Фабіян Шэр
| Фабіян Шэр | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сьнежня 1991[1][2] (34 гады) | |
| Рост | 1,86 м | |
| Вага | 85 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ньюкасл Юнайтэд | |
| Нумар | 5 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2009—2012 | Віль | 52 (9) |
| 2012—2015 | Базэль | 73 (9) |
| 2015—2017 | Гофэнгайм | 30 (1) |
| 2017—2018 | Дэпартыва Ля-Каруньня | 25 (2) |
| 2018— | Ньюкасл Юнайтэд | 202 (18) |
| Зборныя | ||
| 2010—2011 | Швайцарыя (да 20)[d] | 3 (0) |
| 2012 | Швайцарыя (да 21)[d] | 5 (1) |
| 2013—2024 | Швайцарыя | 86 (8) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Фа́біян Шэр (па-нямецку: Fabian Schär; нар. 20 сьнежня 1991 году) — швайцарскі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Ньюкасл Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Швайцарыі. Сваю кар’еру гулец пачаў у клюбе «Віль» з роднага гораду. У 2012 годзе Шэр далучыўся да «Базэлю», зь якіх шматкроць здабываў перамогу ў Супэрлізе, а таксама атрымаў досьвед удзелу ў эўракубках. Такі стан рэчаў зацікавіў скаўтаў нямецкага клюбу «Гофэнгайму», у якім футбаліст правёў два сэзоны. Потым далучыўся да складу гішпанскага «Дэпартыва», склаўшы чатырохгадовую ўгоду. Аднак, у першым жа сэзоне галісійцы страцілі месца ў эліце паводле вынікаў сэзону 2017—2018 гадоў. Гулец перайшоў да шэрагаў ангельскага «Ньюкасл Юнайтэда». З 2014 году Шэр не прапускаў з нацыяльнай дружынай аніводнага буйнога чэмпіянату, як то Эўропы ці сьвету.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Базэль»:
- Чэмпіён Швайцарыі: 2013, 2014, 2015
«Ньюкасл Юнайтэд»:
- Уладальнік Кубка футбольнай лігі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Ньюкасл Юнайтэд — цяперашні склад |
|---|
|
1 Поўп · 2 Трып’ер · 3 Гол · 4 Ботман · 5 Шэр · 6 Ласэлз · 7 Жоэлінтан · 8 Таналі · 9 Віса · 10 Гордан · 11 Барнз · 12 Тшаў · 17 Крафт · 18 Осуля · 20 Элянга · 21 Ліўрамэнта · 23 Дж. Мэрфі · 26 Радзі · 27 Вольтэмадэ · 28 Ўілак · 29 Джылісьпі · 30 Эшбі · 32 Рамздэйл · 33 Бэрн · 37 Ал. Мэрфі · 39 Гімарайнс · 41 Рэмзі · 67 Майлі · Трэнэр: Гаў |
- Нарадзіліся 20 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў кантоне Санкт-Гален
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Віль»
- Футбалісты клюбу «Базэль»
- Футбалісты клюбу «Гофэнгайм»
- Футбалісты клюбу «Дэпартыва» Ля-Каруньня
- Футбалісты зборнай Швайцарыі
- Швайцарскія футбалісты
- Швайцарскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году