Юры Тылеманс
| Юры Тылеманс | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 7 траўня 1997[1][2] (28 гадоў) | |
| Рост | 176 см | |
| Вага | 72 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Астан Віла | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2017 | Андэрлехт | 139 (26) |
| 2017—2019 | Манака | 47 (5) |
| 2019 | → Лэстэр Сіці | 13 (3) |
| 2019—2023 | Лэстэр Сіці | 138 (18) |
| 2023— | Астан Віла | 85 (5) |
| Зборныя | ||
| 2013—2016 | Бэльгія (да 21)[d] | 14 (6) |
| 2016— | Бэльгія | 81 (12) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ю́ры Ты́леманс (па-нідэрляндзку: Youri Tielemans; нар. 7 траўня 1997 году) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Бэльгіі. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ў веку 19 гадоў, пасьля чаго прадстаўляў краіну на чэмпіянатах Эўропы і сьвету. У другой палове 2025 году быў прызначаны капітанам зборнай.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Тылеманс ёсьць выхаванцам акадэміі брусэльскага «Андэрлехту». 21 ліпеня 2013 году ўпершыню быў улучаны ў асноўны склад клюбу, застаўшыся запасным гульцом у матчы Супэркубка Бэльгіі 2013 году, дзе ягоны клюб здабыў перамогу над «Генкам» зь лікам 1:0. 28 ліпеня 2013 году футбаліст запачаткаваў выступы ў першым складзе ў першым туры сэзону бэльгійскай прафэсійнай лігі супраць «Лёкерэну», зьявіўшыся на замену на 25-й хвіліне матчу[3]. 2 кастрычніка ён стаў наймаладзейшым бэльгійскім гульцом, які гуляў у Лізе чэмпіёнаў, выйшаўшы ў першай адзінаццатцы ў матчы супраць «Алімпіякосу» ў веку 16 гадоў і 148 дзён[4]. Тылеманс у першых двух сэзонах называўся найлепшым маладым гульцом лігі[5]. 24 траўня 2017 году Тылеманс далучыўся да чэмпіёна Лігі 1 папярэдняга сэзону клюбу «Манака», падпісаўшы пяцігадовы кантракт[6][7]. Агулам францускі адрэзак кар’еры бэльгійца аказаўся правальным[8].
31 студзеня 2019 году паўабаронца далучыўся да ангельскага клюбу «Лэстэр Сіці» на правах арэнды да канца сэзону[9][10], а партугалец Адрыен Сылва ў выніку ўгоду пракроыў у арэнду ў адваротным накірунку[11][12]. 9 сакавіка гулец правёў свой першы гол за клюб у пераможным матчы супраць «Фулгэму», які скончыўся зь лікам 3:1[13]. Улетку ангельцы здолелі цалкам выкупіць правы на гульца. 15 траўня 2021 году Тылеманс стаў аўтарам адзінага голу ў фінале Кубка Ангельшчыны 2021 году стрэлам з далёкай дыстанцыі ў браму «Чэлсі» на 63-й хвіліне, тым самым надаў першы ў гісторыі «Лэстэра» тытул уладальнікам Кубка Ангельшчыны[14]. У 2022 годзе спартоўца зьвязвалі зь пераходам у «Арсэнал», і былі чуткі пра тое, што ён складзе з камандай угоду[15][16]. У чэрвені 2023 году, зьяўляючыся вольным агентам, Тылеманс стаў футбалістам «Астан Вілы»[17]. Свой першы матч за новую каманду згуляў 12 жніўня супраць «Ньюкасл Юнайтэд»[18].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У чэрвені 2015 году Тылеманс быў выкліканы ў склад зборнай Бэльгіі на адборачны матч чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Ўэйлзу[19]. 19-гадовы футбаліст дэбютаваў у складзе каманды 9 лістапада 2016 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Нідэрляндаў, які завяршыўся ўнічыю зь лікам 1:1. У той сустрэчы маладзён замяніў Стывэна Дэфура на 82-й хвіліне[20].
