Бэрта Марызо
Бэрта Марызо | |
| Дата нараджэньня | 14 студзеня 1841[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 2 сакавіка 1895[5][2][3][…] (54 гады) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | грып |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | малярка, малявальніца, гравэр, літограф, артыстка |
| Навуковая сфэра | малярства[6] |
| Жанры | партрэтнае маляваньне[d][7] і пэйзаж[7] |
| Плынь | імпрэсіянізм[7] |
| Пад уплывам | Эдуард Манэ і Стэфан Малярмэ |
| Подпіс | |
Бэрта Марызо́ (па-француску: Berthe Morisot; 14 студзеня 1841, Бурж — 2 сакавіка 1895, Парыж) — француская мастачка, якая ўваходзіла ў кола мастакоў у Парыжы, якія сталі вядомымі як імпрэсіяністы.
У 1864 годзе яна ўпершыню выставіла свае працы на адной з самых прэстыжных мастацкіх выстаў Францыі — Парыскім салёне, афіцыйнай штогадовай экспазыцыі парыскай Акадэміі выяўленчых мастацтваў. Яе работы адбіраліся для ўдзелу ў шасьці Парыскіх салёнах запар, пакуль у 1874 годзе яна не далучылася да групы «занядбаных» імпрэсіяністаў, створанай Сэзанам, Дэгай, Манэ, Марызо, Пісаро, Рэнуарам і Сысьлеем, удзел у іх першай экспазыцыі ў студыі фатографа Надара.
Яна даводзілася ўнучатай пляменьніцай Жану Анарэ Фрагонару і была замужам з Эжэнам Манэ, братам свайго сябра і калегі Эдуара Манэ.
Марызо нарадзілася ў Буржэ, у багатай буржуазнай сям’і. Яна і яе сястра Эдма Марызо стала мастачкай. Яе сям’я, пасьля таго як Бэрта вызначылася з выбарам прафэсіі, не перашкаджала яе кар’еры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 RKDartists (нід.)
- 1 2 Berthe Morisot (анг.) — 2008.
- 1 2 Berthe Marie Pauline Morisot // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- 1 2 Berthe Morisot // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Berthe Morisot (нід.)
- ↑ Callen A. The Work of Art: Plein Air Painting and Artistic Identity in Nineteenth-Century France — С. 18.
- 1 2 3 https://www.barnesfoundation.org/whats-on/morisot