Мідўэй
Мідўэй (па-ангельску: Midway atoll) — атол плошчай 6,2 км², знаходзіцца ў паўночнай частцы Ціхага акіяна (у заходняй групе Гавайскага архіпэлягу). Тэрыторыя належыць ЗША.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Астравы былі адкрытыя амэрыканскім капітанам Бруксам у 1859 годзе. З 1867 афіцыйна належаць ЗША. Сваю назву (анг: Midway — сярэдзіна шляху) атол атрымаў, бо знаходзіцца на паўдарогі паміж Каліфорніяй і Японіяй.
Першыя жыхары — з 1903 году, калі пракладвалі трансціхаакіянскі тэлеграфны кабэль. З 1935 па 1947 — пункт запраўкі палівам для міжкантынэнтальных авіяпералётаў.
З 1941 да 1993 на востраве разьмяшчалася ваенна-марская база ЗША. Зараз атол мае статус нацыянальнага запаведніка ЗША.
Захоўваецца ў экспюатацыйным стане адна ўзьлётна-пасадачная паласа (2400 м) і запас авіяпаліва — на выпадак экстранай пасадкі самалётаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1940—1970-я гады колькасьць часовага насельніцтва (пэрсанал базы) дасягала 2 тыс. чал. Цяпер на Мідўэй пражываюць каля 40 зьменных супрацоўнікаў запаведніка.