Рэзван Марын
| Рэзван Марын | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 траўня 1996[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 1,77 ± 0,01 м | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | АЕК Атэны | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2017 | Вііторул Канстанца | 75 (8) |
| 2017—2019 | Стандард Льеж | 89 (16) |
| 2019—2021 | Аякс | 10 (0) |
| 2020—2021 | → Кальяры | 37 (3) |
| 2021—2025 | Кальяры | 69 (3) |
| 2022—2024 | → Эмпалі | 63 (2) |
| 2025— | АЕК Атэны | 25 (3) |
| Зборныя | ||
| 2012 | Румынія (да 17)[d] | 3 (1) |
| 2014 | Румынія (да 19)[d] | 2 (0) |
| 2015—2017 | Румынія (да 21)[d] | 7 (0) |
| 2016— | Румынія | 75 (12) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Рэзва́н Мары́н (па-румынску: Răzvan Marin; нар. 23 траўня 1996 году) — румынскі футбаліст, абарончы паўабаронца грэцкага клюбу АЕК і нацыянальнай зборнай Румыніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнай школы з Бухарэсту, аднак кар’еру запачаткаваў у канстанцкім клюбе «Вііторул», зьявіўшыся ў матчы Лігі 1 супраць сталічнай «Сьцяўы»[2]. Свайго першага голу ў чэмпіянаце давялося чакаць ажно да 15 сакавіка 2015 году, улучыўшы мяч у браму ЧФР. У далейшым замацаваўся ў галоўным складзе, а таксама вылучаўся прэсай як таленавіты малады футбаліст. 20 студзеня 2017 году далучыўся да бэльгійскага «Стандарду»[3][4]. Хутка стаў адным з важным гульцом каманды. У 2018 годзе на радзіме быў прызнаны футбалістам году[5]. У красавіку 2019 году было аб’яўлена, што Марын улетку прыяднаецца да нідэрляндзкага «Аякса». Сума пагадненьня скалала 12,5 млн эўра. Румын ня даў рады ў новым клюбе, пасьля чаго быў запазычаны з мажлівасьцю выкупу італьянскім клюбам «Кальяры»[6]. Гэтак і сталася ўлетку 2021, то бо італьянцы выклалі за гульца 10 млн эўра. 5 ліпеня 2022 году накіраваўся ў арэнды ў клюб «Эмпалі», які 29 чэрвеня 2023 году выкупіў ягоны кантракт за 5 млн эўра[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У верасьні 2016 году 20-гадовы Марын быў выкліканы ў нацыянальную зборную Румыніі на адборачны матч чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Чарнагорыі[8]. 8 кастрычніка запачаткаваў выступы ў нацыянальнай камандзе, таксама забіўшы гол у выязным матчы супраць зборнай Армэніі (0:5)[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Вііторул»:
- Чэмпіён Румыніі: 2017
«Стандард»:
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2018
«Аякс»:
- Уладальнік Супэркубка Нідэрляндаў: 2019
АЕК:
- Чэмпіён Грэцыі: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Razvan Marin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ «Steaua — Viitorul Constanţa: 4–0 / A opta victorie din nouă meciuri pentru campioană». Știrile TVR.
- ↑ «Razvan MARIN joins the „Rouches“». Standard Liège.
- ↑ «Răzvan Marin, prezentat oficial la Standard Liege!». Digi Sport.
- ↑ «Răzvan Marin a fost ales jucătorul anului la Gala Fotbalului Românesc. Dan Ștefănescu, cel mai bun comentator». Digi Sport.
- ↑ «Ufficiale: Cagliari, preso Marin. Il rumeno arriva in prestito con obbligo di riscatto». Tutto Mercato Web.
- ↑ «Razvan Marin torna in azzurro». Empoli.
- ↑ «Daum names first squad as Romania coach». Reuters.
- ↑ «Debut de vis la națională pentru puştiul-minune al Viitorului! Răzvan Marin a marcat un gol de toată frumuseţea». Gazeta Sporturilor.