Ала (Гомельская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ала — былая вёска Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці на аднайменнай рацэ, спаленая нямецкім войскам разам з 1758 жыхарамі (100 мужчынаў, 508 жанчынаў, 200 старых, 950 дзяцей) 14 студзеня 1944 г. у Другую Сусьветную вайну. Да вайны налічвала 34 двары і 168 жыхароў. У лютым 1943 г. у Алу, што знаходзілася ў глухім лесе, перасяліліся жыхары навакольных вёсак. Уратавацца ўдалося 8 жыхарам. Кандрат Зыкун з дачкой і Аляксандар Зыкун схаваліся ў лесе. Вырваліся з агню Андрэй Зыкун, Тарас Колесьнеў, Вольга Курловіч з сынам, Арцём Усьціменка[1]. У 2013 г., праз 69 год пасьля спаленьня, на месцы вёскі паставілі паклонны крыж і помнік[2]. З 2017 году зьбіраюцца грошы каб пабудаваць мэмарыял на месцы вёскі.[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]