Марыс Янсанс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марыс Янсанс
Mariss jansons.jpg
Дата нараджэньня 14 студзеня 1943(1943-01-14)[1][2][3] (76 гадоў)
Месца нараджэньня Рыга, Райхскамісарыят Остлянд, Трэці Райх
Грамадзянства Латвія
Латвія
Латвія
Альма-матэр Санкт-Пецярбурская кансэрваторыя і Венскі ўніверсітэт музыкі і выканальніцкага мастацтва[d]
Прафэсія Дырыгент
Жанры клясычная музыка
Інструмэнты фартэпіяна і арган[d]
Лэйблы EMI
Бацька Арвідс Янсанс[d]
Узнагароды

Ма́рыс Я́нсанс (Mariss Jansons) (нар. 14 студзеня 1943) — латыскі дырыгент.

Сын дырыжoра Арвіда Янсанса. Яго матуля, сьпявачка Іраіда Янсонэ, габрэйка з паходжаньня, нарадзіла яго ў Рызе, Латвія, пасьля таго, як яе бацька й брат былі забітыя ў Рыскім гета.

У 1956 годзе Янсанс паступіў у Ленінградзкую Кансэрваторыю, дзе навучаўся йгры на фартэпіяна й дырыґаваньня. У 1969 працягваў навучаньне ў Вене ў Ганса Свароўскага і ў Зальцбургу ў Гэрбэрта фон Караяна. У 1973 Янсанс быў прызначаны другім дырыжoрам Ленінградзкага Філярманічнага аркестру (сёньня Санкт-Пецярбурскі Філярманічны аркестар). Ад 1979 да 2000 быў галоўным дырыжoрам Філярманічнага аркестра ў Осла, Нарвэгія.

У красавіку 1996 году ў Осьлё Янсанс ледзь не памёр ад інфаркту міякарда падчас прадстаўленьня опэры Багема Джакама Пуччыні. Акрамя нарвэскага аркестру ў розны час кіраваў таксама Лёнданскім сымфанічным аркестрам, Пітсбурскім сымфанічным аркестрам і Сымфанічным аркестрам Баварскага Радыё.

Ад 1 верасьня 2004 году Янсанс зьяўляецца шостым па ліку галоўным дырыжoрам Каралеўскага аркестра Канцэртгебаў у Амстэрдаме, ягоным папярэднікам быў Рыкарда Шайі.

У 2006 дырыгаваў навагоднім канцэртам у Вене. У канцэртным сэзоне 2005-2006 прадырыґаваў цыклем канцэртаў, прысьвечаных стагодзьдзю Шастаковіча.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ^ SNAC — 2010.
  • ^ Encyclopædia Britannica
  • ^ Discogs — 2000.