Віктар Вальдэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віктар Вальдэс
Віктар Вальдэс
Víctor Valdés i Arribas
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 студзеня 1982 (42 гады)
Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат, Гішпанія
Рост 183 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Моладзевыя клюбы
1995—2000 Барсэлёна
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2000—2003
2002—2014
2015—2016
2016
2016—2017
Барсэлёна 2
Барсэлёна
Манчэстэр Юнайтэд
Стандард Льеж (арэнда)
Мідлзбра
77 (0)
387 (0)
2 (0)
5 (0)
28 (0)
Зборныя
2010—2014 Гішпанія 20 (0)

Віктар Вальдэс і Арыбас (па-гішпанску: Víctor Valdés i Arribas, нарадзіўся 14 сьнежня 1982 году, Асьпіталет-дэ-Льёбрэгат, Гішпанія) — гішпанскі былы футбольны брамнік і трэнэр, болей за ўсё вядомы сваімі выступамі за «Барсэлёну». Да пачатку дарослых выступаў за асноўную каманду «Барсы» прайшоў праз усе моладзевыя каманды клюбу.

Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вальдэс нарадзіўся ў сям’і Агуэды Арыбас і Хасэ Мануэля Вальдэса. Мае двух братоў — старэйшага Рыкарда і малодшага Альвара. Трапіў у «Барсэлёну» 1 ліпеня 1992 году з клюбу «Пэнья Сінко Копас». Але ўжо ў верасьні зьехаў зь сям’ёй у Тэнэрыфэ і вярнуўся ў клюб толькі праз тры гады. У моладзевых структурах клюбу Віктар праявіў сабе настолькі добра, што ўжо ў сэзоне 2002/2003 быў пераведзены ў першую каманду.

Асноўны склад «Барсэлёны»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку Вальдэс разглядаўся, як замена Рабэрта Банана, але ўжо ў канцы сэзону пры трэнэры Радаміры Анцічы зрабіўся асноўным галкіпэрам клюбу. У сэзоне 2003/2004 замацаваў свой статус асноўнага брамніка. Правёўшы некалькі выдатных матчаў, дапамог «Барсэлёне» заняць другое месца. У наступным, чэмпіёнскім сэзоне 2004/2005 «Барсы» правёў амаль усе матчы сваёй каманды, выйграўшы прыз Рыкарда Заморы. У сэзоне 2005/2006 дапамог «Барсэлёне» перамагчы другі раз запар у чэмпіянаце Гішпаніі, а таксама выйграць другі раз у гісторыі Лігу чэмпіёнаў. У фінале спаборніцтва Вальдэс зрабіў некалькі выдатных сэйваў, і быў асабіста пахвалены трэнэрам каталёнцаў Франкам Райкардам пасьля гульні. У гэтым сэзоне, аднак, ён не заваяваў прыз Заморы, саступіўшы Санцьяга Каньісарэсу і пераможцу Хасэ Мануэлю Пінту. 17 траўня 2007 году Вальдэс паўтарыў рэкорд Андоні Субісарэты, адстаяўшы ўвесь сэзон без заменаў і не прапусьціўшы аніводнай гульні. Нягледзячы на гэта, «Барсэлёна» ня здолела перамагчы ў чэмпіянаце Гішпаніі трэці раз запар. Вальдэс трымае рэкорд клюбу па сухіх хвілінах на эўрапейскай арэне. 1 красавіка 2008 ён правёў 250-ю гульню за «Барсэлёну». 31 траўня 2013 году Вальдэс аб’явіў аб тым, што ня будзе прадоўжваць кантракт з «Барсэлёнай».

26 сакавіка 2014 году падчас гульні з «Сэльтай» Вальдэс парваў пярэдні крыжовы зьвязак і быў зьменены. З-за гэтае траўмы, Вальдэс прапусьціў рэшту сэзону і Чэмпіянат сьвету па футболе 2014 году. Меркаваны пераход Вальдэса ў «Манака» таксама быў сарваны з-за таго, што францускі клюб не захацеў падпісваць умову з траўмаваным гульцом.

У студзені 2015 году пасьля пошнай рэабілітаціі гульца Віктар падпісаў 18-месячнае пагадненьне з ангельскім клюбам «Манчэстэр Юнайтэд» у якасьці рэзэрвовага брамніка суайчыньніка Давіда дэ Хэа[1].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Барсэлёна»:

«Стандард»:

Гішпанія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Віктар Вальдэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў