Холы
| Холы лац. Choły | |
| Населены пункт | |
Вуліца вёскі | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Магілёўская |
| Раён | Асіпавіцкі |
| Сельсавет | Ліпеньскі |
| Першыя згадкі | 1637 |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°24′44″ пн. ш. 28°49′25″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Шчыльнасьць | 2007 |
| колькасьць двароў | 361 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2235 |
| Паштовы індэкс | 213780 |
| СААТА | 7248832036 |
| Нумарны знак | 6 |
| Холы на мапе Беларусі ± Холы | |
Холы (з 1920 году — Лі́пень[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Сьвіслачы. Цэнтар сельсавету Асіпавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 905 чалавек. Знаходзяцца за 20 км на паўночны ўсход ад Асіпавічаў і аднайменнай чыгуначнай станцыі, за 126 км ад Магілёва; на аўтамабільнай дарозе Асіпавічы — Сьвіслач.
Холы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Варыянты традыцыйнай назвы мястэчка: Холы (Хола), Холва (Холвы), Холуя[2] (Халуй, Халуі).
У 1920 годзе бальшавікі перайменавалі Холы ў «Ліпень» у гонар месяца захопу імі мястэчка — ліпеня таго ж году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Згадваецца ў 1593 і 1594 гг. як вёска Халуй у складзе маёнтка Жыцін у Менскім павеце ВКЛ[3]. Уваходзіла ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1793 годзе каля мястэчка існаваў маёнтак Халуйкі, дзеяў касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Холы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ігуменскім павеце Менскай губэрні. У 1797 годзе айцы-езуіты збудавалі ў мястэчку новы касьцёл.
На 1861 год у Холах існавалі царква і малітоўная школа. У 1885 годзе расейскія ўлады збудавалі новую царкву. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 57 двароў, дзеялі царква і малітоўны дом, працавалі школа, карчма і 7 крамаў. У пачатку XX ст. тут збудавалі лесапільню і млын. На 1917 год — 84 двары.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Холы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Холы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4], дзе 20 жніўня 1924 году сталі цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 годзе у Холах было 98 двароў, працавалі млын і лесапільны завод, на 1940 год — 284 двары.
У 1967 годзе да Холаў далучылі вёскі Крынічкі, Новае Жыцьцё, Валадарск, Старасельле, Акоп і Тодараў Кут. На 1986 год у вёсцы было 406 двароў, на 1999 год — 401, на 2002 год — 385. У 2000-я гады Холы атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 235 чал.[5]; 1897 год — 563 чал. у мястэчку Холах і 115 чал. у маёнтку Холах[6];
- XX стагодзьдзе: 1907 год — 561 чал.; 1917 год — 568 чал. у мястэчку Холах, 119 чал. у маёнтку Холах і 6 чал. у лясной вартоўні; 1940 год — 852 чал.; 1959 год — 894 чал.; 1970 год — 1123 чал.; 1986 год — 951 чал.; 1999 год — 1000 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 872 чал.; 2007 год — 905 чал.
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, дом культуры, пошта.
Плян
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плян Холаў прастакутна-радыяльны, квартальны. Забудова ў асноўным драўляная сядзібнага тыпу. Мураваныя будынкі на паўночнай ускраіне. Адміністрацыйна-грамадзкі цэнтар на скрыжаваньні 2 галоўных вуліцаў, вакол сквэру.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Забудова гістарычная (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзя; фрагмэнты)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Сьвятога Крыжа (1797)
- Царква Раства Багародзіцы (XIX ст.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ↑ Спірыдонаў М. Беларусь на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. // Гістарычны Альманах. Том 8. 2003.
- ↑ НГАБ у Менску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, сс. 277 і 282
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ↑ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 626
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 113.
- ↑ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 273.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||