Перайсьці да зьместу

Яўген Мілеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўген Мілеўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1995(1995-01-14)[1] (29 гадоў)
Рост 186 см
Вага 78 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў Гомель
Нумар 21
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018 Гомель 79 (2)
2018 ЮАС 11 (0)
2019—2020 Гомель 25 (1)
2021 Хваля 27 (1)
2022—4 Лякаматыў Гомель 68 (1)
Зборныя
2013 Беларусь (да 19)[d] 2 (0)
2015 Беларусь (да 21) 8 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 ліпеня 2024.

Яўген Мілеўскі (нарадзіўся 14 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабронца гомельскага «Лякаматыва».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кар’еру пачаў у складзе «Гомля», дзе гуляў за клюбны дубль. 17 траўня 2013 году дэбютаваў у асноўным складзе «Гомля». У другім сваім матчы за аснову, 24 траўня 2013 году супраць БАТЭ, выйшаў на замену на 93-й хвіліне і праз хвіліну падаў кутавы, пасьля якога Аляксандар Карніцкі пераправіў мяч у браму суперніка, чым здабыў «Гомлю» перамогу (2:1). Пасьля Мілеўскі ў сэзоне 2013 году згуляў яшчэ некалькі матчаў за першую каманду. У сэзоне 2014 году доўгі час спаборнічаў толькі за дубль, але ў канцы сэзону 2014 году пачаў зьяўляцца ў стартавым складзе на пазыцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2014 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[3].

У сэзоне 2015 году ўжо быў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У верасьні і кастрычніку адсутнічаў праз траўмы, а пазьней вярнуўся ў асноўны склад. Сэзон 2016 году разам з «Гомлем» правёў у Першай лізе і дапамог камандзе атрымаць перамогу ў турніры. У першай палове сэзону 2017 году гуляў у першай адзінаццатцы каманды, але страціў месца ў пачатковым складзе і пачаў выходзіць на гульнявую пляцоўку за дубль. У студзені 2018 году яшчэ на адзін год падоўжыў кантракт з клюбам[4]. Аднак, у сэзоне 2018 году толькі ў трох матчах выйшаў на замену. У жніўні 2018 году перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[5].

У студзені 2019 году стаў гульцом сталічнага «Энэргетыка-БДУ»[6], аднак ужо ў сакавіку на ўзаемную згоду бакоў пакінуў яго і далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7], а праз два тыдні зноў стаў гульцом «Гомля»[8]. У першай палове сэзону 2019 году звычайна заставаўся на лаўцы запасных, зь лета пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе. У сьнежні 2019 году падоўжыў кантракт з гомельскім клюбам[9]. У 2020 годзе звычайна выходзіў на замену.

У пачатку 2021 году трэнаваўся з рэчыцкім «Спадарожнікам», а пазьней далучыўся да пінскай «Хвалі», зь якой у сакавіку склаў працоўную ўгоду[10]. Пачынаў сэзон у стартавым складзе каманды, але зь верасьня пераважна выходзіў на замену. У студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў пінскі клюб[11] і неўзабаве стаў гульцом гомельскага «Лякаматыва»[12], дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. У студзені 2023 году падоўжыў супрацу з гамельчукамі[13]. У студзені 2024 году зноў падоўжыў кантракт зь «Лякаматывам»[14].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 16 студзеня 2015 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) у матчы супраць зборнай Туркмэністану на Кубку Садружнасьці. Усяго за зборную правёў 8 матчаў — усе ў першай палове 2015 году.

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 22 0
2016 Першая ліга 24 2
2017 Найвышэйшая ліга 16 0
2018 Найвышэйшая ліга 3 0
ЮАС Першая ліга 11 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]