Кайзэрсьляўтэрн
| Кайзэрсьляўтэрн ням. Kaiserslautern | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нямеччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Зямля | Райнлянд-Пфальц | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Beate Kimmel[d][2] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 251 м | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 49°26′41″ пн. ш. 07°46′08″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 06301 і 0631 | ||||
| Паштовы індэкс | 67655, 67656, 67657[5], 67658, 67659, 67660, 67661, 67662, 67663, 67655–67663 і 6750 | ||||
| Нумарны знак | KL | ||||
| Сайт | kaiserslautern.de (ням.) | ||||
| Кайзэрсьляўтэрн на мапе Нямеччыны Кайзэрсьляўтэрн | |||||
Кайзэрсьля́ўтэрн (па-нямецку: Kaiserslautern) — горад у Нямеччыне, які месьціцца ў фэдэратыўнае зямлі Райнлянд-Пфальц. Цэнтар акругі аднайменнай акругі. Колькасьць насельніцтва дасягае амаль 100 тысяч чалавек, паводле стану на 2020 году. Акрамя таго, прыблізна 45 тысяч вайскоўцаў НАТО расквартаваныя ў горадзе і навакольлях. Кайзэрсьляўтэрн месьціцца ля самага Пфальцкага лесу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ваколіцы Кайзэрсьляўтэрну былі ўлюбёным месцам паляваньня імпэратара Фрыдрыха Барбаросы[6], які кіраваў Сьвятой Рымскай імпэрыяй з 1155 па 1190 гады. Маленькая рака Ляўтэр раней утвараля ў старым горадзе востраў у Сярэднявеччы. Руіны старажытнага замка Фрыдрыха, пабудаванага ў 1152—1160 гады, усё яшчэ месьцяцца перад ратушай. Найстарэйшая царква гораду Штыфткірхэ была пабудаваная ў пэрыяд з 1250 па 1350 гады. З прычыны росту гораду кароль Рудольф фон Габсбург надаў яму статус імпэрскага гораду ў 1276 годзе[7]. У XVI стагодзьдзі горад быў апірышчам Рэфармацыі. Падчас Трыццацігадовай вайны горад пацярпеў, бо быў спачатку акупаваны гішпанцамі, але вызвалены швэдамі. Крыху пазьней Кайзэрсьляўтэрн разрабавалі харвацкія сілы аўстрыйскага імпэратара. У канцы XVII стагодзьдзя горад быў акупаваны французамі, але вярнуўся ў Сьвятую Рымскую імпэрыю. У 1713 годзе французы зруйнавалі замак Барбаросы[6] і гарадзкія вежы. З 1793 года да паразы Напалеона ў бітве пры Ватэрлёо ў 1815 годзе рэгіён знаходзіўся пад кіраваньнем Францыі. Па зрынаньні французаў рэгіён стаў часткай Баварыі. За часам Другой сусьветнай вайны хаўрасьнікі бамбавалі Кайзэрсьляўтэрн і ў выніку зьнішчылі больш за 85% гораду. Асноўнымі мэтамі нападаў была чыгунка і некалькі асноўных дарог блізу гораду, прычым самыя буйныя напады адбыліся 7 студзеня, 11 жніўня і 28 верасьня 1944 году. Горад быў захоплены войскамі ЗША, але па вайне ён апынуўся ў складзе францускай акупацыйнай зоны. Пазьней ля гораду зьявілася база войскаў ЗША.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ ISIL- und Sigeladressen mit Koordinaten ausgestattet — Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, 2016.
- ↑ https://www.kaiserslautern.de/buerger_rathaus_politik/ob/index.html.de
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal) — Статыстычны фэдэральны офіс.
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 (ням.) — Destatis, 2024.
- ↑ OpenStreetMap (мн.) — 2004.
- 1 2 Chisholm, Hugh, ed. (1911). «Kaiserslautern». Encyclopædia Britannica. Vol. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. — С. 636.
- ↑ «Kaiserslautern». Encyclopædia Britannica.