Ёсіп Броз Ціта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ёсіп Броз Ціта
Josip Broz Tito
Josip Broz Tito uniform portrait.jpg
1-ы прэзыдэнт Югаславіі
14 студзеня 1953 — 4 траўня 1980
Папярэднік: Іван Рыбар
Наступнік: Лазар Калішэўскі
23-і прэм’ер-міністар Югаславіі
2 лістапада 1944 — 29 чэрвеня 1963
Папярэднік: Іван Субашыч
Наступнік: Пэтар Стамбаліч
1-ы сакратар Руху недалучэньня
1 верасьня 1961 — 5 кастрычніка 1964
Наступнік: Гамаль Абдэль Насэр
1-ы фэдэральны сакратар нацыянальнай бясьпекі
7 сакавіка 1945 — 14 студзеня 1953
Наступнік: Іван Гошняк
4-ы прэзыдэнт лігі камуністаў Югаславіі
сакавік 1939 — 4 траўня 1980
Папярэднік: Мілан Горкіч
Наступнік: Бранка Мікуліч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 траўня 1892
Кумравэц, Харватыя-Славонія, Аўстра-Вугоршчына
Памёр: 4 траўня 1980
Любляна
Партыя: Камуністычная партыя СССР,
Зьвяз камуністаў Югаславіі
Сужэнец: Пэлагея Броз (1919—1939)
Гэрта Гаас (1940—1943)
Ёванка Броз (1952—1980)
Дзеці: Злаціка, Гінка, Жарка, Аляксандар
Адукацыя: Міжнародная ленінская школа[d]
Tito signature.svg

Ё́сіп Броз (сэрба-харв. Јосип Броз, Josip Broz), партыйны псэўданім Ці́та (Тито, Tito), пасьля псэўданім і прозьвішча злучыліся (25 траўня 1892, Кумравэц, Харватыя — 4 траўня 1980, Любляна, Югаславія) — лідэр Югаславіі з канца Другой сусьветнай вайны да сваёй сьмерці (1945—1980), маршал (1943). Нарадзіўся ў сяле Кумравэц у аўстра-вугорскай Харватыі-Славоніі, у сям’і харвата і славенкі. Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне, трапіў у расейскі палон. Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі, дзе браў удзел на баку камуністычных сілаў. У 1920 годзе вярнуўся на радзіму, дзе стаў чальцом Камуністычнай партыі Югаславіі. У 1935—1936 гады знаходзіўся ў Маскве ў Камінтэрне. З 1937 году ўзначальваў КПЮ.

У 1941 годзе арганізаваў супраціў жыхароў Югаславіі да нямецкай агрэсіі. Пад канец вайны югаслаўскі ўрад у выгнаньні прызнаў Ціта вярхоўным камандуючым Народна-вызваленчай арміі Югаславіі (НВАЮ). Разам з савецкімі войскамі НВАЮ вызваляла Югаславію.

Пасьля вызваленьня краіны займаў пасады прэм’ер-міністра і міністра замежных справаў краіны. Выступіў супраць плянаў савецкага кіраўніцтва стварэньня Балканскай фэдэрацыі, што выклікала разрыў адносінаў паміж Югаславіяй і СССР.

З 1953 году зьяўляўся прэзыдэнтам краіны. Адносіны паміж СФРЮ і СССР нармалізаваліся пры Хрушчове. Ціта падтрымаў аднаўленьне парадку ў Вугоршчыне ў 1956 годзе, але выступіў супраць аналягічнай акцыі Арганізацыі Варшаўскай дамовы ў дачыненьні да Чэхаславаччыны ў 1968 годзе. Зьяўляўся адным з ініцыятараў стварэньня Руху недалучэньня, у якім Югаславія заняла віднае месца.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]