Картаграфія
Выгляд
Картагра́фія (ад грэцкай χάρτης — «карта» і γράφειν — «маляваць») — навука аб дасьледаваньні, мадэляваньні і адлюстраваньні прасторавага разьмяшчэньня, спалучэньня і ўзаемасувязі аб’ектаў і зьяваў прыроды і грамадзтва (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналёгію і вытворчую дзейнасьць.
Аб’ектамі картаграфіі зьяўляюцца плянэта Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусьвет. Найбольш папулярнымі прадуктамі картаграфіі (зразумелымі большасьці людзей) зьяўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе: плоскіх мапаў, рэльефных і аб’ёмных мапаў, глёбусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цьвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, плястык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Google мапы (бясплатны сайт з вэктарнымі мапамі, касьмічнымі здымкамі і маршрутамі праезду)
- Яндэкс. Мапы
- OpenStreetMap (свабодна рэдагаваная мапа ўсяго сьвету. Дазваляе сумесна праглядаць, зьмяняць і выкарыстоўваць геаграфічныя зьвесткі ў любым пункце Зямлі)
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |