Мікель Мэрына
| Мікель Мэрына | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 чэрвеня 1996[1][2] (29 гадоў) | |
| Рост | 188 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | апорны паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Арсэнал Лёндан | |
| Нумар | 32 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2013—2014 | Асасуна Б[d] | 5 (0) |
| 2014—2016 | Асасуна | 63 (5) |
| 2016—2017 | Барусія Дортмунд | 8 (0) |
| 2017 | → Ньюкасл Юнайтэд | 7 (0) |
| 2017—2018 | Ньюкасл Юнайтэд | 17 (1) |
| 2018—2024 | Рэал Сасьедад | 190 (20) |
| 2024— | Арсэнал Лёндан | 49 (11) |
| Зборныя | ||
| 2014—2015 | Гішпанія (да 19)[d] | 12 (1) |
| 2016—2019 | Гішпанія (да 21)[d] | 20 (4) |
| 2020— | Гішпанія | 41 (10) |
| 2021 | Гішпанія (да 23)[d] | 6 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мікель Мэрына (па-гішпанску: Mikel Merino; нар. 22 чэрвеня 1996 году) — гішпанскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Арсэнал» і нацыянальнай зборнай Гішпаніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мэрына выхоўваўся ў акадэміях футбольных клюбаў «Аміго» і «Асасуны». У памплёнскай дружыне дэбютаваў у дарослым футболе. 31 студзеня 2015 году быў падцягнуты да асноўнае каманды, дзе абраў восьмы нумар на сваёй кашулі[3]. У лютым 2016 году далучыўся да шэрагаў дортмундзкай «Барусіі», дэбютаваўшы ў Бундэсьлізе 14 кастрычніка ў нічыйным матчы супраць «Гэрты»[4]. Не замацаваўшыся ў складзе, накіраваўся ў арэнду да ангельскага «Ньюкасл Юнайтэду». Празь некаторы час склаў паўнавартасны кантракт з клюбам. Улетку 2018 году вярнуўся на радзіму, склаўшы пяцігадовую працоўную ўгоду з «Рэал Сасьедадам». Зь цягам часу здабыў месца ў першай адзінаццатцы. 7 сакавіка 2020 году выйшаў на матч у якасьці капітана супраць «Барсэлёны»[5].
У сэзоне 2023—2024 гадоў Мэрына выйграў найбольшую колькасьць дуэляў за валоданьне мячом у найвышэйшых лігах Эўропы, то бок 326[6]. 27 жніўня 2024 году далучыўся да ангельскага «Арсэналу», падпісаўшы доўгатэрміновы кантракт[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Нямеччыны, замяніўшы ў другім тайме Сэрхіё Бускетса[8]. 12 верасьня 2023 году адзначыўся першым голам, абараняючы колеры нацыянальнай каманды, у матчы супраць зборнай Кіпру[9].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рэал Сасьедад»:
- Уладальнік Кубка Гішпаніі: 2020
«Арсэнал»:
- Чэмпіён Ангельшчыны: 2026
Гішпанія:
- Чэмпіён Эўропы: 2024
- Пераможца Лігі нацыяў: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Mikel Merino // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Mikel Merino // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Mikel Merino llevará el dorsal 8 y Kenan Kodro, el 9». Diario de Navarra
- ↑ Brack, Tim (14.10.2016). «Merino überzeugt als Ballmagnet». Sport1.
- ↑ González, Miguel (9.03.2020). „Mikel Merino: «La Copa nos está dando alas en la Liga porque nos ha cargado de moral»“. El Diario Vasco.
- ↑ López, Ángel (1.06.2024). «La estratosférica estadística, top en Europa, de Mikel Merino». Mundo Deportivo.
- ↑ «Mikel Merino signs for Arsenal on long-term deal». Arsenal F.C.
- ↑ «Germany 1–1 Spain: Gayà saves La Roja». UEFA.
- ↑ «España sigue por el buen camino». Diario de Burgos
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Арсэнал — цяперашні склад |
|---|
|
1 Рая · 2 Саліба · 3 Маскера · 4 Ўайт · 5 Інкап’е · 6 Габрыел · 7 Сака · 8 Ёдэгар · 9 Жэзус · 10 Эзэ · 11 Мартынэльлі · 12 Тымбэр · 13 Арысабаляга · 14 Д’ёкерэш · 16 Нэргар · 19 Трасар · 20 Мадуэке · 23 Мэрына · 29 Гавэрц · 33 Каляф’ёры · 36 Субімэндзі · 41 Райс · 49 Льюіс-Скелі · 56 Даўман · Трэнэр: Артэта |
- Нарадзіліся 22 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Асасуна» Памплёна
- Футбалісты клюбу «Барусія» Дортмунд
- Футбалісты клюбу «Ньюкасл Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Рэал Сасьедад» Сан-Сэбастыян
- Футбалісты зборнай Гішпаніі
- Гішпанскія футбалісты
- Гішпанскія футбалісты і футбалісткі на Алімпійскіх гульнях
- Футбалісты і футбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 году