Шаміль Басаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Шаміль Басаеў
14 студзеня 196510 ліпеня 2006
Shamil Basaev2.jpg

Месца нараджэньня Дышне-Ведзяно, Чачэна-Інгуская АССР, СССР
Месца сьмерці Экажава, Інгушэтыя, Расея
Род войскаў польныя войскі Ічкерыі
Гады службы 1991—2006
Званьне брыгадны гэнэрал, Эмір
Камандаваў войскамі Ічкерыі
Шаміль Басаеў у Вікісховішчы

Шамі́ль Салманавіч Баса́еў, Абдала́х Шамі́ль Абу́-Ідрыс (14 студзеня 1965, Дышне-Ведзяно, Чачэна-Інгуская АССР — 10 ліпеня 2006, Экажава, Інгушэтыя) — дзяяч чачэнскага незалежніцкага руху. Меў пасады й званьні ва ўрадзе ў Ічкерыі.

Дзяцінства й сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1970 году жыў у Дышне-Ведзяно. Затым жыў у вёсцы Ярмолава, што каля Грознага. У 1982 годзе закончыў сярэднюю школу. З 1983 году рабіў простым рабочым. Бацькі жылі ў вёсцы Відэна. Тата — Салман Басаеў быў простым будаўніком, шмат езьдзіў па СССР. Салман быў вельмі веруючым чалавекам. Шаміль меў брата Шырвані. З 1986 году Шаміль жыў у Маскве. Тры разы спрабаваў паступіць Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсітэт, але не набраў неабходныя адзнакі. У 1987 годзе паступіў у маскоўскі інстытут інжэнэраў землямераў. У 1988 годзе быў выключаны зь Інстытуту за напасьпяховасьць у навучаньні. Служыў у Савецкім войску ў штабе Паветраных войскаў СССР. Там пазнаёміўся з Джахарам Дудаевым. Займаўся спортам. Меў першы разрад па футболе. З 1989 году па 1991 год вучыўся ў Стамбуле, што ў Турэччыне, ў Ісламскім інстытуце. Ёсьць чуткі, што Шаміль Басаеў меў дзяцей ад жонкі з Абхазіі. Напэўна вядома, што 3 чэрвеня 1995 году расейскі самалёт скінуў бомбу на хату дзядзькі Ш. Басаева. Была забіта жонка Шаміля Басаева й яго дзеці й яшчэ некаторыя родзічы Шаміля.

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1991 годзе вярнуўся ў Чачэнію. Уступіў у войскі Сувязі народаў Каўказа, у склад аддзелу «Відэна», якая ахоўвала будынкі, дзе адбываліся паседжаньні Сувязі народаў Каўказа. Удзельнічаў у падзеях жніўня 1991 году, што адбываліся ў Маскве. Удзельнічаў у захопе ўлады Джахарам Дудаевым. 9 лістапада 1991 году захапіў разам з Сайталім Сатуевым і Ломалім Чачаевым самалёт Ту-154 у лётнішчы места Мінеральныя воды і адляцеў у Турэччыну (гэта Шаміль Басаеў зрабіў, каб адмянілі надзвычайнае становішча ўведзенае ў Чачэніі расейскімі ўладамі). Прыляцеўшы ў Турэччыну, Шаміль Басаеў дамовіўся з туркамі, каб яго зь яго таварышамі адпусьцілі ў Расею (дакладней у Чачэнію), а яны звольнілі б закладнікаў. У 1992 годзе прызначаны начальнікам войска Сувязі народаў Каўказа. Ваяваў у Абхазіі ў 1992—1993 гады за яе незалежнасьць. Разам зь ім ваяваў Руслан Гелаеў (Хамзат). Пасьля вяртаньня ў Ічкерыю падтрымліваў Джахара Дудаева. У 1993 годзе падчас спробы адхіленьня Дж. Дудаева ад пасады прэзыдэнта Шаміль Басаеў паводзіў сабе стрымана. Прымаў чынны ўдзел у баях з аддзеламі Лабазанава ў Грозным.

Першая расейска-чачэнская вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ваяваў з расейскім войскам у Першай і Другой расейска-чачэнскай вайне. Ваяваў у 1995—1996 годзе ў асноўным на ўсходзе Ічкерыі. 3 чэрвеня 1995 году ў Відэна расейскім самалётам быў зьнішчаны дом дзядзькі Шаміля Басаева. Яго звалі Хасмагамат Басаеў. Было забіта 12 родзічаў Шаміля Басаева. Сярод іх родная сястра Зінаіда, жонка Ш. Басаева й яго дзеці. 14 чэрвеня 1995 году стаў вядомым пасьля захопу радзільнага дому ў мястэчку Будзёнаўск. Гэтым учынкам Басаеў і яго таварышы хацелі прымусіць Расею вывесьці войскі з Ічкерыі. Пасьля таго, як Шаміль Басаеў разам са сваімі людзьмі вярнуўся ў Ічкерыю, расейскія ўлады працягнулі вайну. 21 ліпеня 1995 году Дж. Дудаеў за асобныя заслугі перад айчынай, мужнасьць пры адпоры расейскай навалы прысвоіў Шамілю Басаеву заньне брыгаднага генэрала. У народзе Шаміль Басаеў пачаў карыстацца вялікай павагай. Ён першы прымусіў расейскія ўлады размаўляць з сабой, чаго ня змог учыніць ніхто з чачэнцаў раней. Пасьля захопу радзільнага дому ў Будзёнаўску ваяваў на ўсходзе Ічкерыі. У жніўні 1996 году адзін з кіраўнікоў аваладаньна Грозным. Зь верасьня 1996 году старшыня мытнай рады пры ўрадзе З. Яндарбіева.

Міжваенны час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З красавіка 1997 году першы намесьнік прэм’ер-міністра Ічкерыі. Зь ліпеня 1998 году намесьнік міністра абароны Ічкерыі. 27 студзеня 1997 году ўдзельнічаў у выбарах начальніка Ічкерыі. Набраў 23,7% галасоў, але выбралі Аслана Масхадава. У лютым 1997 году ўдзельнічаў у стварэньні грамады Свабоды Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя. Быў выбраня яе старшынём. 10 ліпеня 1997 году падаў у адстаўку з усіх пасад з-за дрэннага стану здароўя. Са студзеня 1998 году прэм’ер-міністар Ічкерыі. У 1998 годзе ўзначаліў Фэдэрацыю футболу Чачэніі.

Другая расейска-чачэнская вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 жніўня 1999 году ўзначаліў войска ісламскай рады й абвешчаны амірам (найвышэйшым ваяводам) злучанага войска маджахэдаў Чачэніі й Дагестану. Меў бліжняга таварыша Хатаба. У верасьні 1999 году гэтае войска пайшло ў Дагэстан, які быў падпарадкаваны Расеі. Яго войска было ў Дагэстане разьбіта расейскімі войскамі. Расея пачала наступ у Ічкерыю. У лютым 2000 году быў паранены пад час выхаду чачэнскага войска з аточанага расейскім войскам Грознага. Шамілю Басаеву адрэзалі нагу. Памёр ад выбуху ў 2006 годзе падчас продажу зброі чачэнскім войскам расейскімі супрацоўнікамі ФСБ.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Шаміль Басаеўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў