Юкіё Місыма
Юкіё Місыма | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 студзеня 1925[1][2][3][…]
|
Памёр | 25 лістапада 1970[1][2][3][…] (45 гадоў)
|
Пахаваны | |
Бацькі | Azusa Hiraoka[d] Shizue Hiraoka[d] |
Сужэнец | Yōko Hiraoka[d] |
Дзеці | Noriko Hiraoka[d] і Iichirō Hiraoka[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладнік, актор, навэліст, кінарэжысэр, сцэнарыст, паэт, эсэіст, драматург, пясьняр, крытык, мадэль, кінаактор, пісьменьнік, празаік, вайсковец, палітычны актывіст |
Гады творчасьці | 1944 — 25 лістапада 1970 |
Мова | японская мова[4] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
Юкіё Місыма (сапр. Хіраока Кімітакэ; 14 студзеня 1925 — 25 лістапада 1970) — японскі пісьменьнік, драматург.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў гімназію, Такійскі ўнівэрсытэт. Аўтар 40 раманаў, 18 п’ес, шматлікіх апавяданьняў, эсэ й публіцыстычных твораў. Сярод яго найлепшых раманаў — «Споведзь маскі» (1948), «Залаты храм» (1956), «Вясеньні сьнег» (1968), «Храм Сьвітаньня» (1970) і іншыя. Вядомы таксама як рэжысэр, актор тэатру й кіно, дырыгент сымфанічнага аркестру, фатограф, спартовец (у сфэры бодыбілдынгу, каратэ). Глыбінныя вытокі сваёй творчасьці бачыў у сублімацыі сваіх агрэсіўных, разбуральных схільнасьцей і імпульсаў. Ягоныя творы перакладзены на многія мовы сьвету, неаднаразова экранізаваліся, ставіліся на тэатральнай сцэне. Для ягонай творчай манеры характэрны глыбокі псыхалягізм, парадаксальныя разважаньні й думкі, шакуючыя сюжэты й паводзіны пэрсанажаў, віртуознасьць стылю, спалучэньне традыцыяў эўрапейскага мадэрнізму й традыцыйных японскіх мастацкіх каштоўнасьцей. Скончыў жыцьцё самагубствам у форме традыцыйнага рытуалу японскіх самураяў (харакіры) пасьля няўдалай спробы манархічнага ваеннага перавароту.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Yukio Mishima // filmportal.de — 2005.
- ^ а б Yukio Mishima // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б Mishima Yukio // Vegetti Catalog of Fantastic Literature (італ.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Менск: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Юкіё Місыма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў