Хвіча Кварацхелія
| Хвіча Кварацхелія | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 лютага 2001[1][2] (24 гады) | |
| Рост | 1,83 м | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | нападнік, паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Пары Сэн-Жэрмэн | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Дынама Тбілісі | 4 (1) |
| 2018—2019 | Руставі[d] | 18 (3) |
| 2019 | Лякаматыў Масква | 7 (1) |
| 2019—2022 | Рубін Казань | 69 (9) |
| 2022 | Дынама Батумі | 11 (8) |
| 2022—2025 | Напалі | 85 (28) |
| 2025— | Пары Сэн-Жэрмэн | 24 (5) |
| Зборныя | ||
| 2019— | Грузія | 47 (20) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Хві́ча Кварацхе́лія (па-грузінску: ხვიჩა კვარაცხელია; нар. 12 лютага 2001 году) — грузінскі футбаліст, ўінгер францускага клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» і нацыянальнай зборнай Грузіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сваю кар’еру запачаткаваў у 2017 годзе ў складзе тбіліскага «Дынама». Пасьля ў сакавіку 2018 году далучыўся да «Руставі», склаўшы кантракт як вольны агент[3]. 15 лютага 2019 году Кварацхелія на правах арэнды прыяднаўся да расейскага клюбу «Лякаматыў»[4]. Дэбютаваў у расейскай лізе 10 сакавіка, выйшаўшы на замену на 86-й хвіліне замест Джэфэрсана Фарфана ў матчы супраць махачкалінскага «Анжы». 1 ліпеня клюб абвесьціў, што Кварацхелія пакінуў клюб па заканчэньні тэрміну арэнды[5]. Пасьля страты гульца галоўны трэнэр клюбу з сталіцы Расеі Юры Сёмін давёў, што быў вельмі расчараваны тым, што ня здолеў утрымаць грузіна, паколькі трэнэр зважаў яго надзвычай таленавітым футбалістам[6]. Пасьля абараняў колеры расейскага «Рубіну»[7]. Праз уварваньне Расеі ва Ўкраіну замежныя гульцы расейскай Прэм’ер-лігі атрымалі мажлівасьць тэрмінова спыніць дамовы[8]. У выніку нападнік скасаваў дамову з расейцамі і на час вярнуўся на радзіму, дзе далучыўся да батумскага «Дынама».
1 ліпеня 2022 году каманда Сэрыі А «Напалі» пацьвердзіла аб падпісаньні кантракта з футбалістам тэрмінам да 2027 году. Паводле паведамленьня, італьянцам дамову каштавала 10—12 мільёнаў эўра[9]. 15 жніўня гулец дэбютаваў у складзе новага клюбу, зьявіўшыся ў матчы супраць «Вэроны»[10]. Кварацхелія хутка замацаваўся ў складзе і стаў адным з ключавых футбалістаў каманды.
10 кастрычніка 2024 году Кварацхелія быў у чацьверты раз прызнаны гульцом месяцу ў Сэрыі А, што стала рэкордным дасягненьнем, якога дамагаўся гулец «Ромы» Паўлё Дыбаля. 16 студзеня 2025 году гулец абвесьціў аб сваім сыходзе з «Напалі» праз сацыяльныя сеткі[11]. 17 студзеня прыяднаўся да францускага «Пары Сэн-Жэрмэн», склаўшы працоўную дамову да чэрвеня 2029 году[12]. Як паведамлялася, пераход каштаваў парыжанам 70 мільёнаў эўра[13]. У дэбютным матчы супраць «Рэймсу» грузін адзначыўся галявой перадачай, а фінальны лік быў 1:1[14].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 7 чэрвеня 2019 году ў матчы супраць зборнай Гібральтару. 14 кастрычніка 2020 году адзначыўся першым голам у складзе зборнай у матчы Лігі нацыяў, які завяршыўся ўнічыю 1:1 супраць зборнай Паўночнай Македоніі[15].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лякаматыў»:
- Уладальнік Кубка Расеі: 2019
«Напалі»:
- Чэмпіён Італіі: 2023
«Пары Сэн-Жэрмэн»:
- Чэмпіён Францыі: 2025
- Уладальнік Кубка Францыі: 2025
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2025
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2025
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2025
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Khvicha Kvaratskhelia // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი (груз.) — 2001.
- ↑ «ბავშვი, რომელიც ყველას ატყუებს — 10 წლის კვარაცხელია ძმის კვალზე». Аджара Спорт.
- ↑ «Хвича Кварацхелия — в „Локомотиве“». ФК Лякаматыў.
- ↑ «Кварацхелия покинул „Локомотив“». ФК Лякаматыў.
- ↑ «Сёмин: из-за ухода Кварацхелии из „Локомотива“ у меня потекли слёзы». Championat.com.
- ↑ «Хвича Кварацхелия стал игроком „Рубина“». ФК Рубін.
- ↑ «FIFA adopts temporary employment and registration rules to address several issues in relation to war in Ukraine». FIFA.
- ↑ «Il Napoli ufficializza l’acquisto di Kvaratskhelia a titolo definitivo». ФК Напалі.
- ↑ «Calcio, Serie A — Verona-Napoli 2-5: Kvaratskhelia show all’esordio, gol e assist per il georgiano». Eurosport
- ↑ «Kvaratskhelia bids farewell to Napoli in social media video». Yahoo Sports.
- ↑ «Khvicha Kvaratskhelia: Paris St-Germain sign Napoli forward on deal until June 2029». BBC Sport.
- ↑ «Mercato: Khvitcha Kvaratskhelia a signé au PSG». L’Équipe.
- ↑ «Khvicha Kvaratskhelia makes his debut». Paris Saint-Germain FC.
- ↑ «საქართველომ გასვლაზე კაცნაკლული ჩრდილოეთ მაკედონია ვერ დაამარცხა». First Channel Georgia
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Пары Сэн-Жэрмэн — цяперашні склад |
|---|
|
2 Гакімі · 4 Бэралду · 5 Маркіньюс · 6 Забарны · 7 Кварацхелія · 8 Руіс · 9 Рамуш · 10 Дэмбэле · 14 Дуэ · 17 Вітыньня · 19 Лі · 21 Эрнандэс · 24 Маюлю · 25 Мэндыш · 29 Баркаля · 30 Шэвалье · 33 Заір-Эмры · 39 Сафонаў · 43 Камара · 49 Мбай · 51 Пача · 87 Нэвіш · 89 Марын · Трэнэр: Энрыке |
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Футбалісты клюбу «Пары Сэн-Жэрмэн» Парыж
- Футбалісты клюбу «Дынама» Тбілісі
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Масква
- Футбалісты клюбу «Рубін» Казань
- Футбалісты клюбу «Дынама» Батумі
- Футбалісты клюбу «Напалі» Нэапаль
- Футбалісты зборнай Грузіі
- Грузінскія футбалісты