Юзаф Главацкі
Юзаф Главацкі | |
Аўтапартрэт 1850 году | |
Імя пры нараджэньні | Юзаф Гіляры Главацкі |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 студзеня 1789 |
Месца нараджэньня | Менск, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Дата сьмерці | 21 сьнежня 1858 |
Месца сьмерці | Варшава, Царства Польскае, Расейская імпэрыя |
Адукацыя | Віленскі ўнівэрсытэт |
Месца вучобы |
|
Занятак | жывапіс |
Месца працы |
|
Сябра ў | Сябры чалавецтва[d] |
Жанры | партрэт |
Працы | літаграфія «Касьцёл сьвятой Ганны ў Вільні», малюнак на цынку «Размова пасла Сьмірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосьцем у 1647 годзе» (1840) |
Пад уплывам | Антоні Главацкі, Ян Рустэм |
Ю́заф Гіля́ры Глава́цкі (1789, Менск, цяпер Беларусь — 1858, Варшава, цяпер Польшча) — беларускі жывапісец, графік і тэатральны мастак.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і тэатральнага дэкаратара Антонія Главацкага (1750—1811), які ў 1789—1793 гадах працаваў у менскай трупе А.Ш. Жукоўскага (Вялікае Княства Літоўскае). Першапачаткова навучаўся маляваньню ў бацькі, які ў 1802—1805 гадах працаваў у менскай тэатральнай антрэпрызе М. Кажынскага. У 1806—1808 гадах афармляў спэктаклі ў тэатрах Менску. У 1808—1825 гадах афармляў спэктаклі ў тэатрах Вільні (Расейская імпэрыя), куды ягоны бацька перабраўся ў 1805 годзе. У 1810-х гадах навучаўся ў мастацкай школе Віленскага ўнівэрсытэту ў Яна Рустэма. У 1821—1825 гадах выкладаў у Віленскім унівэрсытэце пэрспэктыву і загадваў літаграфскай майстэрняй. У 1826—1858 гадах афармляў спэктаклі ў тэатрах Варшавы (Царства Польскае)[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стварыў літаграфіі: «Касьцёл сьвятой Ганны ў Вільні», партрэт архітэктара Лаўрына Гуцэвіча і аўтапартрэт. Аўтар жывапісных карцінаў: партрэт жонкі і кампазыцыі «Эвангеліст Марка», а таксама некалькі пэйзажаў і малюнка[2] на цынку «Размова пасла Сьмірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосьцем у 1647 годзе» (1840)[1].
-
«Размова пасла Сьмірноўскага з гетманам Хмяльніцкім пад Замосьцем у 1647 годзе» (1840)
-
Літаграфія кампазытара Юзафа Дамсэ
-
Партрэт рэжысэра Людвіка Дмушэўскага
-
Партрэт кавалеркі крыжа вайсковай годнасьці Ёаны Жубр
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Главацкія (Юзаф Гіляры) // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — С. 281. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 15 студзеня 2014. — № 6 (27616). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |