Яан Кабай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яан Кабай
Яан Кабай
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1986 (33 гады)
Туркуэн, Францыя
Рост 175 см
Вага 72 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крыстал Пэлас
Нумар 7
Моладзевыя клюбы
1998—2004 Ліль
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2011
2011—2014
2014—2015
2015—
Ліль
Ньюкасл Юнайтэд
Пары Сэн-Жэрмэн
Крыстал Пэлас
191 (31)
79 (17)
39 (1)
62 (9)
Зборныя
2010— Францыя 48 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 красавіка 2017.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
8 ліпеня 2016.

Яан Кабай (па-француску: Yohan Cabaye; нарадзіўся 14 студзеня 1986 году, Туркуэн, Францыя) — францускі футбаліст, які выступае за клюб «Крыстал Пэлас» і нацыянальную зборную Францыі на пазыцыі апорнага паўабронцы. Вызначаецца бачаньнем пляцоўкі й кантролем мяча, а таксама тэхнічнымі якасьцямі[1]. Кабай таксама вядомы як выканаўца ўдараў з пэнальці[2]. Праз бабулю па бацькоўскай лініі мае віетнамскае паходжаньне[3].

Клюбная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кабай пачаў гуляць у футбол у пяць гадоў у акадэміі аднайменнага клюбу з роднага гораду Туркуэн. Пасьля сямі гадоў, праведзеных у акадэміі, яго заўважылі ў клюбе «Ліль».

«Ліль»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кабай правёў 6 гадоў у моладзевай камандзе клюбу, пасьля чаго адбыўся ягоны дэбют у прафэсійным футболе ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У гэтым жа сэзоне гулец дапамог заваяваць сваёй камандзе Кубак Інтэртота. У наступным сэзоне Кабай стаў гульцом стартавага складу і ўпершыню прыняў удзел у Лізе чэмпіёнаў пад кіраўніцтвам Клёда Пюэля. Рудзі Гарсія, які прыйшоў на зьмену Пюэлю, паставіў Кабая на месца плэймэйкеру. Менавіта на гэтай пазыцыі гулец раскрыўся зь лепшага боку. Самым пасьпяховым для Кабая стаў сэзон 2009—2010 гадоў, у якім футбаліст забіў 15 мячоў, гуляючы на пазыцыі паўабаронцы. У сэзоне 2010—2011 гадоў Кабай дапамог «Лілю» перамагчы ў Лізе 1 і Кубку краіны.

«Ньюкасл Юнайтэд»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чэрвені 2011 году Кабай падпісаў пяцігадовы кантракт з клюбам ангельскай Прэм’ер-лігі «Ньюкасл Юнайтэд». Першы гол у складзе «сарок» забіў у матчы 9-га туру чэмпіянату Ангельшчыны сэзону 2011—2012 гадоў супраць клюбу «Ўіган Атлетык», прынёсшы перамогу сваёй камандзе зь лікам 1:0. Праз чатыры дні ён забіў свой другі гол за клюб ў матчы супраць «Блэкбэрн Ровэрз», але каманда трывала паразу зь лікам 4:3 у рамках матчу на Кубак Футбольнае лігі[4]. 17 сьнежня ў матчы супраць «Сўонсі Сіці», які скончыўся зь лікам 0:0, Кабай прабег больш за ўсіх гульцоў «сарок» дыстанцыі за матч у сэзоне, пераадолеўшы больш за 11,6 кілямэтру[5]. Праз два тыдні Яан забіў трэці гол, на гэты раз у браму «Манчэстэр Юнайтэд» пасьля ўдару са штрафнога ўдару з 27 мэтраў, у пераможнай гульні зь лікам 3:0[6]. У новым сэзоне Кабай таксама пачаў забіваць, але ў лістападзе Яан атрымаў траўму й высьветлілася, што гульцу патрэбна апэрацыя на пахвіну, і што ён будзе па-за гульнёй да лютага 2013 году. Не зважаючы на такія прагнозы ўжо ў студзені Яан вярнуўся на пляцоўку, і забіў гол «Рэдынгу» ў матчы 19 студзеня са стандарту, што, аднак, ня выратавала клюб ад паразы. 2 сакавіка 2013 году Кабай упершыню атрымаў капітанскую повязь, замяніўшы траўмаванага капітана Фабрыцыюса Калячыні. Напачатку сэзону 2013—2014 гадоў Кабая намагаўся прыцягнуць да сваіх шэрагаў «Арсэнал», аднак трансфэр за 10 млн фунтаў быў «Ньюкаслам» адхілены[7]. 7 сьнежня 2013 году Яан упісаў свай імя ў гісторыю клюбу, забіўшы адзіны й пераможны мяч у браму «Манчэстэр Юнайтэд» на «Олд Трафард», такім чынам «сарокі» атрымалі першую перамогу над гаспадарамі пляцоўкі на «Олд Трафард» за 41 год.

«Пары Сэн-Жэрмэн»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

29 студзеня 2014 году «Пары Сэн-Жэрмэн» абвесьціў пра падпісаньне Кабая за неназваную суму, якая ацэньваецца прыкладна ў 19 млн фунтаў, да якіх можна дадаць бонусы[8]. Яан падпісаў 3,5-гадовы кантракт з клюбам, дзе абраў для сябе кашулю з нумарам 4[9].

Кар’ера ў зборнай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе зборнай Францыі 5 жніўня 2010 году ў таварыскай гульні супраць зборнай Нарвэгіі, дзе выйшаў на замену Яану М’Віля. Ён быў выкліканы ў зборную ў верасьні таго ж году, дзеля ўдзелу ў кваліфікацыйных матчах да чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборных Беларусі й Босьніі і Герцагавіны, аднак, у апошні момант не паехаў з камандай да гульняў з прычыны траўмы[10]. Першы гол за нацыянальную каманду забіў 15 чэрвеня 2012 году ў матчы ў рамках чэмпіянату Эўропы 2012 году ў браму зборнай Украіны[11].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Ліль»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Яан Кабайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў