Перайсьці да зьместу

Сьвяты Сава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвяты Сава
Дата нараджэньня 1169[1], 1174, 1175 або 1176
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 студзеня 1235 або 14 студзеня 1236
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Занятак агіёграф, пісьменьнік, дыплямат, праваслаўны сьвятар, патрыярх, манах
Бацька Стэфан Неманя[d]
Маці Анастасія Сербская[d]
Подпіс Выява аўтографу

Сьвяты Сава (па-сэрбску: Свети Сава) — адзін з самых шанаваных сьвятых Сэрбскай праваслаўнай царквы, вядомы рэлігійны, культурны і палітычны дзяяч свайго часу.

У 1208 г. Сьвяты Сава вяртаецца ў Сэрбію, каб спыніць грамадзянскую вайну паміж старэйшымі братамі Стэфанам II Неманічам і Вуканам Зэцкім. Стварыў аўтакефальную (незалежную) Сэрбскую праваслаўную царкву і стаў яе першым арцыбіскупам ў 1219 годзе. У 1233 г. перадаў гэтую пасаду свайму вучню Арсэнію Срэмскаму.

Перад сьмерцю зьдзейсьніў паломніцтва ў Ерусалім. У Палестыне ён заснаваў манастыр Сьвятога Арханёла і лякарню для праваслаўных паломнікаў. Вяртаючыся, праяжджаў праз Баўгарыю. Там і памёр 14 студзеня 1236 і быў пахаваны ў баўгарскай сталіцы Тырнава. Пляменьнік сьв. Савы сэрбскі кароль Уладзіслаў (зяць баўгарскага цара Асэна), праз год перанёс яго рэліквію з Тырнава ў манастыр Мілешэва.

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #118804839 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.