||
25 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Ангельшчына | 0:0 | Славенія | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн Гледачоў: 41536 Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
25 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Данія | 0:0 | Сэрбія | Альянц-Арэна, Мюнхэн Гледачоў: 64288 Судзьдзя: Франсуа Летэксье (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група D
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Аўстрыя | 3 | 2 | 0 | 1 | 6–4 | 6 |
Францыя | 3 | 1 | 2 | 0 | 2–1 | 5 |
Нідэрлянды | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–4 | 4 |
Польшча | 3 | 0 | 1 | 2 | 3–6 | 1 |
16 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Польшча | 1:2 | Нідэрлянды | Фолькспаркштадыён, Гамбург Гледачоў: 48117 Судзьдзя: Артур Суарыш Дыяш (Партугалія) |
---|---|---|---|---|
Букса 16' | Справаздача | Гакпа 29' Вэггорст 83' | ||
17 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Аўстрыя | 0:1 | Францыя | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф Гледачоў: 46425 Судзьдзя: Хэсус Хіль Мансана (Гішпанія) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Вёбэр 38' (а/г) | |||
21 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Польшча | 1:3 | Аўстрыя | Алімпіяштадыён, Бэрлін Гледачоў: 69455 Судзьдзя: Халіл Умут Мэлер (Турэччына) |
---|---|---|---|---|
Пёнтак 30' | Справаздача | Траўнэр 9' Баўмгартнэр 66' Арнаутавіч 78' (пэн.) | ||
21 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нідэрлянды | 0:0 | Францыя | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг Гледачоў: 38531 Судзьдзя: Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
25 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Нідэрлянды | 2:3 | Аўстрыя | Алімпіяштадыён, Бэрлін Гледачоў: 68363 Судзьдзя: Іван Кружляк (Славаччына) |
---|---|---|---|---|
Гакпа 47' Дэпай 75' |
Справаздача | Мален 6' (а/г) Шмід 59' Забіцэр 80' | ||
25 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Францыя | 1:1 | Польшча | Вэстфаленштадыён, Дортмунд Гледачоў: 59728 Судзьдзя: Марка Гвіда (Італія) |
---|---|---|---|---|
Мбапэ 56' (пэн.) | Справаздача | Левандоўскі 79' (пэн.) | ||
Група E
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Румынія | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–3 | 4 |
Бэльгія | 3 | 1 | 1 | 1 | 2–1 | 4 |
Славаччына | 3 | 1 | 1 | 1 | 3–3 | 4 |
Украіна | 3 | 1 | 1 | 1 | 2–4 | 4 |
17 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Румынія | 3:0 | Украіна | Альянц-Арэна, Мюнхэн Гледачоў: 61591 Судзьдзя: Глен Нюбэрг (Швэцыя) |
---|---|---|---|---|
Станчу 29' Р. Марын 53' Дрэгуш 57' |
Справаздача | |||
17 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Бэльгія | 0:1 | Славаччына | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне Гледачоў: 45181 Судзьдзя: Халіл Умут Мэлер (Турэччына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Шранц 7' | |||
21 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Славаччына | 1:2 | Украіна | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф Гледачоў: 43910 Судзьдзя: Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Шранц 17' | Справаздача | Шапарэнка 54' Ярамчук 80' | ||
22 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Бэльгія | 2:0 | Румынія | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн Гледачоў: 42535 Судзьдзя: Шыман Марціняк (Польшча) |
---|---|---|---|---|
Тылеманс 2' дэ Бройнэ 80' |
Справаздача | |||
26 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Славаччына | 1:1 | Румынія | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне Гледачоў: 45033 Судзьдзя: Даніель Зыбэрт (Нямеччына) |
---|---|---|---|---|
Дуда 24' | Справаздача | Р .Марын 37' (пэн.) | ||
26 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Украіна | 0:0 | Бэльгія | МГП-Арэна, Штутгарт Гледачоў: 54000 Судзьдзя: Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Група F
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Г | В | Н | П | Мячы | Пкт | |
---|---|---|---|---|---|---|
Партугалія | 3 | 2 | 0 | 1 | 5–3 | 6 |
Турэччына | 3 | 2 | 0 | 1 | 5–5 | 6 |
Грузія | 3 | 1 | 1 | 1 | 4–4 | 4 |
Чэхія | 3 | 0 | 1 | 2 | 3–5 | 1 |
18 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Турэччына | 3:1 | Грузія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд Гледачоў: 59127 Судзьдзя: Факунда Тэльлё (Аргентына) |
---|---|---|---|---|
Мюлдур 25' Гюлер 65' Артуркоглу 90+7' |
Справаздача | Мікаўтадзэ 32' | ||
18 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Партугалія | 2:1 | Чэхія | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг Гледачоў: 38421 Судзьдзя: Марка Гвіда (Італія) |
---|---|---|---|---|
Гранач 87' (а/г) Кансэйсан 90+2' |
Справаздача | Провад 62' | ||
22 чэрвеня 2024 16:00 (UTC+3) |
Грузія | 1:1 | Чэхія | Фолькспаркштадыён, Гамбург Гледачоў: 46524 Судзьдзя: Даніель Зыбэрт (Нямеччына) |
---|---|---|---|---|
Мікаўтадзэ 45+4' (пэн) | Справаздача | Шык 59' | ||
22 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Турэччына | 0:3 | Партугалія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд Гледачоў: 61047 Судзьдзя: Фэлікс Цваер (Нямеччына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Б. Сылва 21' Акайдын 28' (а/г) Фэрнандыш 56' | |||
26 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Грузія | 2:0 | Партугалія | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн Гледачоў: 49616 Судзьдзя: Сандра Шэрэр (Швайцарыя) |
---|---|---|---|---|
Кварацхелія 2' Мікаўтадзэ 57' (пэн.) |
Справаздача | |||
26 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Чэхія | 1:2 | Турэччына | Фолькспаркштадыён, Гамбург Гледачоў: 47683 Судзьдзя: Іштван Ковач (Румынія) |
---|---|---|---|---|
Соўчак 66' | Справаздача | Чалганоглу 51' Тосун 90+4' | ||
Плэй-оф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1/8 фіналу | Чвэрцьфіналы | Паўфіналы | Фінал | |||||||||||
30 чэрвеня — Кёльн | ||||||||||||||
Гішпанія | 4 | |||||||||||||
5 ліпеня — Штутгарт | ||||||||||||||
Грузія | 1 | |||||||||||||
Гішпанія | 2² | |||||||||||||
29 чэрвеня — Дортмунд | ||||||||||||||
Нямеччына | 1 | |||||||||||||
Нямеччына | 2 | |||||||||||||
9 ліпеня — Мюнхэн | ||||||||||||||
Данія | 0 | |||||||||||||
Гішпанія | 2 | |||||||||||||
1 ліпеня — Франкфурт | ||||||||||||||
Францыя | 1 | |||||||||||||
Партугалія | 0 (3)¹ | |||||||||||||
5 ліпеня — Гамбург | ||||||||||||||
Славенія | 0 (0) | |||||||||||||
Партугалія | 0 (3)¹ | |||||||||||||
1 ліпеня — Дусэльдорф | ||||||||||||||
Францыя | 0 (5) | |||||||||||||
Францыя | 1 | |||||||||||||
14 ліпеня — Бэрлін | ||||||||||||||
Бэльгія | 0 | |||||||||||||
Гішпанія | 2 | |||||||||||||
2 ліпеня — Мюнхэн | ||||||||||||||
Ангельшчына | 1 | |||||||||||||
Румынія | 0 | |||||||||||||
6 ліпеня — Бэрлін | ||||||||||||||
Нідэрлянды | 3 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 2 | |||||||||||||
2 ліпеня — Ляйпцыг | ||||||||||||||
Турэччына | 1 | |||||||||||||
Аўстрыя | 1 | |||||||||||||
10 ліпеня — Дортмунд | ||||||||||||||
Турэччына | 2 | |||||||||||||
Нідэрлянды | 1 | |||||||||||||
30 чэрвеня — Гельзэнкірхэн | ||||||||||||||
Ангельшчына | 2 | |||||||||||||
Ангельшчына | 2² | |||||||||||||
6 ліпеня — Дусэльдорф | ||||||||||||||
Славаччына | 1 | |||||||||||||
Ангельшчына | 1 (5)¹ | |||||||||||||
29 чэрвеня — Бэрлін | ||||||||||||||
Швайцарыя | 1 (3) |
| ||||||||||||
Швайцарыя | 2 | |||||||||||||
Італія | 0 | |||||||||||||
- ¹ — матч завершыўся ў сэрыі пэнальці
- ² — матч завершыўся ў дадатковы час
1/8 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Швайцарыя | 2:0 | Італія | Алімпіяштадыён, Бэрлін Гледачоў: 68172 Судзьдзя: Шыман Марціняк (Польшча) |
---|---|---|---|---|
Фройлер 37' Варгас 46' |
Справаздача | |||
29 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нямеччына | 2:0 | Данія | Вэстфаленштадыён, Дортмунд Гледачоў: 61612 Судзьдзя: Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Гавэрц 53' (пэн.) Мусіяля 68' |
Справаздача | |||
30 чэрвеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Ангельшчына | 2:1 (д. ч.) | Славаччына | Фэльтынс-Арэна, Гельзэнкірхэн Гледачоў: 47244 Судзьдзя: Халіл Умут Мэлер (Турэччына) |
---|---|---|---|---|
Бэлінггэм 90+5' Кейн 91' |
Справаздача | Шранц 25' | ||
30 чэрвеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Гішпанія | 4:1 | Грузія | Райн-Энэргі-Штадыён, Кёльн Гледачоў: 42233 Судзьдзя: Франсуа Летэксье (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Родры 39' Руіс 51' Ўільямз 75' Ольма 83' |
Справаздача | Лё Нарман 18' (а/г) | ||
1 ліпеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Францыя | 1:0 | Бэльгія | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф Гледачоў: 46810 Судзьдзя: Глен Нюбэрг (Швэцыя) |
---|---|---|---|---|
Вэртонген 85' (а/г) | Справаздача | |||
1 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Партугалія | 0:0 | Славенія | Вальдштадыён, Франкфурт-на-Майне Гледачоў: 46576 Судзьдзя: Даніеле Арсата (Італія) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Пэнальці | ||||
Раналду Фэрнандыш Б. Сылва |
3:0 | Ілічыч Балкавэц Вэрбіч |
||
2 ліпеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Румынія | 0:3 | Нідэрлянды | Альянц-Арэна, Мюнхэн Гледачоў: 65012 Судзьдзя: Фэлікс Цваер (Нямеччына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Гакпа 20' Мален 83', 90+3' | |||
2 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Аўстрыя | 1:2 | Турэччына | Рэд Бул Арэна, Ляйпцыг Гледачоў: 38305 Судзьдзя: Артур Суарыш Дыяш (Партугалія) |
---|---|---|---|---|
Грэгарыч 66' | Справаздача | Дэмірал 1', 59' | ||
1/4 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]5 ліпеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Гішпанія | 2:1 (д. ч.) | Нямеччына | МГП-Арэна, Штутгарт Гледачоў: 54000 Судзьдзя: Энтані Тэйлар (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Ольма 51' Мэрына 119' |
Справаздача | Вірц 89' | ||
5 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Партугалія | 0:0 | Францыя | Фолькспаркштадыён, Гамбург Гледачоў: 47789 Судзьдзя: Майкл Олівэр (Ангельшчына) |
---|---|---|---|---|
Справаздача | ||||
Пэнальці | ||||
Раналду Б. Сылва Фэлікс Мэндыш |
3:5 | Дэмбэле Фафана Кундэ Баркаля Эрнандэс |
||
6 ліпеня 2024 19:00 (UTC+3) |
Ангельшчына | 1:1 | Швайцарыя | Мэркур Шпіль-арэна, Дусэльдорф Гледачоў: 46907 Судзьдзя: Даніеле Арсата (Італія) |
---|---|---|---|---|
Сака 80' | Справаздача | Эмбалё 75' | ||
Пэнальці | ||||
Палмэр Бэлінггэм Сака Тоўні Аляксандар-Арнальд |
5:3 | Аканджы Шэр Шакіры Амдуні |
||
6 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нідэрлянды | 2:1 | Турэччына | Алімпіяштадыён, Бэрлін Гледачоў: 70091 Судзьдзя: Клеман Цюрпэн (Францыя) |
---|---|---|---|---|
дэ Врэй 70' Мюлдур 76' (а/г) |
Справаздача | Акайдын 35' | ||
1/2 фіналу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]9 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Гішпанія | 2:1 | Францыя | Альянц-Арэна, Мюнхэн Гледачоў: 62042 Судзьдзя: Слаўка Вінчыч (Славенія) |
---|---|---|---|---|
Ямаль 21' Ольма 25' |
Справаздача | Калё Муані 9' | ||
10 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Нідэрлянды | 1:2 | Ангельшчына | Вэстфаленштадыён, Дортмунд Гледачоў: 60926 Судзьдзя: Фэлікс Цваер (Нямеччына) |
---|---|---|---|---|
Сыманс 7' | Справаздача | Кейн 18' (пэн.) Ўоткінз 90' | ||
Фінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]14 ліпеня 2024 22:00 (UTC+3) |
Гішпанія | 2:1 | Ангельшчына | Алімпіяштадыён, Бэрлін Гледачоў: 65600 Судзьдзя: Франсуа Летэксье (Францыя) |
---|---|---|---|---|
Ўільямз 47' Аярсабаль 86' |
Справаздача | Палмэр 73' | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bericht über den Finanzplan zur Austragung der Fußball-Europameisterschaft 2024 in Berlin beschlossen. Berlin.
- ^ Italy 1–1 England, aet (3–2 on pens): Donnarumma the hero as Azzurri win Euro 2020!. UEFA.
- ^ «Euro 2024: Tournament to be held in Germany or Turkey». BBC Sport.
- ^ «Germany and Turkey officially interested in hosting UEFA EURO 2024». UEFA.
- ^ «Germany to host UEFA EURO 2024». UEFA.
- ^ «Niersbach: EM-Bewerbung wäre „reizvoll“». FIFA.
- ^ «UEFA EURO 2024: bid regulations». UEFA.
- ^ «UEFA EURO 2024: tournament requirements». UEFA.
- ^ «EURO 2024 host cities: Venue guide». UEFA.
- ^ «Opening game of UEFA EURO 2024 to take place in Munich, final in Berlin». UEFA.
- ^ «Evaluierungsbericht Stadien/Städte». DFB.
- ^ «EURO 2024 an Rhein und Ruhr». Land Nordrhein-Westfalen.
- ^ «Teams allowed to register up to 26 players for UEFA EURO 2024». UEFA.com.