Перайсьці да зьместу

Янаў (Падляскае ваяводзтва)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Янаў (Польшча)»)
Янаў
лац. Janaŭ
польск. Janów
Агульны выгляд
Агульны выгляд
Герб Янава


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Янаў
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 16-130
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′0.1″ пн. ш. 23°13′0.1″ у. д. / 53.466694° пн. ш. 23.216694° у. д. / 53.466694; 23.216694Каардынаты: 53°28′0.1″ пн. ш. 23°13′0.1″ у. д. / 53.466694° пн. ш. 23.216694° у. д. / 53.466694; 23.216694
Янаў на мапе Польшчы
Янаў
Янаў
Янаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Янаў (польск. Janów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Кумялцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 21 км на на захад ад Саколкі, за 39 км на поўнач ад Беластоку.

Янаў — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Стары касьцёл, каля 1900 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перад 1715 годам Янаў стаў мястэчкам. У гэты час ён знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і ўваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.

У 1724 годзе Тэадора Сапега з роду Солтанаў збудавала ў Янаве драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Янаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.

У 1860-я гады ў Янаве было 109 будынкаў (зь іх 9 мураваных), дзеяў касьцёл, працавалі 2 прамысловыя прадпрыемствы. У канцы XIX ст. — 321 будынак (21 мураваны). 20 кастрычніка 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у зялёным полі залаты серп, на краях тарчы чатыры залатыя трылісьнікі[1].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Янаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Янаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Янаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Янаў акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Янаў увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Янаў Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагодзьдзе: ~1890 год — 1534 чал., зь іх 528 каталікоў, 3 праваслаўныя, 997 юдэяў і 3 мусульманіны[3]
  • XX стагодзьдзе: 1921 год — 1509 чал.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл
  • Касьцёл Сьвятога Юрыя (1899—1904)
  • Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
  1. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 258.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 422.