Фабіян Руіс
| Фабіян Руіс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 красавіка 1996[1][2][3] (29 гадоў)
| |
| Рост | 189 см | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2014—2015 | Рэал Бэтыс Б[d] | 23 (2) |
| 2014—2018 | Рэал Бэтыс | 56 (3) |
| 2017 | → Эльчэ | 18 (1) |
| 2018—2022 | Напалі | 125 (18) |
| 2022— | Пары Сэн-Жэрмэн | 85 (9) |
| Зборныя | ||
| 2015 | Гішпанія (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2017—2019 | Гішпанія (да 21)[d] | 14 (5) |
| 2019— | Гішпанія | 41 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фабія́н Ру́іс Пэ́ньня (па-гішпанску: Fabián Ruiz Peña; нар. 3 красавіка 1996 году) — гішпанскі футбаліст, цэнтральны паўабаронца францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Руіс нарадзіўся ў прадмесьці Сэвільлі, што вызначыла тое, што хлопцам футбаліст далучыўся да «Бэтысу» ў 2004 годзе ў веку васьмі гадоў[4]. У ліпені 2014 году гулец быў пераведзены ў рэзэрву[5], а 21 верасьня таго ж году дэбютаваў у складзе другой каманды, зьявіўшыся на замену ў другім тайме ў хатнім матчы супраць «Марбэльлі»[6]. Фабіян згуляў свой першы матч у якасьці прафэсіянала 16 сьнежня, замяніўшы Хаві Торэса на 51-й хвіліне гасьцявога матчу Сэгунды, калі сэвільскі клюб здабыў перамогу над «Люга» зь лікам 1:0[7]. У першай камандзе клюбу ў Ля Лізе запачаткаваў выступы 23 жніўня 2015 году, выйшаўшы на замену ў хатнім матчы супраць «Вільярэалу»[8]. У 2017 годзе абараняў колеры «Эльчэ», пасьля чаго вярнуўся ў сэвільскі клюб.
Па вяртаньні гулец стаў гульцом першай адзінаццатцы, калі каманду ачольваў Кіке Сэт’ен. Свой першы гол у найвышэйшым дывізіёне забіў 25 верасьня 2017 году ў хатнім матчы супраць «Левантэ», што дапамагло дружыне атрымаць перамогу зь лікам 4:0. 31 студзеня наступнага году ён падоўжыў кантракт да 2023 году[9]. 30 красавіка 2018 году Фабіян забіў пераможны гол за «Бэтыс», забясьпечыўшы сабе месца ў Лізе Эўропы на наступны сэзон, пасьля хатняй перамогі над «Малягай» зь лікам 2:1[10]. Аднак, летам гішпанец далучыўся да італьянскага «Напалі». Як паведамлялася, нэапалітанскі клюб выклаў за спартоўца 30 мільёнаў эўра[11][12]. 16 сьнежня паўабаронца згуляў у Лізе чэмпіёнаў супраць сэрбскай «Црвены Зьвезды»[13]. Празь дзесяць дзён гішпанец дэбютаваў у Сэрыі А. 30 жніўня 2022 году гулец прыяднаўся да францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн», склаўшы пяцігадовую працоўную дамову[14]. 10 верасьня згуляў матч супраць «Брэста», а першы гол забіў толькі 1 лютага 2023 году, улучыўшы мяч у браму «Манпэлье».
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гулец прыцягваўся да зборных розных узростаў. У нацыянальную зборную Гішпаніі быў выкліканы трэнэрам Люісам Энрыке 15 сакавіка 2019 году на два адборачныя матчы да чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборных Нарвэгіі і Мальты[15]. Дэбютаваў у складзе каманды 7 чэрвеня 2019 году ў адборачным матчы, але супраць зборнай Фарэрскіх астравоў, выйшаўшы на замену Іску на 74-й хвіліне[16].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Напалі»:
- Уладальнік Кубка Італіі: 2020
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2023, 2024, 2025
- Уладальнік Кубка Францыі: 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2023, 2024, 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2025
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2025
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2025
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Fabián Ruiz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Fabián Ruiz Peña // FBref (анг.)
- ↑ Fabián Ruiz Peña // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Fabián sigue quemando etapas rumbo a la elite». Estadio Deportivo.
- ↑ «Fabián y Gavi, dos palaciegos en el futuro del Betis». Cuenta con la Cantera.
- ↑ «El Marbella golea a domicilio al Betis B». Diario Sur.
- ↑ «El Betis derriba el fortín del Lugo y se acerca a zona de ascenso». Marca.
- ↑ «Rubén Castro llega justo a tiempo». Marca.
- ↑ «El Betis hace oficial la renovación de Fabián Ruiz hasta 2023». Marca.
- ↑ «Betis qualify for the Europa League with win over Malaga». Marca.
- ↑ «Napoli Confirm Signing of Real Betis Talent Fabian Ruiz on Long Term Contract». Sports Illustrated.
- ↑ «Official: Napoli pay Ruiz clause». Football Italia.
- ↑ «Le formazioni ufficiali di Stella Rossa-Napoli: Milik titolare, debutta Fabian Ruiz». Eurosport.
- ↑ «Fabián Ruiz signs five-year deal with Paris Saint-Germain». Paris Saint-Germain F.C.
- ↑ «OFFICIAL | Call-up for the first two EURO Qualifier matches». SeFutbol.
- ↑ «2019, el año de los cristales rotos en la historia de la selección». Marca
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад |
|---|
|
2 Гакімі · 4 Бэралду · 5 Маркіньюс · 6 Забарны · 7 Кварацхелія · 8 Руіс · 9 Рамуш · 10 Дэмбэле · 14 Дуэ · 17 Вітыньня · 19 Лі · 21 Эрнандэс · 24 Маюлю · 25 Мэндыш · 29 Баркаля · 30 Шэвалье · 33 Заір-Эмры · 39 Сафонаў · 43 Камара · 49 Мбай · 51 Пача · 87 Нэвіш · 89 Марын · Трэнэр: Энрыке |