Тылеманс быў улучаны ў склад з 23 гульцоў, складзены трэнэрам Рабэрта Мартынэсам на чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі[21]. Ён згуляў чатыры матчы на турніры, у тым ліку бараніў колеры краіны ў матчы за трэцяе месца, у якім бэльгійцы перамаглі зборную Ангельшчыны зь лікам 2:0[22]. Свой першы гол за зборную ўлучыў 21 сакавіка 2019 году ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы 2020 году супраць зборнай Расеі. Ён быў выкліканы ў зборную на фінальны турнір у траўні 2021 году[23], а таксама браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2022 году[24]. 3 верасьня 2025 году Тылеманс быў на сталай аснове быў прызначаны капітанам зборнай[25].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Андэрлехт»:
- Чэмпіён Бэльгіі: 2014, 2017
- Уладальнік Супэркубка Бэльгіі: 2013, 2014
«Лэстэр Сіці»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2021
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2021
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Youri Tielemans // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Youri Tielemans // FBref (анг.)
- ↑ Lokeren smeert jong Anderlecht al nederlaag aan // Sporza, 28.07.2013 г. Архіўная копія ад 25.12.2016 г.
- ↑ Scholten, Berend. UEFA.com's weekly wonderkid: Youri Tielemans // UEFA, 14.02.2015 г.
- ↑ Morgan, Richard. Who is Youri Tielemans? We profile exciting Anderlecht midfielder // Sky Sports, 02.11.2015 г. Архіўная копія ад 14.12.2024 г.
- ↑ Officieel: Youri Tielemans tekent contract tot 2022 bij Franse kampioen Monaco // HLN, 24.05.2017 г.
- ↑ Youri Tielemans: Monaco sign highly-rated Belgian midfielder from Anderlecht // BBC Sport, 25.05.2017 г.
- ↑ Valente, Allan (24.05.2017) Monaco have confirmed the signing of Youri Tielemans on a five-year deal. Sky Sports.
- ↑ James, Stuart. Transfer deadline day roundup: Leicester sign Youri Tielemans on loan // The Guardian, 31.01.2019 г.
- ↑ Youri Tielemans: Leicester confirm loan signing of Monaco midfielder // BBC Sport, 31.01.2019 г.
- ↑ Leicester Complete Loan Signing of Youri Tielemans From Monaco as Adrien Silva Departs. 90min.com (31.01.2019).
- ↑ Youri Tielemans Joins On Loan As Adrien Silva Heads To Monaco // Leicester City F.C., 31.01.2019 г.
- ↑ McNulty, Phil. Leicester 3–1 Fulham: Jamie Vardy double earns Brendan Rodgers first win // BBC Sport, 08.03.2019 г.
- ↑ McNulty, Phil. Chelsea 0–1 Leicester: Foxes lift FA Cup for first time after Youri Tielemans stunner // BBC Sport, 14.05.2021 г.
- ↑ Burlaga, Kate. Youri Tielemans admits Leicester exit 'not out of question' amid Arsenal interest // The New York Times, 12.06.2022 г.
- ↑ Tanner, Rob; Hay, Anthony. Leicester should be brave enough to sell anyone who doesn’t want to stay — Brendan Rodgers // The New York Times, 05.01.2023 г.
- ↑ Aston Villa announce Youri Tielemans agreement. Aston Villa Football Club (10.06.2023).
- ↑ Rampant Newcastle destroy Aston Villa as debutants make instant impact // The Daily Telegraph, 12.08.2023 г.
- ↑ Belgium's Marouane Fellaini out of Wales tie // BBC, 10.06.2015 г.
- ↑ Netherlands 1–1 Belgium // BBC Sport, 10.11.2016 г.
- ↑ World Cup 2018: Belgium include Vincent Kompany but Christian Benteke misses out // BBC Sport, 04.06.2018 г.
- ↑ McNulty, Phil. Belgium 2–0 England // BBC Sport, 14.07.2018 г.
- ↑ Belgium Euro 2020 squad: Full team profile. fourfourtwo.com (27.06.2021).
- ↑ Lea, Greg. Belgium World Cup 2022 squad and preview: Roberto Martinez announces final 26-man team // FourFourTwo, 01.12.2022 г.
- ↑ Tielemans named as new Belgium captain // Reuters, 03.09.2025 г.