Перайсьці да зьместу

Францыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Француская Рэспубліка»)
Францыя
лац. Francyja
па-француску: République française
па-француску: France
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: „свабода, роўнасьць, братэрства“
Дзяржаўны гімн
Марсэльеза[d][1]
Дата заснаваньня: жнівень 843, 481 і 18 траўня 1804
Афіцыйная мова: француская мова[1][2]
Сталіца: Парыж
Форма кіраваньня: зьмяшаная рэспубліка
прэзыдэнт Францыі[d]: Эманюэль Макрон
прэм’ер-міністар Францыі[d][3]: Сэбаст’ен Лекарню
Заканадаўчы орган: парлямэнт Францыі[d][4]
Выканаўчы орган: Урад Францыі[d][5]
Плошча:
  • 643 801 ± 1 км²
Насельніцтва:
Валюта: эўра і Францускі ціхаакіянскі франк[d]
СУП (2025)
па ППЗ: 4,504 трлн $[7]
па ППЗ на душу насельніцтва: 65 626 $[7]
намінальны: 3,211 трлн $[7]
намінальны на душу насельніцтва: 46 792 $[7]
Мэдыянны прыбытак: 30 364 $
Індэкс дэмакратыі: 7,99[8]
Каэфіцыент Джыні: 32,4[9]
ІРЧП: 0,903[10]
Часавы пас: UTC+1[11]
Аўтамабільны знак: F
Бок аўтамабільнага руху: праваруч
Дамэн верхняга ўзроўню: .fr
Тэлефонны код: +33
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
service-public.fr (фр.)

Рэспу́бліка Фра́нцыя альбо Фра́нцыя (па-француску: République française альбо France) — краіна ў Заходняй Эўропе, што ўключае ў сябе некалькі заморскіх рэгіёнаў і тэрыторыяў. Мэтрапольная тэрыторыя Францыі распасьціраецца ад Міжземнага мора да Ля-Маншу і Паўночнага мора, і ад Райну да Атлянтычнага акіяна. Гэта адна з трох краінаў, разам з Марока і Гішпаніяй, якая мае выхад да Атлянтыкі і Міжземнага мора адначасова. Францыя мяжуе з Бэльгіяй, Люксэмбургам, Нямеччынай, Швайцарыяй, Італіяй і Манака на ўсходзе, Андорай і Гішпаніяй на поўдні, і аддзеленая пратокай Ля-Манш ад Вялікабрытаніі на поўначы. Таксама ў Францыю ўваходзяць тэрыторыі, разьмешчаныя на розных кантынэнтах.

Паводле плошчы Францыя зьяўляецца 42-й найбуйнейшай краінай у сьвеце, але самай вялікай краінай у Заходняй Эўропе і Эўрапейскім зьвязе і трэцяй паводле велічыні ў Эўропе ў цэлым. Насельніцтва краіны складае 66,6 млн чалавек, гэта 22-і паказчык паводле колькасьці насельніцтва ў сьвеце і 2-і ў ЭЗ. Францыя зьяўляецца ўнітарнай паўпрэзыдэнцкай рэспублікай са сталіцай у Парыжы, найбуйнейшым горадзе краіны і галоўным культурным і камэрцыйным цэнтры. Ідэалы нацыі выяўляюцца ў Дэклярацыі правоў чалавека.

Францыя застаецца вялікай дзяржавай са значным культурным, эканамічным, вайсковым і палітычным уплывам як у Эўропе, гэтак і ва ўсім сьвеце[12]. Дзяржава мае пяты паводле велічыні ў сьвеце вайсковы бюджэт[13], трэці паказчык паводле велічыні запасаў ядзернай зброі[14], і другі — па велічыні дыпляматычнага корпусу[15]. Францыя зьяўляецца разьвітой краінай і мае шостую паводле аб’ёму эканоміку ў сьвеце паводле намінальнага СУП і восьмую паводле велічыні парытэту пакупніцкай здольнасьці (у 2014 годзе)[16].

Першапачаткова назва Францыя, якая ўжывалася да ўсёй Франскай дзяржавы, паходзіць ад лацінскага слова Francia, або «Каралеўства франкаў»[17]. Назва ўзыходзіць да старажытнафранцускага слова franc («свабодны, высакародны, шчыры») і, у рэшце рэшт, да сярэднявечнага лацінскага слова francus («свабодны, вызвалены ад службы, вольны чалавек»), абагульненьне племянной назвы, якое ўзьнікла як позьнелацінскае запазычаньне франкаўскага эндоніма *Frank[18]. Згода з адной з вэрсіяй, значэньне «свабодны» да франкаў стасавалася да іх таму, што па заваёвы Галіі толькі франкі былі вызваленыя ад падаткаў[19], або, у больш агульным сэнсе, таму, што яны мелі статус вольных людзей у адрозьненьне ад мясцовых жыхароў[18]. Этымалёгія слова *Frank нявызначаная. Традыцыйна лічыцца, што яно паходзіць ад прагерманскага слова *frankōn, якое перакладаецца як «дзіда»[20], але гэтая зброя магла атрымаць сваю назву праз выкарыстаньне ёй франкамі, а не наадварот[18].

У беларускай моўнай традацыі апроч замацаванай назвы Францыя, таксама ўжываліся назвы Пра́нцыя[21] і Хра́нцыя[22][23].

Старажытнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Францыя ў дагістарычны пэрыяд была месцам старажытных стаянак нэандэртальцаў і краманьёнцаў. У эпоху нэаліту на тэрыторыі Францыі існавала некалькі багатых помнікамі дагістарычных культураў. Дагістарычная Брэтань была культурна зьвязана з суседняй Брытаніяй, на ейнай тэрыторыі выяўлена вялікая колькасьць мэгалітаў. У пэрыяд позьняга бронзавага і раньняга жалезнага веку тэрыторыю Францыі засялялі кельцкія плямёны галаў, паўднёвы захад сучаснай Францыі быў населены ібэрамі, плямёнамі невядомага паходжаньня. У выніку паэтапнага заваяваньня, якое было завершана ў I стагодзьдзі да н. э. у выніку Гальскай вайны Юліюса Цэзара, сучасная тэрыторыя Францыі ўвайшла ў склад Рымскай імпэрыі як правінцыя Галія. Насельніцтва было раманізавана і да V стагодзьдзя размаўляла на народнай латыні, якая стала асновай сучаснай францускае мовы.

У 486 годзе Галія была заваяваная франкамі пад кіраўніцтвам Хлёдвіга. Тым самым была створана Францкая дзяржава, а Хлёдвіг стаў першым каралём дынастыі Мэравінгаў. У VII стагодзьдзі ўлада караля істотна аслабла, а рэальнай сілай у дзяржаве завалодалі мажардомы, аднаму зь якіх, Карлу Мартэлу, удалося ў 732 годзе ў бітве пры Пуат’е разьбіць арабскае войска і прадухіліць заваяваньне арабамі Заходняй Эўропы. Сын Карла Мартэла, Піпін Кароткі, стаў першым каралём дынастыі Каралінгаў, а пры сыне Піпіна, Карле Вялікім, францкая дзяржава дасягнула найвышэйшага росквіту за ўсю гісторыю і займала большую частку тэрыторыі цяперашняй Заходняй і Паўднёвай Эўропы. Пасьля сьмерці сына Карла Вялікага — Людовіка Пабожнага — ягоная імпэрыя была падзеленая на тры часткі. У 843 годзе паводле Вэрдэнскае дамовы было створана Заходне-Францкае каралеўства на чале з Карлам Лысым. Яно займала прыблізна тэрыторыю сучаснай Францыі. У X стагодзьдзі краіна стала называцца Францыяй.

Зьмена межаў Францыі з 985 па 1947 гады

Пазьней цэнтральная ўлада істотна паслабела. У IX стагодзьдзі Францыя рэгулярна падвяргалася набегам вікінгаў, у 886 годзе апошнія рабілі аблогу Парыжу. У 911 годзе вікінгі заснавалі герцагства Нармандыя на поўначы Францыі. Да канца X стагодзьдзя краіна была практычна цалкам раздробленая, а каралі ня мелі рэальнай улады за межамі сваіх фэадальных уладаньняў (Парыж і Арлеан). Дынастыю Каралінгаў у 987 годзе зьмяніла дынастыя Капэтынгаў, па імені першага ейнага караля Гуга Капэта. Панаваньне Капэтынгаў характэрнае крыжовымі паходамі, рэлігійнымі войнамі ў самой Францыі, спачатку 1170 год адзначыўся рухам вальдэнсаў, а ў 1209—1229 гады прайшлі Альбігойскія войны. Таксама за часам Капэтынгаў адзначана скліканьне парлямэнту, Генэральных штатаў, упершыню ў 1302 годзе, а таксама Авіньёнскім палонам папаў, калі рымскі папа быў арыштаваны ў 1303 годзе каралём Філіпам IV Прыгожым, і папы былі вымушаныя заставацца ў Авіньёне да 1378 году. У 1328 годзе Капэтынгаў зьмяніла бакавая галіна дынастыі, вядомая як дынастыя Валюа. У 1337 годзе пачалася Стогадовая вайна з Ангельшчынай, у якой спачатку посьпех быў у ангельцаў, якія здолелі захапіць істотную частку тэрыторыі Францыі, але ў рэшце рэшт, асабліва пасьля зьяўленьня Жанны д’Арк, у вайне наступіў пералом, і ў 1453 годзе ангельцы капітулявалі. Як і астатнія Эўропа, Францыя значна пацярпела ад чорнай сьмерці, паводле зьвестак ад хваробы памёрла палова 17-мільённага насельніцтва Францыі[24].

Людовік XIV, «кароль-сонейка», які зрабіў Францыю лідэрам сусьветнае палітыкі.

Да пэрыяду панаваньня Людовіка XI (1461—1483) адносіцца фактычная ліквідацыя фэадальнай раздробленасьці Францыі і ператварэньне краіны ў абсалютную манархію. У далейшым Францыя стала імкнулася гуляць прыкметную ролю ў Эўропе. Гэтак, з 1494 па 1559 гады яна вяла італьянскія войны з Гішпаніяй за кантроль над Італіяй. У канцы XVI стагодзьдзя ў пераважна каталіцкай Францыі атрымаў распаўсюд пратэстантызм кальвінісцкага толку, пратэстанты ў Францыі называліся гугенотамі. Гэта выклікала рэлігійныя войны паміж каталікамі і пратэстантамі, пікам якіх у 1572 году стала Барталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў. У 1589 годзе дынастыя Валюа перасеклася, і Генрых IV стаў заснавальнікам новай дынастыі Бурбонаў.

Француская манархія дасягнула свайго росквіту ў XVII стагодзьдзі за часам панаваньня Людовіка XIV. Удзельнічаючы ў шматлікіх войнах, Францыя стала вядучай эўрапейскай сілай. Да таго ж у Францыі пражывала найбольшая ў Эўропе колькасьць насельніцтва і дзяржава мела вялікі ўплыў на эўрапейскую палітыку, эканоміку і культуру. Француская мова стала найбольш выкарыстоўваемай мовай у дыпляматыі, навуцы, літаратуры і міжнародных справах, і заставалася такой да XX стагодзьдзя[25]. Францыя значна пашырыла сваю тэрыторыю дзякуючы заморскім уладаньням у Амэрыцы, Афрыцы і Азіі. Людовік XIV адмяніў Нанцкі эдыкт, змусіўшы тысячы гугенотаў адправіцца ў выгнаньне.

Пры Людовіку XV Францыя страціла Новую Францыю і большасьць сваіх індыйскіх уладаньняў пасьля паразы ў Сямігадовай вайне, якая скончылася ў 1763 годзе, аднак ейная кантынэнтальная тэрыторыя працягвала расьці дзякуючы далучэньню да краіны Лятарынгіі (1766) і Корсыкі (1770). Непапулярны кароль Людовік XV сваімі неабдуманымі фінансавымі, палітычнымі і ваеннымі рашэньнямі дыскрэдытаваў манархію і, магчыма, прывёў дзяржаву да францускай рэвалюцыі праз 15 гадоў пасьля сваёй сьмерці[26].

Людовік XVI, унук Людовіка XV, актыўна падтрымліваў высілкі амэрыканцаў да незалежнасьці ад Вялікабрытаніі, што было рэалізавана Парыскай дамовай 1783 году. Прыклад Амэрыканскай рэвалюцыі, а таксама фінансавы крызіс, які пачаўся ў Францыі, сталі адным з чыньнікаў пачатку францускай рэвалюцыі.

Пасьля рэвалюцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Напалеон Банапарт, імпэратар Францыі, і ягонае войска

Пасьля ўзяцьця Бастыліі 14 ліпеня 1789 году абсалютная манархія была скасаваная і Францыя стала канстытуцыйнай манархіяй. Праз Дэклярацыю правоў чалавека і грамадзяніна Францыя аб’явіла пра зьнішчэньне арыстакратычных прывілеяў і абвесьціла свабоду і роўныя правы для ўсіх мужчын, а таксама доступ да дзяржаўнай службы на аснове таленту і здольнасьцяў, а не нараджэньня. Улада караля была абмежавана, і Людовік XVI паспрабаваў зьдзейсьніць контрарэвалюцыю пры падтрымцы эўрапейскіх манархаў. Аднак спроба не ўдалася, аўтарытэт караля быў падарваны, ён быў катаваны, і Францыя стала рэспублікай 22 верасьня 1792 году.

Маючы ціск з боку іншых эўрапейскіх манархіяў, унутраных партызанскіх войнаў і контрарэвалюцыі, як то Вандэйскае паўстаньне, у маладой рэспубліцы пачаўся тэрор. Паміж 1793 і 1794 гадамі было пакарана сьмерцю ад 16 тысячаў да 40 тысячаў. У Заходняй Францыі грамадзянская вайна доўжылася з 1793 па 1796 гады, у гэты пэрыяд загінула ад 200 тысячаў да 450 тысячаў чалавек[27]. Аднак рэспубліка здолела выжыць і разграміць контрарэвалюцыю. У выніку Тэрмадарыянскага перавароту быў пакладзены канец панаваньню Максімільена Рабэсп’ера і тэрору. Адмена рабства і мужчынскае ўсеагульнае выбарчае права, што было прынятыя за часам радыкальнай фазы рэвалюцыі, былі адмененыя наступнымі ўрадамі.

Пасьля нядоўгага часу кіраваньня ўрада Напалеон Банапарт захапіў кантроль над рэспублікай, у 1799 годзе стаўшы першым консулам, а ў 1804 годзе імпэратарам Францускай імпэрыі. Гэты пэрыяд гісторыі мае назоў Напалеонаўскія войны (1799—1815), калі Францыя ваявала адразу з кааліцыяй эўрапейскіх манархіяў. Пры гэтым напалеонаўскія войскі захапілі большую частку кантынэнтальнай Эўропы, а чальцы сям’і Банапартаў былі прызначаныя манархамі ў некаторых ізноў створаных каралеўствах[28].

Гэтыя перамогі прывялі да сусьветнай экспансіі францускіх рэвалюцыйных ідэалаў і рэформаў, як то ўсталяваньне мэтрычнае сыстэмы, Кодэкса Напалеона і Дэклярацыі правоў чалавека. Пасьля катастрафічнай расейскай кампаніі Напалеон пацярпеў паразу і ў 1815 годзе манархія Бурбонаў была адноўлена. Каля мільёну французаў загінулі падчас напалеонаўскіх войнаў[28]. Першым каралём пасьля рэвалюцыі быў Людовік XVIII, брат Людовіка XVI. Ад 1824 да 1830 году каралём Францыі быў іх малодшы брат Карл X. Форма кіраваньня ў Францыі гэтага пэрыяду ўяўляла сабой канстытуцыйную манархію. Заканадаўчай галіной улады стала Палата дэпутатаў. Пасьля прызначэньняў каралём ультраманархістаў ва ўрад пачалася Ліпеньская рэвалюцыя 1830 году, пачаўся пэрыяд ліпеньская манархіі.

Францускія каляніяльныя імпэрыі:
  Першая
  Другая

Новым каралём Францыі стаў Люі-Філіп I. У 1831 годзе і ў 1834 годзе ў Ліёне адбыліся паўстаньні. У 1832 годзе ў Парыжы праводзіліся рэспубліканскія выступы. У 1848 годзе ў выніку Францускай рэвалюцыі 1848 году кароль Люі-Філіп I адмовіўся ад стальца, прынятая канстытуцыя і ўсталяваная Другая рэспубліка. Адмена рабства і ўвядзеньне ўсеагульнага выбарчага права для мужчынаў былі адноўленыя ў 1848 годзе. Кіраўніком дзяржавы аб’яўляўся прэзыдэнт, а на першых выбарах прэзыдэнта перамог Люі-Напалеон Банапарт, які быў пляменьнікам Напалеона I. У 1852 годзе ён учыніў дзяржаўны пераварот, шэраг урадоўцаў былі адхіленыя ад улады. 2 сьнежня 1852 году пасьля плебісцыту ён быў абвешчаны імпэратарам Другой імпэрыі пад імём Напалеона III. Ён пашырыў францускую інтэрвэнцыю за мяжу, беручы ўдзел у войнах і канфліктах у Крыме, Мэксыцы і Італіі. Напалеон III быў зрынуты пасьля паразы ў Франка-прускай вайне 1870 году, а ягоны рэжым быў заменены Трэцяй рэспублікай. Да 1875 года францускае заваёва Альжыру было завершанае, прычым каля 825 тысяч альжырцаў загінулі ад голаду, хваробаў і гвалту[29].

Францыя мела каляніяльныя ўладаньні з пачатку XVII стагодзьдзя, але ў XIX і XX стагодзьдзях ейная імпэрыя значна пашырылася і стала другой паводле велічыні пасьля Брытанскай імпэрыі[30]. Улучна з мэтрапольнай часткай агульная плошча дасягнула амаль 13 мільёнаў км² у 1920-х і 1930-х гадах, што складала 9% ад усяго сухаземя сьвету. Час на пачатку XX стагодзьдзя, вядомы як Пекная эпоха, характарызаваўся аптымізмам, рэгіянальным мірам, эканамічным росквітам і тэхналягічнымі, навуковымі і культурнымі інавацыямі. У 1905 годзе быў афіцыйна ўсталяваны дзяржаўны сэкулярызм.

Сусьветныя войны

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Францускія жаўнеры Першай сусьветнай вайны.

У пачатку Першай сусьветнай вайны ў жніўні 1914 году ў Францыю ўварвалася войскі Нямецкай імпэрыі, у той час як Вялікабрытанія ўшчалася да абароны Францыі. Багаты прамысловы раён на поўначы краіны быў акупаваны. Францыя і хаўрусьнікі выйшлі пераможцамі ў вайне над Цэнтральнымі дзяржавамі, зазнаўшы велізарныя чалавечыя страты. У выніку загінулі 1,4 мільёна французскіх жаўнераў, што складала 4% насельніцтва Францыі[31]. Міжваенны час адзначыўся інтэнсіўнай міжнароднай напружанасьцю і сацыяльнымі рэформамі, якія ажыцьцяўляліся ўрадам Народнага фронту. Сярод іх былі прасоўваньне штогадовага адпачынку, васьмігадзінны працоўны дзень і зьяўленьне жанчынаў ва ўрадзе.

У 1940 годзе ў Францыю ўварвалася і хутка яе разграміла нацысцкая Нямеччына. Францыя была падзеленая на нямецкую акупацыйную зону на поўначы, італьянскую акупацыйную зону і неакупаваную тэрыторыю — астатнюю частку Францыі, якая складалася з поўдня Францыі і каляніяльнай часткі былой імпэрыі. Неакупаванай тэрыторыяй кіраваў урад Вішы, аўтарытарны рэжым, які супрацоўнічаў зь Нямеччынай. У Лёндане быў створаны альтэрнатыўны ўрад у выгнаньні Вольная Францыя, на чале якога стаў Шарль дэ Голь[32].

З 1942 па 1944 гады блізу 160 тысяч грамадзянаў Францыі, у тым ліку каля 75 тысяч габрэяў[33], былі накіраваныя акупантамі ў лягеры сьмерці і канцэнтрацыйныя лягеры[34]. 6 чэрвеня 1944 году хаўрусьнікі ўварваліся ў Нармандыю, а ў жніўні — у Праванс. Удзельнікі антыгітлераўскай кааліцыі і францускага Супраціву атрымалі перамогу, а сувэрэнітэт Францыі быў адноўлены Часовым урадам Францускай рэспублікі. Гэты часовы ўрад, створаны дэ Голем, працягваў весьці вайну супраць Нямеччыны і адхіляць калябарацыяністаў ад дзяржаўных пасадаў. Ён зрабіў важныя рэформы, напрыклад, пашырыў выбарчае права для жанчынаў і стварыў сыстэму сацыяльнага забесьпячэньня.

Шарль дэ Голь быў героем Першай сусьветнай вайны, лідэрам Вольнай Францыі ў час Другой сусьветнай вайны і прэзыдэнтам краіны ў паваенны час.

Новая канстытуцыя спрычыніла стварэньне Чацьвертай рэспублікі (1946—1958), якая адзначылася моцным эканамічным ростам, вядомым як Славутае трыццацігодзьдзе. Францыя была адной з заснавальцаў НАТО, а таксама спрабавала аднавіць кантроль над Францускім Індакітаем, але пацярпела паразу ад Віетміня ў 1954 годзе. Краіна сутыкнулася з чарговым антыкаляніялістычным канфліктам у Альжыры, які тады быў часткай Францыі і дзе жыло больш за мільён эўрапейскіх пасяленцаў. Французы сыстэматычна стасавалі катаваньні і рэпрэсіі, у тым ліку пазасудовыя забойствы, каб захаваць кантроль над калёніяй[35]. Гэты канфлікт ледзь не прывёў да дзяржаўнага перавароту і грамадзянскай вайны[36].

Падчас крызы траўня 1958 году слабая Чацьвертая рэспубліка саступіла месца Пятай рэспубліцы, якая ўлучала ў сябе ўзмоцненую прэзыдэнцкую ўладу[37]. Вайна завяршылася Эвіянскім пагадненьнем, складзеным у 1962 годзе, якое надало Альжыру незалежнасьць, але за высокую цану ў ад паўмільёна да аднаго мільёна сьмерцяў і больш за 2 мільёнаў унутрана перамешчаных альжырцаў[38]. Каля мільёна п’е-нуараў і харкі ўцяклі з Альжыру ў Францыю[39]. Рэшткамі імпэрыі застаюцца францускія заморскія дэпартамэнты і залежныя тэрыторыі.

Рэспубліканскі марш на пляцы Рэспублікі ў адказ на парыскія тэракты ў студзені 2015 году.

Падчас халоднай вайны дэ Голь чыніў палітыку нацыянальнай незалежнасьці ў адносінах да заходняга і ўсходняга блёкаў. Ён выйшаў з вайскова-інтэграванага камандаваньня НАТО, але застаючыся пры гэтым у складзе альянсу, зацьвердзіў праграму распрацоўкі ядзернай зброі і зрабіў урэшце Францыю чацьвертай ядзернай дзяржавай. Ён аднавіў цёплыя франка-нямецкія стасункі, каб стварыць эўрапейскую процівагу паміж амэрыканскай і савецкай сфэрамі ўплыву. Аднак дэ Голь выступаў супраць любога стварэньня наднацыянальнай Эўропы, аддаючы перавагу сувэрэнным дзяржавам. Паўстанне ў траўні 1968 году мела велізарны сацыяльны ўплыў, бо гэта быў пераломны момант, калі кансэрватыўны маральны ідэал, які палягаў на рэлігію, патрыятызм, павазе да ўлады, зрушыўся на больш лібэральны маральны ідэал, складнікамі якога былі сэкулярызм, індывідуалізм і сэксуальная рэвалюцыя. Не зважаючы на тое, што паўстаньне не было пасьпяховым, і нават партыя дэ Голя набыла яшчэ большую моц, але зьявіўся раскол паміж французамі і дэ Голем, які у выніку сышоў у адстаўку[40].

У постгалісцкую эпоху Францыя заставалася адной з найбольш разьвітых эканомік сьвету, але сутыкнулася з крызамі, якія прывялі да высокага ўзроўню беспрацоўя і павелічэньня дзяржаўнай запазычанасьці. У канцы XX і пачатку XXI стагодзьдзяў Францыя была на пярэднім краі разьвіцьця наднацыянальнага Эўрапейскага Зьвязу, у прыватнасьці, склаўшы Маастрыцкі дагавор у 1992 годзе, стварыўшы эўразону ў 1999 годзе і падпісаўшы Лісабонскі дагавор у 2007 годзе[41]. Францыя цалкам рэінтэгравалася ў НАТО і з таго часу брала ўдзел у большасьці войнаў пад эгідай гэтай арганізацыі[42]. З XIX стагодзьдзя Францыя прыягнула шмат імігрантаў, часта мужчынаў-замежнікаў з эўрапейскіх каталіцкіх краінаў, якія звычайна вярталіся дадому, калі не працавалі[43]. У 1970-я гады Францыя сутыкнулася з эканамічнай крызай і дазволіла новым імігрантам, перадусім з афрыканскага рэгіёну Магрыбу[43], якія назаўсёды пасяліцца ў Францыі з сваімі сем’ямі і набылі грамадзянства. Урад ладзіў палітыку асыміляцыі імігрантаў, згодна зь якой ад іх чакалася прытрымліваньне францускіх каштоўнасьцяў і нормаў[44]. Пасьля выбухаў у грамадзкім транспарце ў 1995 годзе Францыя стала мішэньню для ісламісцкіх арганізацый, у прыватнасьці, нападу на рэдакцыю Charlie Hebdo ў 2015 годзе, які справакаваў найбуйнейшыя публічныя мітынгі ў гісторыі Францыі, сабраўшы 4,4 мільёнаў чалавек[45].

Рэльеф мясцовасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Краявіды ў нацыянальным парку Мэркантур

У Францыі прадстаўлены тры розныя тыпы рэльефу — высокія горы, старажытныя плято і раўніны. Асаблівасьці будовы паверхні краіны такія, што наяўнасьць некалькіх узьнятых тэрыторыяў не зьяўляецца перашкодай для сувязяў паміж раўнінамі. Пірэнэі, Альпы і Юра — горы альпійскай сыстэмы. Цэнтральны масіў, Армарыканскі масіў, Вагезы і Ардэны — разбураныя астаткі старажытных герцынскіх гор. Парыскі басэйн (Паўночна-Француская нізіна), Гаронская нізіна (Аквітанскі басэйн) і грабен Роны і Соны — раўніны з малымі амплітудамі вышыняў.

Над тэрыторыяй Францыі адбываецца бесьперапынная барацьба паміж масамі акіянічнага паветра з захаду, кантынэнтальнага — з усходу і міжземнаморскага — з поўдню. Клімат любой часткі краіны залежыць ад перавагі той або іншай тэндэнцыі, хоць адбіваецца таксама ўплыў вышыні і мясцовых умоваў.

У францускіх Альпах

Акіянічны ўплыў выяўляецца ва ўсталяваньні цёплага вільготнага надвор’я. Заходнія паветраныя масы, праходзячы над цёплымі водамі Паўночна-Атлянтычнага цячэньня (працяг Гальфстрыму), насычаюцца вільгацьцю. Над акіянам гэтае паветра ўлетку астуджаецца, а ўзімку награваецца. У выніку пры распаўсюджваньні заходніх паветраных мас рэдка назіраюцца экстрэмальныя тэмпэратуры. Напрыклад, у Брэсьце сярэдняя тэмпэратура студзеня 7 °C, ліпеня — 17 °C. Тут вільготна, за год налічаецца 185 дзён з ападкамі, а агульная сума ападкаў дасягае 840 мм. Большая частка ападкаў выпадае ў выглядзе зацяжнога дробнага дажджу. Неба звычайна зацягнута аблокамі, але сьнегапады і маразы бываюць рэдка.

Кантынэнтальны ўплыў суправаджаецца сухім надвор’ем з больш рэзкімі тэмпэратурнымі кантрастамі. Паветраныя масы, якія паступаюць з усходу з шырокіх унутраных частак Эўразіі, прыносяць мала вільгаці. Пры гэтым узімку ўсталёўваецца халоднае надвор’е, а ўлетку — гарачае. Напрыклад, у Страсбургу сярэдняя тэмпэратура студзеня −1 °C, і ўзімку пэрыяд з тэмпэратурамі ніжэй 0 °C звычайна складае 80 дзён, уключаючы ня менш 20 дзён са сьнегам. Аднак лета ў Страсбургу гарачае і часта душнае, характэрныя моцныя дажджы.

Міжземнаморскі ўплыў распаўсюджваецца на прыморскую зону шырынёй 160 км на поўдні Францыі. Зімы тут мяккія і вільготныя, хоць большая частка ападкаў выпадае ў выглядзе непрацяглых залеваў, а ў прамежках паміж імі стаіць яснае надвор’е. Лета гарачае і сухое. Напрыклад, у Марсэлі сярэдняя тэмпэратура студзеня 7 °C, а ліпеня 22 °C, хоць днём тэмпэратура часам павышаецца да 38 °C. Сярэдняя гадавая сума ападкаў складае 580 мм, за год налічваецца 95 дзён з ападкамі. Містраль, халодны вецер, які часам дзьме з поўначы, асабліва ўзімку, прыносіць незвычайна халоднае надвор’е на міжземнаморскае ўзьбярэжжа Францыі.

Месцамі клімат істотна зьмяняецца з вышынёй — у такіх горных раёнах, як Вагезы, Юра, Цэнтральны масіў, Пірэнеі і Альпы. У цэлым з вышынёй тэмпэратура паніжаецца, а колькасьць ападкаў павялічваецца. У гарах нават у разгар лета днём бываюць нізкія тэмпэратуры і моцныя сьнегапады. Большая частка сьнегу ўвесну і ўлетку растае, але на вялікіх вышынях сьнег захоўваецца, там разьвітыя ледавікі. Манблян пакрыты сьнегам круглы год.

Унутраныя воды

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эстуарый Жыронда клясыфікуецца як марскі прыродны парк і ўваходзіць у сетку Natura 2000. З плошчай паверхні ў 635 км² гэта найбуйнейшы эстуарый у Эўропе.

У Францыі чатыры вялікія ракі — Сэна, Люара, Гарона і Рона, сярод іх найбольшай даўжынёй (1000 км) адрозьніваецца Люара. Буйныя марскія парты Гаўр, Нант, Бардо і Марсэль разьмешчаныя ў вусьцях гэтых рэк. Сэна дрэнуе Парыскі басэйн і ўпадае ў Атлянтычны акіян паблізу Гаўру. Яна адрозьніваецца раўнамерным разьмеркаваньнем сьцёку на працягу году, што спрыяе суднаходзтву, і злучаная каналамі зь іншымі рэкамі. Люара бярэ пачатак у Цэнтральным Францускім масіве, перасякае паўднёвую частку Парыскага басэйна і ўпадае ў Атлянтычны акіян каля Нанту. Узровень вады ў гэтай рацэ моцна вагаецца, таму часта бываюць паводкі. Гэта характэрна і для Гароны, якая пачынаецца ў Пірэнэях, перасякае Гаронскую нізіну і ўпадае ў Атлянтычны акіян каля Бардо. Рона бярэ пачатак у Швайцарыі і, выцякаючы з Жэнэўскага возера, трапляе на тэрыторыю Францыі. Яна злучаецца з Сэнай паблізу Ліёну і ўпадае ў Міжземнае мора каля Марсэля. Рона адрозьніваецца хуткай плыньню і валодае вялікім гідраэнэргетычным патэнцыялам. На гэтай рацэ збудаваны шэраг гідраэлектрастанцый.

Сыстэма каналаў злучае паміж сабой асноўныя рэкі краіны, уключаючы раку Райн, па якой збольшага праходзіць усходняя мяжа краіны і якая зьяўляецца адным з найважных унутраных шляхоў зносінаў у Эўропе. Рэкі і каналы маюць вялікае значэньне для эканомікі Францыі.

Нацыянальны парк Мэркантур месьціцца ў Альпійскім рэгіёне.

У Францыі захаваліся толькі рэшткі велічных лясоў, якія некалі пакрывалі раўніны і нізкія горы. Большая частка раўнін разараная, а ўчасткі лесу прымеркаваныя да бяднейшых глебаў. Аднак раўнінныя раёны Францыі зусім не пазбаўленыя дрэваў: паабапал дарог і каналаў звычайна цягнуцца лесапасадкі. Яны асабліва тыповыя для краявідаў Нармандыі і Брэтані.

У гарах блізу сьнегавай лініі распаўсюджаныя аголеныя скальныя субстраты з імхамі і лішайнікамі. Далей уніз па схілах, але ўсё жа вышэй верхняй мяжы лясоў альпійскія лугі выкарыстоўваюцца для пашы авечак і буйной рагатай жывёлы. Ніжэй верхняй мяжы лесу больш высокі пояс прадстаўлены хвойнымі лясамі з хвоі, лістоўніцы, піхты і елкі, ля самай межы іх рост тармозіцца і пераважае крывалесьсе, але з паніжэньнем вышыні дрэвы становяцца вышэй і зграбней. Хвойныя лясы зьмяняюцца шырокалісьцевымі з дуба, бука і каштана.

Найбольш своеасаблівая расьліннасьць міжземнаморскага ўзьбярэжжа, дзе могуць існаваць толькі расьліны, здольныя пераносіць працяглую летнюю засуш. Замест лясоў тут растуць ізаляваныя невысокія дрэвы і хмызьнякі, паміж якімі сустракаюцца выхады карэнных пародаў. Самыя характэрныя дрэвы — масьліна, коркавы дуб і алепская хвоя.

Жывёльны сьвет

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Байбак у нацыянальным парку Вануаз.

Жывёльны сьвет Францыі моцна зьбеднены ў выніку гаспадарчай дзейнасьці чалавека. Тым ня менш тут дзікая фаўна захавалася лепш, чым у суседніх краінах. Сустракаюцца сярэднеэўрапейскія, міжземнаморскія і альпійскія віды жывёлаў, асабліва шмат іх у запаведніках і нацыянальных парках. Напрыклад, у Заходне-Пірэнэйскім парку жывуць бурыя мядзьведзі і сарны, у Нацыянальным парку Вануаз у Савоі — горныя казлы.

З драпежных жывёлаў на тэрыторыі Францыі распаўсюджаныя лісіца, барсук, выдра, а на поўдні — генэта. З грызуноў характэрныя вавёркі, пацукі і мышы. У паўднёвых раёнах шмат кажаноў. Месцамі захаваліся зайцы, а з капытных у асобных буйных лясных масівах сустракаюцца высакародны алень, эўрапейская казуля, дзік і бабёр. На Корсыцы ў гарах водзяцца муфлёны, або дзікія бараны (ад якіх, верагодна, утварыліся хатнія авечкі). Вельмі багаты і разнастайны сьвет птушак. У гарах Францыі захаваліся буйныя птушыныя драпежнікі. Выключным багацьцем вадаплаўных і іншых птушак адрозьніваецца раён Камарг у дэльце Роны.

Рыбныя рэсурсы Францыі моцна зьбяднелыя. Большую частку ўлову ў рэках і азёрах складае стронга, якую разводзяць штучна. У Біскайскай затоцы вядзецца здабыча сардзінаў, камбалы і селядцоў, а таксама амараў, крэвэтак і малюскаў.

Дзяржаўнае ўладкаваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Элізэйскі палац — афіцыйная рэзыдэнцыя прэзыдэнта Францускай рэспублікі.

Сыстэма палітычных установаў сучаснай Францыі вызначана Канстытуцыяй Пятай рэспублікі, ухваленай 4 кастрычніка 1958 году. Некаторыя асобныя пункты Канстытуцыі пазьней пераглядаліся. Гэтак, у 1962 было зацьверджанае рашэньне аб абраньні прэзыдэнта Францускай рэспублікі шляхам агульных прамых выбараў. У 1993 годзе быў прыняты новы акт на прадмет крымінальнай адказнасьці сябраў ураду. У 1995 годзе былі прыняты пастановы аб агульным паседжаньні Парлямэнта і пашырэньні кола ўдзельнікаў рэфэрэндума. У 1998 годзе былі прыняты пераходныя палажэньні аб статусе Новай Каледоніі. У 1999 годзе быў утвораны Эканамічны і фінансавы зьвяз, было прынята палажэньне аб роўным доступе мужчынаў і жанчынаў да выбарчых мандатаў і выбарчых пасадаў, а таксама была прызнана юрысдыкцыя/такая ўстанова, як Міжнародны суд па крымінальных справах. У 2000 годзе паўнамоцтвы прэзыдэнта Францыі былі скарочаныя.

Паводле асноўнага закону Францыя ўважаецца за сувэрэнную ўнітарную дэмакратычную рэспубліка. Яна мае рэспубліканскую прэзыдэнцка-парлямэнцкую форму кіраваньня. Галавой дзяржавы ёсьць прэзыдэнт, якія абіраецца раз на 5 год. Галава ўраду — прэм’ер-міністар. Рада міністраў прызначаецца прэзыдэнтам па ўзгадненьні з прэм’ер-міністрам. Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму парлямэнту, які абіраецца ўсеагульным галасаваньнем.

Канстытуцыйная рада

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Канстытуцыйная рада Францускай рэспублікі складаецца зь дзевяці сябраў. Ягонай галоўнай функцыяй ёсьць сачэньне за правільным правядзеньнем выбараў і за адпаведнасьцю Канстытуцыі арганічных законаў, а таксама падканстытуцыйных законаў.

Прэзыдэнт Францускай рэспублікі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Дзейны прэзыдэнт Францыіі Эманюэль Макрон.

Кіраўнік дзяржавы абіраецца на пяць гадоў шляхам прамога ўсеагульнага галасаваньня. Пры гэтым пяцігадовы тэрмін прэзыдэнцкага мандату быў вызначаны рэфэрэндумам 27 верасьня 2000 году.

На сёньня прэзыдэнтам Францыі ёсьць Эманюэль Макрон, які замяніў Франсуа Алянда на гэтай пасадзе. Адпаведна Артыкулу 8 канстытуцыі, прэзыдэнт прызначае прэм’ер-міністра і, на прапанову апошняга, фармуе ўрад. Адпаведна Артыкулу 16 канстытуцыі, прэзыдэнт кіруе Радай міністраў, ратыфікуе законы, а таксама выконвае абавязкі галоўнага кіраўніка арміі. Прэзыдэнт мае права распусьціць Нацыянальны сход і, у выпадку сур’ёзнага палітычнага крызісу, атрымаць надзвычайныя паўнамоцтвы.

Прэм’ер-міністар і ўрад

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам рэспублікі. Пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра ўрад вызначае і ажыцьцяўляе палітыку францускай нацыі. Ён адказвае за бягучую ўнутраную і эканамічную палітыку, а таксама мае права выдаваць указы галоўнага характару. Ён лічыцца адказным асабіста за палітыку дзяржавы.

Зацьвярджэньне ягонай кандыдатуры Нацыянальным сходам не патрабуецца, але праз тое, што Нацыянальны сход мае права ў любы момант аб’явіць ураду вотум недаверу, таму бярэцца пад увагу меркаваньне заканадаўцаў. Звычайна прэм’ер прадстаўляе адную партыю, якая мае большасьць месцаў у НС. Прэм’ер-міністар складае сьпіс міністраў свайго кабінэта і прадстаўляе яго на зацьвярджэньне прэзыдэнту. Прэм’ер-міністар кіруе дзейнасьцю ўрада і забясьпечвае выкананьне законаў паводле артыкулу 21 канстытуцыі. Урад адказвае за сваю дзейнасьць перад Парлямэнтам паводле артыкулу 20 дзейнай канстытуцыі.

Лягатып Нацыянальнай асамблеі.

Заканадаўчая ўлада ў Францыі належыць парлямэнту, які мае дзьвюхпалатную структуру і складаецца з Сэнату і Нацыянальнага сходу. Па-за функцыяй кантролю над урадам, абедзьве палаты распрацоўваюць і галасуюць за тыя ці іншыя законы. У выпадку нязгоды палатаў адна з адной канчатковае вырашэньне выносіць Нацыянальны сход.

  • Сэнат

Сэнат Рэспублікі складаецца з 348 сэнатараў, 305 зь якіх прадстаўляюць мэтраполію, 9 — заморскія тэрыторыі, 5 — тэрыторыі Францускай супольнасьці і 12 — францускіх грамадзянаў, якія пражываюць па-за мяжою. Сэнатары абіраюцца на шасьцігадовы тэрмін калегіяй выбарнікаў, якая складаецца з дэпутатаў Нацыянальнага сходу, генэральных дарадцаў і дэлегатаў ад муніцыпальных радаў, пры гэтым Сэнат абнаўляецца на адну траціну кожныя тры гады. Раней Сэнат абіраўся на 9-гадовы тэрмін.

  • Нацыянальны сход

Нацыянальны сход складаецца з 577 дэпутатаў, 555 зь якіх прадстаўляюць мэтраполію, а 22 — заморскія тэрыторыі. Дэпутаты Нацыянальнага сходу абіраюцца наўпроставым галасаваньнем на пяцігадовы тэрмін.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мапа з пазначэньнем Францыі і ейных заморскіх тэрыторыяў.

З 2016 году Францыя падзяляецца на 18 адміністрацыйных рэгіёнаў, зь іх 13 рэгіёнаў месьцяцца ў мэтраполіі, а таксама сюды залічваецца Корсыка[46], а пяць рэгіёнаў разьмешчаныя ў заморскіх землях. У сваю чаргу рэгіёны падзяляюцца на 101 дэпартамэнт[47], якія нумаруюцца перадусім згодна з альфабэтам. Нумар дэпартамэнту выкарыстоўваецца ў паштовых індэксах і раней выкарыстоўваўся на рэгістрацыйных знаках транспартных сродкаў. Сярод 101 францускага дэпартамэнта пяць зь іх, як то Француская Гвіяна, Гвадэлюпа, Мартыніка, Маёта і Рэюньён, адначасна ёсьць заморскімі дэпартамэнтамі (франц. départements d’outre-mer ці DOM) і рэгіёнамі, якія месьцяцца ў заморскіх землях. Яны карыстаюцца тым жа статусам, што і мэтраполія, таму ўваходзяць у склад Эўрапейскага Зьвязу. 101 дэпартамэнт падпадзяляецца на 335 акругаў, якія, у сваю чаргу, падпадзяляюцца на 2054 кантоны[48]. Гэтыя кантоны ў сваю чарну падпадзяляюцца на 36 658 грамадаў ці камунаў, якія ёсьць асобнымі муніцыпалітэтамі з уласнай абранай муніцыпальнай радай[48]. Тры грамады, як то Парыж, Ліён і Марсэль, падзеленыя на 45 муніцыпальных акругаў.

Акрамя 18 рэгіёнаў і 101 дэпартамэнта, Францыя мае пяць заморскіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных утварэньняў (франц. collectivités d’outre-mer ці COM). Да іхняга ліку ўваходзяць Француская Палінэзія, Сэн-Бартэльмі, Сэн-Мартэн, Сэн-П’ер і Мікелён, а таксама Ўоліс і Футуна. Асобную адзінку sui generis утварае Новая Каледонія, а таксама маецца адна заморская тэрыторая Францускія Паўднёвыя і Антарктычныя тэрыторыі і адное астраўное валоданьне ў Ціхім акіяне, вядомае як востраў Кліпэртан. Гэты востраў ёсьць незаселеным і знаходзіцца пад кіраўніцтвам міністра заморскіх справаў Францыі. Заморскія супольнасьці і тэрыторыі ўваходзяць у склад Францускай рэспублікі, але не ўваходзяць у склад Эўрапейскага Зьвязу або ягонай фіскальнай зоны, за выняткам Сэн-Бартэльмі, які аддзяліўся ад Гвадэлюпы ў 2007 годзе. Ціхаакіянскія супольнасьці, як то Француская Палінэзія, Ўоліс і Футуна і Новая Каледонія працягваюць выкарыстоўваць Ціхаакіянскі франк[49], кошт якога строга прывязаны да эўра. Пяць заморскіх рэгіёнаў выкарыстоўваюць эўра[50].

Мясцовае самакіраваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сыстэма мясцовых органаў самакіраваньня ў Францыі будуецца ў адпаведнасьці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам. Яны прадстаўленыя грамадамі, дэпартамэнтамі і рэгіёнамі, дзе зьяўляюцца выбранымі органамі.

Грамада налічвае каля 36 тысяч чалавек, кіруецца муніцыпальнай радай і мэрам, які зьяўляецца органам выканаўчай улады. Рада кіруе справамі грамады, прымае рашэньні па пытаньнях, якія закранаюць інтарэсы яе грамадзянаў па ўсіх сацыяльных праблемах: распараджацца маёмасьцю, ствараць неабходныя службы. Дэпартамэнт ёсьць асноўнай адзінкай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Францыі. Яны прадстаўленыя ў ліку 101 унутраных і гэтак званых заморскіх дэпартамэнтаў. Да ўвядзеньня дэпартамэнцкай Рады адносіцца прыняцьце мясцовага бюджэту і кантроль за ягоным выкананьнем, арганізацыя дэпартамэнцкіх службаў, кіраваньне маёмасьцю. Выканаўчым ораганм дэпартамэнту ёсьць старшыня генэральнай рады.

Найбуйнейшай адзінкай у адміністрацыйным падзеле краіны ўважаецца рэгіён. У кожным рэгіёне заснаваныя эканамічныя і сацыяльныя камітэты і рэгіянальны камітэт па пазыках. У рэгіёне дзейнічае свая рахункавая палата. Рэгіянальная рада абірае свайго старшыню, які ёсьць прадстаўніком выканаўчай улады ў рэгіёне.

Узброеныя сілы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Розныя віды францускіх родаў войскаў.

Узброеныя сілы Францыі ўважаюцца за вайсковыя і паўвайсковыя сілы краіны пад кіраўніцтвам прэзыдэнта ў якасьці вайскавода. Яны складаюцца з сухаземнай арміі, вайскова-марскога флёту, паветрана-касьмічных сілаў і Нацыянальнай жандармэрыі, якая выконвае функцыі як вайсковай паліцыі, як так і грамадзянскай паліцыі ў сельскай мясцовасьці. Разам яны фармуюць адныя з найбуйнейшых узброеных сілаў у сьвеце і дакладна найбуйнейшыя сілы ў ЭЗ. Згодна з дасьледаваньнем Crédit Suisse 2015 году, узброеныя сілы Францыі займалі шостае месца паводле магутнасьці ў сьвеце і другое месца паводле магутнасьці ў Эўропе[51]. Штогадовыя вайсковыя выдаткі Францыі ў 2023 годзе складалі 61,3 мільярдаў даляраў ЗША, або 2,1% ад ейнага ВУП, што робіць яе восьмай сілаў паводле велічыні вайсковых выдаткаў у сьвеце[52]. З 1997 году адсутнічае воінская павіннасьць[53], наўзамен чаго ў рэспубліцы дзеіць кантрактная сыстэма прахаджэньня службы. Вайсковы пэрсанал, якія ўключае ў сябе ўсе падразьдзяленьні, складае каля 270 тысяч чалавек. Пры гэтым паводле рэформы, запачаткаванай прэзыдэнтам рэспублікі Нікаля Сарказі, з арміі павінна было быць звольнена 24% служачых, у асноўным на адміністрацыйных пасадах.

Авіяносец «Шарль дэ Голь».

Францыя ўважаецца за ядзерную дзяржаву з 1960 году. Афіцыйна пазыцыяй францускага ўраду было стварэньне «абмежаванага ядзернага арсэналу на мінімальна неабходным узроўні». Таксама яна ратыфікавала Дагавор аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаваньняў[54] і Дагавор аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Францускія ядзерныя сілы складаюцца з чатырох падводных чоўнаў клясы «Трыюмфант», абсталяваных балістычнымі ракетамі падводнага запуску. Францыя мае блізу 60 ракет ASMP клясы «паветра-зямля» сярэдняй далёкасьці зь ядзернымі боегалоўкам[55]. 50 зь іх разгорнутыя Паветрана-касьмічнымі сіламі, якая мусяць стасавіць іх з выкарыстаньнем самалётаў далёкай дзеі Mirage 2000N, а каля 10 прыстасаваныя да выкарыстаньня штурмавікамі Super Étendard Modernisé вайскова-марскімі сіламі Францыі, якія працуюць з атамнага авіяносца «Шарль дэ Голь».

Францыя мае буйную ваенную прамысловасьць і адзін з найбуйнейшых аэракасьмічных сэктараў у сьвеце[56]. Краіна вырабляе высокаякасную вайсковую тэхніку, як то зьнішчальнікі Dassault Rafale, авіяносец «Шарль дэ Голь», ракеты Exocet і танк Leclerc. Францыя ёсьць буйным прадаўцом зброі[57][58], прычым большасьць распрацовак ейнага арсэнала дасяжныя для экспартнага рынку, за выключэньнем тэхнікі павязанай зь ядзернай зброяй. Агулам Францыя ёсьць адной зь нешматлікіх краінаў, у складзе ўзброеных сілаў якой маецца амаль поўны спэктар сучаснай зброі і вайсковай тэхнікі ўласнай вытворчасьці — ад стралковай зброі да ўдарных атамных авіяносцаў. Экспарт зброі складаў 27 мільярдаў эўра ў 2022 годзе, у параўнанні з 11,7 мільярдамі эўра ў папярэднім годзе. Адным з буйных пакупнікоў францускай вайсковай тэхнікі ёсьць ААЭ[59]. Сярод найбуйнейшых францускіх абаронных кампаніяў вылучаюцца Dassault, Thales і Safran[60].

Генэральны дырэктарат зьнешняй бясьпекі ёсьць кампанэнтам Узброеных сілаў. Ён ачольваецца кіраўніцтвам Міністэрства абароны. Генэральны дырэктарат унутранай бясьпекі працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства ўнутраных справаў[61]. Францускія сілы кібербясьпекі ўважаюцца за адным з самых моцных і надзейных сярод усіх краін сьвету[62][63].

Замежная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Эўрапейскі парлямэнт засядае ў Страсбургу, які месьціцца ў Францыі.

Францыя ёсьць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў і адным з сталых сябраў Рады Бясьпекі ААН з правам вета[64]. У 2015 годзе Францыя нават называлася адной з найлепшых сеткавых дзяржаваў у сьвеце, дзякуючы сяброўству ў большай колькасьці міжнародных арганізацыяў, чым любая іншая краіна[65]. Сярод іх Група сямі, Сусьветная гандлёвая арганізацыя[66], Ціхаакіянская супольнасьць[67] і Камісія па Індыйскім акіяне[68]. Краіна ёсьць асацыяваным сябрам Асацыяцыі карыбскіх дзяржаваў[69] і вядучым сябраў Міжнароднай арганізацыі франкафоніі, якая аб’ядноўвае 84 франкамоўныя краіны[70]. Як важны цэнтар міжнародных стасункаў, Францыя мае трэцюю паводле велічыні сетку дыпляматычных місіяў пасьля Кітаю і ЗША. У краіне таксама месьцяцца сядзібы некалькіх міжнародных арганізацыяў, у тым ліку АЭСР, ЮНЭСКО, Інтэрполу, Міжнароднага бюро мераў і вагаў ды Арганізацыі міжнародных стасункаў[71].

Замежная палітыка Францыі па Другой сусьветнай вайне ў значнай ступені фармавалася сяброўствам у Эўрапейскім Зьвязе, адной з заснавальніцаў якога яна і была. Па падпісаньні Элізэйскага дагавора 1963 году Францыя займела цесныя сувязі зь Нямеччынай і стала найбольш уплывовай рухальнай сілай ЭЗ[72]. З 1904 году Францыя мае хаўрусныя стасункі зь Вялікабрытаніяй, і з таго часу назіраецца ўмацаваньне сувязей паміж краінамі, асабліва ў вайсковай сфэры. Францыя ёсьць сябрам Арганізацыі Паўночнаатлянтычнага дамовы, але пры прэзыдэнце Шарлі дэ Голі выключылася з сумеснага вайсковага камандаваньня на знак пратэсту супраць асаблівых адносінаў паміж ЗША і Вялікабрытаніяй, а таксама дзеля захаваньня незалежнасьці францускай замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі. Пры Нікаля Сарказі Францыя зноў далучылася да сумеснага вайсковага камандаваньня НАТО[73][74][75]. Францыя захоўвае моцны палітычны і эканамічны ўплыў у сваіх былых афрыканскіх калёніях[76] і спрычыняецца да эканамічнай дапамогі і дасылае войскі для міратворчых місіяў у Кот-д’Івуары ці Чадзе[77]. З 2012 па 2021 гады Францыя і іншыя афрыканскія дзяржавы ўмяшаліся ў падтрымку ўраду Малі ў час вайны ў гэтай краіне.

У 2017 годзе Францыя была чацьвертым паводле велічыні ў сьвеце донарам дапамогі на разьвіцьцё ў абсалютным выражэньні[78]. Гэта складае 0,43% ейнага ВУП[79]. Дапамога надаецца праз урадавую Францускую агенцыю разьвіцьця, якая фінансуе перадусім гуманітарныя праекты ў краінах Афрыкі на поўдзень ад Сахары, з акцэнтам на разьвіцьцё інфраструктуры, дасяг да аховы здароўя і адукацыі, рэалізацыю адпаведнай эканамічнай палітыкі і ўмацаваньне вяршэнства закона і дэмакратыі.

Дачыненьні зь Беларусьсю

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

25 студзеня 1992 году ўрады Беларусі і Францыі ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні. У сакавіку 1992 году ў Парыжы адчынілі Амбасаду Беларусі ў Францыі. У траўні 1992 году ў Менску адчынілі Амбасаду Францыі ў Беларусі.

Бізнэсовы раён Парыжу Ля-Дэфанс.

Цягам двух стагодзьдзяў краіна стала ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых эканомік у сьвеце, займаючы на 2025 год дзявятае месца ў сьвеце ў ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці і другое месца ў Эўрапейскім Зьвязе пасьля Нямеччыны[80]. Францыя ёсьць сябрам групы Сямі, вядучых прамыслова разьвітых краінаў. Францыя далучылася да Эўразоны ў 1999 годзе. Эўра цалкам замяніў францускі франк (₣) у 2002 годзе[81]. У 2025 годзе Францыя займала 13-ы радок у Глябальным індэксе інавацыяў[82][83].

