Перайсьці да зьместу

Міхаіл Барздыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дата нараджэньня 14 студзеня 1944 (80 гадоў)
Месца нараджэньня Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць
Месца вучобы
Занятак графіка
Месца працы

Міхаіл Фёдаравіч Барздыка (нар. 14 студзеня 1944, в. Шклянцы, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі графік.

Скончыў Менскі мастацкі інстытут (1973), выкладаў у ім. 3 1975 г. супрацоўнічаў зь беларускімі выдавецтвамі. Творчасьць адметная спалучэньнем філязофскага разуменьня жыцьця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Воблакі і камяні», 1988; «Мэтамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «Падабенства», 1995, і інш.). Яго творы адзначаныя срэбраным мэдалём на 22-м міжнародным са­лёне ў Бэльгіі (1992) і залатым мэдалём Эўрапейскай AM [акадэміі мастацтваў] (1993). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

У 2001 годзе праілюстраваў выданьне кнігі «Сымон-музыка» Я. Коласа[1].

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лагойскага раёна: У 2 кн. Кн. 2. / Рэд. кал. Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск.: БелЭН, 2004. 488 с. – С. 341-342