Самуіл Рагаля
Выгляд
Самуі́л Рагаля (? — 14 студзеня 1644 году па старым стылі) — друкар Віленскага праваслаўнага брацтва, арганізатар першай друкарні ў Малдове.
У 1628 годзе езьдзіў у Маскву з «ізустным тайным словом» ад Віленскага Сьвятадухава манастыра. У 1636 годзе адной з асобаў, якія падпісалі адозву Афанасія Філіповіча ў абарону праваслаўя, быў «Самоил Рогаля, друкар братства виленского». Пазьней жыў у Львове, у 1643 годзе пасланы Пятром Магілам да гаспадара Васіле Лупу ў Ясы, каб арганізаваць друкарню, у якой у тым жа годзе была выдадзена першая малдаўская друкаваная кніга — «Евангельле настаўніцкае» («Картя дэ ынвенцатурэ»).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Белы // . — Мн.: .
- Кирияк В.С. Картя ши типарул ын Молдова ын сек. XVII-XVIII. Кишинэу, 1977.
- Исаевич Я.Д. Преемники первопечатника. М., 1981.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)