Перайсьці да зьместу

Лямін Ямаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лямін Ямаль
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 ліпеня 2007(2007-07-13)[1] (18 гадоў)
Рост 1,8 м[3]
Пазыцыя вінгер
Клюбная інфармацыя
Клюб Барсэлёна
Нумар 10
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2023—4 Барсэлёна 101 (30)
Зборныя
2022 Гішпанія (да 15)[d] 6 (2)
2022 Гішпанія (да 19)[d] 1 (0)
2023—4 Гішпанія 25 (6)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
22 красавіка 2026.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
31 сакавіка 2026.

Лямін Ямаль Насраўі Эбана (па-гішпанску: Lamine Yamal Nasraoui Ebana; нар. 13 ліпеня 2007 году) — гішпанскі футбаліст, правы ўінгер клюбу «Барсэлёна» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Зважаецца адным з найлепшых маладых талентаў у сьвеце[4][5][6]. Мае мараканскае і экватарыяльнагвінэйскае паходжаньне.

Ямаль у веку шасьці гадоў трапіў у акадэмію «Барсэлёны», вядомую як Ля-Масія, пасьля прагляду. Ужо хутка ён пачаў зважаецца як адзін з найгалоўных талентаў акадэміі[7][8][9], то бок гулец трапіў у каманду да 19 гадоў ужо ў сэзоне 2022—2023 гадоў[9]. Улетку 2022 году Ямаль поруч зь іншымі маладымі выхаванцамі быў запрошаны Чаві ў падрыхтоўчы лягер першай каманды[10][11]. Паводле зьвестак, маладзён уразіў галоўнага трэнэра[12].

Футбаліст дэбютаваў у асноўнай камандзе «Барсэлёны» 29 красавіка 2023 году, замяніўшы Гаві на 83-й хвіліне пераможнага матчы Ля Лігі супраць «Бэтысу». За некалькі хвілін маладзён зрабіў адзін стрэл у браму былога галкіпэра «Барсэлёны» Кляўдыё Брава і стаў ня толькі пятым наймаладзейшым гульцом у гісторыі Ля Лігі, згуляўшы матчы ў веку 15 гадоў, 9 месяцаў і 16 дзён[13], але таксама наймаладзейшым гульцом першай каманды «Барсэлёны» пасьля 15-гадовага Арманда Сажы, які ўсталяваў рэкорд яшчэ ў 1922 годзе[14]. Свой першы матч ад пачатку Ямаль згуляў у складзе клюбу 20 жніўня 2023 году, калі каталёнцы прымалі «Кадыс»[15][16]. У свой наступны матч гулец быў абраны футбалістам матчу, пасьля таго як дапамог Гаві і Робэрту Левандоўскаму ўлучыць мячы ў браму «Вільярэалу»[17]. Напружаны матч скончыўся зь лікам 4:3 на карысьць барсэлёнцаў. 19 верасьня гулец запачаткаваў выступы ў Лізе чэмпіёнаў, зьявіўшыся ў матчы супраць «Антвэрпэну»[18]. 2 кастрычніка Ямаль склаў новую працоўную дамову, а кошт ягонага выкупу павялічыўся да 1 мільярда эўра[19]. Праз амаль тыдзень гішпанец адзначыўся голам у браму «Гранады». У 16 гадоў Лямін пераўзвысіў некалькі рэкордаў цягам сэзону, згуляўшы 50 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах[20].

26 кастрычніка ў веку 17 гадоў і 105 дзён хлопец стаў самым маладым бамбардзірам у гісторыі Эль-Клясыка, правёўшы трэці гол у пераможным матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу» (4:0). 30 красавіка Ямаль згуляў свой 100-ы матч за клуб у паўфінальным матчы Лігі чэмпіёнаў супраць мілянскага «Інтэру». Ён адзначыўся голам у нічыйным матчы зь лікам 3:3 і быў высока ацэнены трэнэрам «Інтэру» Сымонэ Індзагі, які назваў Ямаля фэномэнам, які нараджаецца раз на 50 гадоў[21]. У 2025 годзе ён быў другім прэтэндэнтам на «Залаты мяч»[22]. 27 траўня 2025 года гулец пагадзіўся скласьці свой першы доўгатэрміновы кантракт з «Барсэлёнай», які мусіў быць складзены ў дзень ягонага поўналецьця і павязваў яго з клюбам да 30 чэрвеня 2031 году[23][24]. Паводле выданьня «Athletics» ён мог стаць адным з самых высокааплатных гульцоў «Барсэлёны»[25]. 16 ліпеня на імпрэзе падпісаньня кантракту Ямалу ўручылі кашулю з нумарам 10, якая была вызваленая пасьля сыходу ў арэнду Ансу Фаці ў «Манака»[26]. 16 жніўня ў першым матчы сэзону Ля Лігі супраць «Мальёркі» маладзён правёў свой першы гол за «Барсэлёну» у кашулі зь дзясяткай на сьпіне[27].

Ямаль прыцягваўся да матчаў зборных Гішпаніі розных узростаў. У 2023 годзе ён быў адным з ключавых гульцоў у складзе зборнай Гішпаніі да 17 гадоў на чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў. Футбаліст забіў чатыры галы на турніры, але зборная была выбітая французамі ў паўфінале першынства. 1 верасьня 2023 году, то бок у веку 16 гадоў і 50 дзён, Лямін атрымаў свой першы міжнародны выклік у нацыянальную зборную Гішпаніі на адборачныя матчы чэмпіянату Эўропы 2024 году супраць зборных Грузіі і Кіпру[28]. 8 верасьня гулец дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай, адзначыўшыся ўлучыным голам на 74-й хвіліне матчу ў браму зборнай Грузіі[29]. 7 чэрвеня 2024 году ён быў абраны ў склад зборнай на сам турнір[30]. 15 чэрвеня гулец дэбютаваў на чэмпіянаце Эўропы ў матчы супраць зборнай Харватыі, стаўшы наймаладзейшым гульцом у веку 16 гадоў і 338 дзён, пабіўшы папярэдні рэкорд паляка Кацпэра Казлоўскага[31].

«Барсэлёна»:

Гішпанія:

  1. https://www.sport.es/es/noticias/barca/secretos-lamine-yamal-86354043
  2. https://www.lavanguardia.com/deportes/fc-barcelona/20230423/8915449/talento-increiblemente-precoz-lamine-yamal-quien-es-perfil-barca.html
  3. https://www.transfermarkt.com/lamine-yamal/profil/spieler/937958
  4. «Watch: Lamine Yamal making more history! 16-year-old Barcelona sensation breaks Supercopa goalscoring record after late strike against Osasuna». Goal.
  5. «The 25 best young players in world football right now ranked in order». Give Me Sport.
  6. «'A superstar is born' — Yamal’s history making moment of 'genius'». BBC Sport.
  7. « «Lamine Yamal shows shades of Messi». Marca
  8. «La Masía alumbra a su 'nuevo Ansu'». Diario AS
  9. 1 2 «Julián Araujo, un 'tapado' para el lateral derecho». Mundo Deportivo.
  10. «Lamine Yamal, el niño de 15 años que ya entrena con el Barcelona: descubre al "mini Messi" de La Masía». Marca
  11. «FC Barcelona: Wird Lamine Yamal (15) der nächste Lionel Messi?». Sport Bild
  12. «Promessa de 15 anos encanta Xavi e treina com elenco do Barcelona». Globo Esporte
  13. «Youngest players in the history of La Liga». 90min.
  14. «15-Year-Old FC Barcelona Prodigy Lamine Yamal Smashes Youngest Appearance Maker Record». Forbes.
  15. «Lamine Yamal, youngest FC Barcelona starter ever». FC Barcelona.
  16. «Lamine Yamal becomes youngest La Liga starter in 21st century in Barcelona’s 2-0 win against Cádiz». CNN.
  17. «Villarreal 3–4 FC Barcelona: Rollercoaster ride to victory». FC Barcelona.
  18. «Youngest Champions League players: Moukoko, Yamal, Babayaro, Cherki, Halilović, Tielemans». UEFA.
  19. «Lamine Yamal extends contract to 2026». FC Barcelona.
  20. «All Lamine Yamal’s records». FC Barcelona.
  21. Inzaghi: Phenoms like Yamal 'born every 50 years'. ESPN.com (30.04.2025). Архіўная копія ад 01.05.2025 г.
  22. https://www.marca.com/en/football/2025/09/22/68d167ff7aeb1c2f75b9e9e8-live.html
  23. Lamine Yamal extends contract with FC Barcelona to 2031. FC Barcelona (27.05.2025).
  24. Sung, Patrick (28.05.2025) 17-year-old superstar Lamine Yamal signs contract extension with Barcelona until 2031. CNN.
  25. Ballús, Pol. Lamine Yamal’s new Barcelona contract: Inside the deal that could be worth nearly €40m a year // The New York Times, 28.05.2025 г.
  26. Lamine Yamal is the FC Barcelona No.10 // FC Barcelona, 16.07.2025 г.
  27. https://www.goal.com/en-qa/lists/barcelona-player-ratings-vs-mallorca-raphinha-ferran-torres-lamine-yamal-marcus-rashford-la-liga-debut/blt0c3584db573f5335
  28. «Lista de convocados para los partidos contra Georgia y Chipre». Royal Spanish Football Federation.
  29. «Spain teen Yamal scores, breaks record on debut». ESPN.
  30. «Final Spain squad for the Euro 2024 finals». Royal Spanish Football Federation.
  31. «Prodigy Lamine Yamal breaks record as youngest ever UEFA Euro player». Optus Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]