Радрыга Эрнандэс
Радрыга Эрнандэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 чэрвеня 1996 (28 гадоў) | |
Рост | 190 см[1] | |
Вага | 78 кг | |
Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Манчэстэр Сіці | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2015—2016 2016—2018 2018—2019 2019— |
Вільярэал 2 Вільярэал Атлетыка Мадрыд Манчэстэр Сіці |
42 (2) 63 (1) 34 (3) 173 (22) |
Зборныя | ||
2018— | Гішпанія | 57 (4) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Радры́га Эрна́ндэс Каска́нтэ (па-гішпанску: Rodrigo Hernández Cascante), скарочана Родры (па-гішпанску: Rodri; нар. 22 чэрвеня 1996 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца абарончага пляну ангельскага клюбу «Манчэстэр Сіці» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Экспэрты зважаюць яго найлепшым апорным паўабаронцам у сьвеце і вядомы сваёй унівэрсальнасьцю, дакладнымі перадачамі і тактычнымі здольнасьцямі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Родры прайшоў праз акадэміі шэрагу клюбаў, у тым ліку мадрыдзкага «Атлетыка» і «Вільярэалу». Менавіта ў «Вільярэале» запачаткаваў сваю кар’еру, спачатку ў рэзэрвовай дружыне, а потым у галоўнай камандзе. Свой першы матч у складзе «падводнікаў» згуляў 17 сьнежня 2015 году ў матчы Кубка Гішпаніі супраць «Уэскі»[2]. 17 красавіка 2016 году зьявіўся на пляцоўцы ў матчы Ля Лігі супраць сталічнага «Раё Вальекана»[3]. Толькі ў 2017 годзе гулец стаў гульцом асноўнага складу, а ў канцы году працягнуў кантракт да 2022 году[4]. Свой першы гол у чэмпіянаце Гішпаніі забіў 18 лютага 2018 году ў браму «Эспанёлу»[5].
24 траўня Родры далучыўся да «Атлетыка», склаўшы з сталічным клюбам працоўную ўгоду на пяць гадоў. Трансфэр паўабаронцы каштаваў «матрасьнікам» блізу 20 мільёнаў эўра[6]. Гулец адразу дэбютаваў у складзе новай каманды ў матчы Супэркубка УЭФА. У ліпені 2019 году гішпанец узгодніў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Сіці», які скарыстаўся пунктам кантракту аб тэрміновым выкупе футбаліста, які каштаваў 62,6 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэтая купля сталася для ангельскага клюбу новым рэкордам[7]. Родры пагадзіўся на пяцігадовы кантракт[8]. Ужо 4 жніўня гулец дэбютаваў у складзе каманды ў матчы Супэркубка Ангельшчыны супраць «Лівэрпула». Праз шэсьць дзён паўабаронца згуляў свой першы матч у Прэм’ер-лізе, дзе супернікам ягонай каманды быў «Ўэст Гэм Юнайтэд»[9]. 14 верасьня Родры адзначыўся забітым голам ў браму «Норыдж Сіці». Гулец адразу стаў футбалістам першай адзінаццатцы «Манчэстэр Сіці». Улетку 2022 году Родры працягнуў супрацу з клюбам, узгодніўшы кантракт да 2027 году[10]. Цікава, што цягам сэзону 2023—2024 году «Манчэстэр Сіці» зьведаў толькі тры паразы, і ў кожнай зь іх Родры адсутнічаў праз дыскваліфіцыю.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выклікаўся да складу зборных Гішпаніі розных узростаў. Да нацыянальнай каманды ўпершыню быў выкліканы 16 сакавіка 2018 году на два таварыскія матчы супраць зборных Нямеччыны і Аргентыны[11]. Дэбютаваў 21 сакавіка ў матчы супраць нямецкай каманды, замяніўшы напрыканцы гульні Тыяга Алькантару[12]. На чэмпіянат сьвету 2018 году гулец ня трапіў у заяўку, але пасьля даволі часта выклікаўся на матчы Лігі нацыяў, згуляўшы ў тым ліку ў матчах супраць зборных Ангельшчыны і Харватыі[13]. Пасьля прыцягваўся да адборачных матчаў да чэмпіянату Эўропы 2020 году, а на самім фінальным турніры пры адсутнасьці Сэрхіё Бускетса выходзіў у цэнтар пляцоўцы ў матчах супраць зборных Польшчы і Швэцыі[14].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Атлетыка»:
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2018
«Манчэстэр Сіці»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2021, 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2023
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2020, 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2019
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2023
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2023
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2023
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.premierleague.com/players/16286/Rodri/overview
- ^ «Trigueros remonta al Huesca y certifica el pase sin presumir». AS.
- ^ «Dos misiles de Guerra y Miku hunden al Submarino». AS.
- ^ «El Villarreal CF renueva a Barbosa y Rodrigo». Villarreal CF.
- ^ «Granero cambia la realidad». Marcaю
- ^ «Cláusula de 70 millones para Rodri». Marca.
- ^ «Rodri: Manchester City pay £62.6m release clause for Atletico Madrid's Spain midfielder». BBC Sport.
- ^ «City complete Rodri deal». Manchester City F.C.
- ^ «Raheem Sterling gives his verdict on Rodri’s Premier League debut and VAR in Man City win». Manchester Evening News.
- ^ «Rodrigo agrees new City contract». Manchester City F. C.
- ^ «Parejo, Marcos Alonso y Rodri, novedades en la lista de la selección española». El País.
- ^ «Rodri, el décimo debutante con Lopetegui en la Selección». AS.
- ^ «España 6-0 Croacia: resultado, resumen y goles». AS.
- ^ «Slovakia vs Spain: Euro 2020 Preview». The Republic.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball