Перайсьці да зьместу

Цэнтральны батанічны сад (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парк
Цэнтральны батанічны сад
2004 год
2004 год
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Менск
Каардынаты 53°54′58″ пн. ш. 27°36′45″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 27.6125° у. д. / 53.91611; 27.6125Каардынаты: 53°54′58″ пн. ш. 27°36′45″ у. д. / 53.91611° пн. ш. 27.6125° у. д. / 53.91611; 27.6125
Заснавальнік Беларуская акадэмія навук
Дата заснаваньня 17 красавіка 1932 (92 гады таму)
Статус батанічны помнік прыроды
Стан дзейны
Сайт Афіцыйны сайт
Цэнтральны батанічны сад на мапе Беларусі
Цэнтральны батанічны сад
Цэнтральны батанічны сад
Цэнтральны батанічны сад
Цэнтральны батанічны сад на Вікісховішчы

Цэнтральны батанічны сад — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў красавіку 1932 году.

Агароджаная тэрыторыя плошчай 153 га, засажданая значнай колькасьцю відаў расьлінаў, пераважна іншаземных, якая выконвае наступныя функцыі: навуковую, экалягічную (ахова зьнікаючых расьлінаў Беларусі), гаспадарчую (выпрабаваньне іншаземных відаў дзікіх і новых сартоў акультураных расьлінаў на прадмет іх распаўсюджваньня ў сельскай і лясной гаспадарках, а таксама для азеляненьня тэрыторыі), эканамічную (гандаль, продаж квіткоў для наведвальнікаў), рэкрэацыйную (месца адпачынку).

17 красавіка 1932 году Савет народных камісараў Беларускай ССР ухваліў Рашэньне аб стварэньні Батанічнага саду Беларускай акадэміі навук. Пад яго перадалі 106 гектараў, якія раней належалі Ўсебеларускай сельскагаспадарча-прамысловай выставе. Да 1941 году расьлінныя зборы занялі 55 % вылучанай плошчы. У 1967 годзе Батанічны сад атрымаў правы навукова-дасьледчага інстытуту[1]. Пры заснаваньні тэрыторыя батанічнага саду знаходзілася па-за межамі сталіцы на ўсходзе ад яе і мела бедную малаўрадлівую глебу. Па вайне сад быў пашыраны да 153 га, стаўшы адным з найвялікшых па плошчы ў Эўропе.

У 1999 годзе ЦБС афіцыйна ўнесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сад аб’яўлены помнікам прыроды рэспубліканскага значэньня і помнікам ляндшафтнай архітэктуры другой паловы ХХ стагодзьдзя. З 2006 году Цэнтральны батанічны сад абвешчаны тэрыторыяй, вольнай ад паленьня. У 2007 годзе ў батанічным садзе адчынілася экспазыцыйная аранжарэя, у якой прадстаўленыя экзатычныя расьліны, якія насяляюць цёплыя кліматычныя зоны плянэты. Дзякуючы гэтаму, батанічны сад ня будзе зачыняцца на зіму зь лістапада па красавік, а застанецца адкрытым для наведваньня аранжарэі. Батанічны сад як арганізацыя складаецца з 250 супрацоўнікаў, у тым ліку 120 навукоўцаў.

Мапа батанічнага саду

Абрыс ЦБС мае няправільную форму (гл. мапу), з усіх бакоў абнесены агароджай, уваход у сад платны. Паўночны бок, дзе месьціцца ўваход, выходзіць на цэнтральны менскі праспэкт. Сад адчынены для наведвальнікаў з траўня па кастрычнік, акрамя панядзелкаў (сандзень), ад 10-00 па 19-00. Аранжарэя працуе ўвесь год.

Унутры сад падзелены алеямі на тэматычныя сэктары, якія ў сваю чаргу падзяляюцца дробнымі сьцежкамі на асобныя ўчасткі. Кожная алея абсаджаная адпаведнай пародаю дрэваў: арэхам, дубам, райскімі яблынямі, чаромхай Маака, ясенем, ялінамі, ліпаю, туяй, бярозай, срэбным клёнам. Кожны сэктар прысьвечаны гэаграфічнаму рэгіёну, зь якога паходзяць расьліны: Беларусь, Заходняя Эўропа, Каўказ і Крым, Паўночная Амэрыка, Сыбір, Усходняя Азія, Цэнтральная Азія. Акрамя таго, маецца кветнік з рознымі кветкамі, ляндшафтны парк, каменістыя горкі, невялікае штучнае возера ды інш.

Батанічныя калекцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзякуючы як вялікай плошчы, так і шматгадовай працы батанікаў, ЦБС стаў адным з найбуйнейшых батанічных садоў Эўропы па складу батанічных калекцый (больш за 9 тысячаў найменьняў, у тым ліку 2,3 тыс. расьлінаў закрытага грунту, каля 2 тыс. дрэваў). Асабліва батанічны сад ганарыцца вельмі поўнай калекцыяй розных відаў глогу, вялікай калекцыяй рададэндранаў, шматлікіх сартоў бэзу, цюльпанаў. Многія дрэвы пазначаныя шыльдамі з назваю, робячы палёгку тым, хто ня ведае батанікі. Аднак большасьць батанічных садоў Эўропы разьмешчана ў больш цёплым клімаце, таму шмат якіх відаў, звычайных у іх, у менскім ЦБС няма. У адпаведнасьці з Канвэнцыяй аб біялягічнай разнастайнасьці (Рыя-дэ-Жанэйра, 1992) ЦБС рэгулярна абменьваецца насеньнем з 240 батанічнымі садамі замежных краінаў.

Сярод іншых расьлінаў саду можна адзначыць:

— цюльпанавае дрэва, альбо лірыядэндран цюльпанакветны, родам з ЗША. У ЦБС як мінімум 2 дрэвы, адно зь іх каля кветніку. Лісьце падобнае да клёну, але без цэнтральнага выразу, кветкі падобныя да цюльпанаў

— явар, дрэва, апетае ў шматлікіх народных песьнях («Явар і каліна» ды інш.)

— ціс, які нагадвае яліну, але з чырвонымі (увосень) ягадамі. Рос на Беларусі ў часы Александрыйскага міжледавікоўя, пазьней зьнік. Успамінаецца ў «Слове аб палку Ігаравым».

— зялёнакоры клён — дрэва родам з Паўночна-ўсходняй Азіі, вызначаецца карой зь зялёных і белых палосак

— катальпа — дрэва зь незвычайна вялікім лісьцем

— ядомы каштан — на Беларусі яму занадта холадна, рос невялікім хмызьняком, магчыма, ўжо загінуў

  1. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 17 красавіка 2014. — № 71 (27681). — С. 12. — ISSN 1990-763x.
  • Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР, Мн., 1982

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000155