Францыя мае сацыяльную рынкавую зьмяшаную эканоміку, якая спалучае ў сабе вялікую колькасьць прыватных прадпрыемстваў[84] з істотнай дзелю дзяржаўных прадпрыемстваў і дзяржаўнага ўмяшаньня ў эканоміку. Урад захоўвае значны ўплыў на ключавыя сэгмэнтах у інфраструктурных сэктарах, маючы большасьць ва ўласнасьці на чыгунку, сфэру электрычнасьці, авіяцыі, ядзернай энэргетыкі і тэлекамунікацыяў[85]. У 2023 годзе на атамныя электрастанцыі прыпадала 69 % вытворчасьці электраэнэргіі ў Францыі[86]. Урад павольна праводзіць акцыянаваньне дзяржаўнага сэктара і распрадае актывы ў кампаніях France Telecom, Air France, а таксама ў страхавых, банкаўскіх кампаніях і кампаніях абароннай прамысловасьці[85]. Францыя займае важную пазыцыю ў аэракасьмічнай прамысловасьці на чале з эўрапейскім кансорцыюмам Airbus, і мае свой уласны нацыянальны касмадром у Францускай Гвіяне.

Пшанічныя палі ў дэпартамэнце Эсон.

Эканоміка вельмі дывэрсыфікаваная. На сэктар паслуг прыпадае дзьве траціны ВУП, а таксама ў гэтых сэктары занятая дзьве траціны працоўнай сілы краіны, у той час як прамысловы сэктар фармуе пятую частку ВУП і мае супастаўную дзель занятасьці. Францыя ёсьць трэцяй паводле велічыні вытворчай краінай у Эўропе пасьля Нямеччыны і Італіі ды займае восьмае месца ў сьвеце паводле аб’ёму вытворчасьці[87]. Менш за 2% ВУП ствараецца першасным сэктарам, а менавіта сельскай гаспадаркай[85]. Зрэшты, гэты сэктар ёсьць адным з найбуйнейшых паводле кошту і трымае лідэрства ў ЭЗ паводле агульнай вытворчасьці. Знаходжаньне краіны ў эўразоне і наяўнасьць шырокага адзінага эўрапейскага рынку спрыяе дасяжнасьці да капіталаў, тавараў, паслуг і кваліфікаванай працоўнай сілы[88]. Не зважаючы на пратэкцыянісцкую палітыку ў дачыненьні да некаторых галін прамысловасьці, асабліва ў сельскай гаспадарцы, Францыя агулам адыгрывае вядучую ролю ў пашырэньні свабоднаму гандлю і камэрцыйнай інтэграцыі ў Эўропе дзеля ўмацаваньня ўласнай эканомікі[89]. У 2019 годзе яна заняла першае месца ў Эўропе і 13-е месца ў сьвеце паводле аб’ёму замежных інвэстыцыяў, прычым эўрапейскія краіны і ЗША ёсьць асноўнымі крыніцамі, адкуль гэтыя інвэстыцыі робяцца. Паводле зьвестак Банка Францыі, асноўнымі атрымальнікамі наўпроставых замежных інвэстыцыяў ёсьць вытворчасьць, нерухомасьць, фінансы і страхаваньне[90]. У 2009 годзе францускія кампаніі ў сваю чаргу інвэставалі каля 220 млрд даляраў за межамі Францыі, такім чынам, вывеўшы Францыю на другую пазыцыю сярод краіныў АЭСР паводле велічыні прамых інвэстыцыяў пасьля ЗША[91]. Парыскі рэгіён мае найбольшую канцэнтрацыю транснацыянальных кампаніяў у кантынэнтальнай Эўропе[90].

Peugeot 508 вытворчасьці францускага аўтамабільнага гіганта Peugeot.

Згодна з дактрынай дырыжызму, урад гістарычна адыгрываў важную ролю ў эканоміцы, а такая палітыка, як то індыкатыўнае плянаваньне і нацыяналізацыя, уважаюцца за аднай з прычынай трох дзесяцігодзьдзяў беспрэцэдэнтнага паваеннага эканамічнага росту, вядомага як Славутае трыццацігодзьдзе. На максымальным уздыме ў 1982 годзе дзяржаўны сэктар прыцягваў адну пятую частку ўсёй занятасьці ў прамысловасьці і займаў больш за чатыры пятых крэдытнага рынку. Пачынаючы з канца XX стагодзьдзя, рэгуляваньне і ўдзел дзяржавы ў эканоміцы былі саслаблены, і большасьць вядучых кампаніяў перайшлі ў прыватную ўласнасьць. Парыская фондавая біржа, створаная ў 1724 годзе, уважаецца за адную з найстарэйшых у сьвеце[92]. Сярод найбольш каштоўных францускіх кампаніяў вылучаюцца LVMH, L’Oréal і Sociéte Générale[93]. Францыя гістарычна была адным з найбуйнейшых сельскагаспадарчых цэнтраў сьвету, застаючыся глябальнай сельскагаспадарчай дзяржавай. Яна ёсьць шостым паводле велічыні экспартэрам сельскагаспадарчай прадукцыі ў сьвеце, маючы прафіцыт гандлёвага балянсу большым за 7,4 мільярдаў эўра[94][95]. Францыю называюць «жытніцай старога кантынэнта»[96], а больш за палову ейнай агульнай плошчы вылучаная пад сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, зь якіх 45% выкарыстоўваюцца пад шматгадовыя палявыя культуры, як то збожжа. Разнастайны клімат краіны, вялікія плошчы ворных земляў, сучасныя сельскагаспадарчыя тэхналёгіі і субсыдыі з боку ЭЗ зрабілі яе вядучым сельскагаспадарчым вытворцам і экспартэрам у Эўропе[97].

Маючы 102 мільёнаў турыстаў за 2024 год, Францыя ёсьць галоўным турыстычным напрамкам у сьвеце[98], займаючы трэцяе месца паводле прыбыткаў ад турызму празь меншую працягласьць візытаў[99]. Самымі папулярнымі турыстычнымі аб’ектамі ёсьць Эйфэлева вежа (6,2 мільёнаў турыстаў), Вэрсальскі палац (2,8 мільёнаў), Нацыянальны музэй натуральнай гісторыі (2 мільёны), Пон-дзю-Гар (1,5 мільёны), Трыюмфальная арка (1,2 мільёнаў), Мон-Сэн-Мішэль (1 мільён), Сэнт-Шапэль (683 тысяч), Верхні Кёнігсбург (549 тысяч), Пюі-дэ-Дом (500 тысяч), Музэй Пікаса (441 тысяч) і Каркасон (362 тысяч)[100].

Вэрсальскі палац штогод прыцягвае мільёнаў турыстаў з усяго сьвету.

У Францыі, асабліва ў Парыжы, месьцяцца некаторыя з найбуйнейшых музэяў сьвету, у тым ліку Люўр, які ёсьць самым наведвальным мастацкім музэем у сьвеце, маючы 7,7 мільёнаў наведвальнікаў у 2022 годзе, а таксама Музэй д’Арсэ (3,3 мільёнаў), прысьвечаны перадусім творам імпрэсіянізму[101], музэй Аранжэры (1,02 мільёнаў), дзе захоўваюцца восем вялікіх карцінаў Клёда Манэ, у тым ліку ягоны твор «Гарлачыкі», ды Цэнтар Пампіду (3 мільёны), прысьвечаны сучаснаму мастацтву. Парыскі Дыснэйлэнд уважаецца за самы папулярны тэматычны парк Эўропы, які ў 2009 годзе наведалі 15 мільёнаў чалавек[102]. З больш чым 10 мільёнамі турыстаў у год Лазурны Бераг ёсьць другім паводле велічыні турыстычным напрамкам у краіне пасьля Парыжу і ягоных ваколіцаў[103]. Замкі даліны Люары і самая даліна лічыцца трэцім вядучым турыстычным напрамкам, які штогод наведваюць 6 мільёнаў турыстаў[104][105].

У Францыі налічваюцца 52 аб’екты, укладзеныя ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Тут ёсьць гарады з высокай культурнай цікавасьцю, пляжы і прыморскія курорты, гарналыжныя курорты, а таксама сельскія рэгіёны, якія многім падабаюцца празь іхнюю прыгажосьць і спакой. Невялікія і маляўнічыя вёскі прасоўваюцца праз асацыяцыю «Самыя прыгожыя вёскі Францыі» (франц. Les Plus Beaux Villages de France). Сьпіс выдатных садоў Францыі зьмяшчае пералік больш чым 200 садоў, клясыфікаваных Міністэрствам культуры. Гэты сьпіс ня толькі складзены дзеля прасоўваньня садоў і паркаў сярод наведнікаў, але і прызначаны дзеля іхняй абароны. Францыя прыцягвае рэлігійных пілігрымаў, якія выпраўляюцца ў парадоржжа шляхам Сьвятога Якаба або ў Люрд, горад у Верхніх Пірэнэях, які штогод наведваюць некалькі мільёнаў вернікаў.

АЭС Бэльвіль.

Францыя ёсьць дзясятым паводле велічыні вытворцам электраэнэргіі ў сьвеце[106]. Électricité de France (EDF), большасьць акцыяў якой належыць францускаму ўраду, ёсьць галоўным вытворцам і надаўцам электраэнэргіі ў краіне і адной з найбуйнейшых электраэнэргетычных кампаніяў у сьвеце, трымаючы трэці радок паводле прыбытку ў сьвеце[107]. У 2018 годзе EDF вырабіла прыкладна адну пятую частку электраэнэргіі ўва ўсім Эўрапейскім Зьвязе, перадусім дзякуючы атамнай энэргетыкі. У 2021 годзе Францыя была найбуйнейшым экспартэрам энэргіі ў Эўропе, галоўным чынам у Вялікабрытанію і Італію[108], і найбуйнейшым чыстым экспартэрам электраэнэргіі ў сьвеце[108].

Па нафтавай крызе 1973 году Францыя чыніць моцную палітыку энэргетычнай бясьпекі[108], у прыватнасьці, праз значныя інвэстыцыі ў атамную энэргетыку. Яна ёсьць адной зь некалькіх дзясяткаў краінаў у сьвеце з атамнымі электрастанцыямі, займаючы другое месца ў сьвеце паводле колькасьці дзейных ядзерных рэактараў, якіх налічваецца 56[109]. Такім чынам, 70% электраэнэргіі выпрацоўваецца на атамных электрастанцыях, што зь вялікім адрывам ёсьць найвышэйшай дзельлю ў сьвеце[110]. Францыя ўважаецца за сусьветнага лідэра ў галіне ядзерных тэхналёгіях, прычым рэактары і паліўныя прадукты ёсьць асноўнымі экспартнымі таварамі[108].

Значная залежнасьць ад атамнай энэргетыкі прывяла да параўнальна больш павольнага ўкараненьня аднаўляльных крыніц энэргіі ў параўнаньні зь іншымі заходнімі краінамі. Тым ня менш, паміж 2008 і 2019 гадамі ейныя вытворчыя магутнасьці з аднаўляльных крыніц энэргіі стала падвышаліся і амаль падвоіліся[111]. Гідраэнэргія ёсьць, безумоўна, вядучай крыніцай, на якую прыпадае больш за палову аднаўляльных крыніц энэргіі[112] і якая забясьпечвае 13% электраэнэргіі[111] — трэцяя паводле велічыні дзель у Эўропе[112]. Большасьць гідраэлектрастанцыяў, як то Эгюзон, Этан-дэ-Сульсэм і Вуглян, знаходзяцца пад кіраваньнем EDF[112]. Францыя імкнецца да далейшага пашырэньня гідраэнэргетыкі да 2040 году[111].

На кастрычнік 2011 году Францыя трымала ў стратэгічным запасе 17 млн тонаў нафты і нафтапрадуктаў[113].

Сядзіба газэты Le Figaro ў Парыжы. Газэта пачала друкавацца ў 1826 годзе і робіць гэта дасюль.

У 2021 годзе рэгіянальныя штодзённыя газэты, як то Ouest-France, Sud Ouest, La Voix du Nord, Dauphiné Libéré, Le Télégramme і Le Progrès, больш чым удвая перавысілі продажы газэтаў нацыянальнага ўзроўню, як то Le Monde, Le Figaro, L’Équipe (спорт), Le Parisien і Les Echos (фінансы). Дармовыя штодзённыя газэты, якія распаўсюджваюцца ў буйных гарадах, працягваюць павялічваць сваю долю рынку[114]. Сэктар штотыднёвых часопісаў улучае больш за 400 адмысловых штотыднёвых часопісаў, якія выходзяць у краіне[115].

Найбольш уплывовымі навінавымі часопісамі ёсьць левы Le Nouvel Observateur, цэнтрысцкі L’Express і правы Le Point (у 2009 годзе наклад быў большы за 400 тысячаў асобнікаў), але найбольшыя наклады штотыднёвікаў дасягаюць часопісы для жанчынаў і тыя, якія тычацца тэлевізіі, сярод якіх вылучаюцца Marie Claire і Elle, якія таксама маюць замежныя вэрсіі. Да ўплывовых штотыднёвікаў таксама стасуюцца расьсьледавальныя і сатырычныя газэты Le Canard Enchaîné і Charlie Hebdo, а таксама Paris Match. Як і ў большасьці індустрыяльна разьвітых краінах, друкаваныя СМІ сур’ёзна пацярпелі з ростам папулярнасьці Сеціва. У 2008 годзе ўрад распачаў маштабную ініцыятыву па дапамозе рэформы сэктару і дасягненьню фінансавай незалежнасьці[116], але ў 2009 годзе ён быў вымушаны вылучыць 600 тысяч эўра, каб дапамагчы друкаваным СМІ даць рады падчас фінансавай крызы 2008 году, у дадатак да існых субсыдыяў[117]. У 1974 годзе, пасьля гадоў цэнтралізаванай манаполіі на радыё і тэлебачаньне, дзяржаўная агенцыя ORTF была падзеленая на некалькі нацыянальных установаў, але тры ўжо існыя тэлеканалы і чатыры нацыянальныя радыёстанцыі[118][119] засталіся пад кантролем дзяржавы. Толькі ў 1981 годзе ўрад дазволіў вольнае вяшчаньне на сваёй тэрыторыі[119].

У 2026 годзе Нацыянальны сход Францыі падтрымаў заканадаўчую ініцыятыву, якая забараняе дзецям да 15 гадоў карыстацца сацыяльнымі сеткамі праз рост выпадкаў зьдзекаў у інтэрнэце і праблемаў з псыхічным здароўем[120].

Шчыльнасьць насельніцтва ў Францыі паводле акругоў.

Маючы насельніцтва ў колькасьці 68 605 616 чалавек у пачатку 2025 году[121], Францыя займае 20-ы радок паводле колькасьці насельніцтва краінай у сьвеце, трэцяй паводле колькасьці насельніцтва ў Эўропе і другой паводле колькасьці насельніцтва ў Эўрапейскім Зьвязе. У XXI стагодзьдзі Францыя вылучаецца сярод разьвітых краін, асабліва ў Эўропе, праз адносна высокія тэмпы натуральнага прыросту насельніцтва. Пры гэтым толькі паводле ўзроўня нараджальнасьці яна была адказная за амаль увесь натуральны прырост насельніцтва ў ЭЗ у 2006 годзе[122]. Паміж 2006 і 2016 гадамі ў Францыі быў досыць вялікі рост прыросту насельніцтва, што было найвышэйшым паказьнікам з канца бэбі-буму ў 1973 годзе.

З 2011 году каэфіцыент нараджальнасьці стала зьніжаецца[123]. У 2023 годзе ён склаў 1,79 на жанчыну[124], ніжэй за каэфіцыент захаваньня насельніцтва ў 2,1 і значна ніжэйшы за максымум 4,41, які назіраўся ў 1800 годзе[125][126]. Тым ня менш, каэфіцыент нараджальнасьці застаюцца самымі высокімі ў ЭЗ[127] і аднымі з самых высокіх у Эўропе агулам, дзе сярэдні паказьнік роўны 1,5[128]. Сярэдні век францужанак пры нараджэньні першага дзіцяці складаў 29,1 года, што крыху меншы за сярэдні паказьнік у ЭЗ, які быў роўны 29,7 гадам[127]. Як і ў многіх разьвітых краінах, насельніцтва старэе. З 2006 па 2011 гады прырост насельніцтва ў сярэднім складаў 0,6% у год[129]. З 2011 году штогадовы рост складаў ад 0,4% да 0,5% на год[130], і, паводле прагнозаў, Францыя будзе працягваць расьці да 2044 году[131]. Імігранты робяць асноўны ўнёсак у гэтую тэндэнцыю. Гэтак у 2010 годзе прыкладна ў кожнага чацьвертага нованароджанага (27%) у мэтраполіі Францыі хаця б адзін з бацькоў сам нарадзіўся за мяжой, а яшчэ ў 24% хаця б адзін з бацькоў нарадзіўся па-за межамі Эўропы, за выняткам заморскіх тэрыторыяў Францыі[132].

Францыя ўважаецца за высокаўрбанізаваную краіну, найбуйнейшымі гарадамі якой ёсьць Парыж (13 171 056 жыхароў), Ліён (2 308 818), Марсэль (1 888 788), Ліль (1 521 660), Тулюза (1 490 640), Бардо (1 393 764), Нант (1 031 953), Страсбург (864 993), Манпэлье (823 120) і Рэн (771 320). Адток насельніцтва зь сельскай мясцовасьці быў палітычнай праблемай усьцяж большай часткі XX стагодзьдзя.

Этнічныя групы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гістарычна склалася, што французы пераважна мелі кельцка-гальскае паходжаньне, з значнай прымешкай італьянскіх (рымлянаў) і нямецкіх (франкаў) групаў, што адлюстроўвае стагодзьдзі адпаведных міграцыяў і засяленьняў[133]. Цягам Сярэднявечча Францыя ўлучыла ў сябе розныя суседнія этнічныя і моўныя групы, пра што сьведчаць брэтонскія элемэнты на захадзе, аквітанскія на паўднёвым захадзе, скандынаўскія на паўночным захадзе, алеманскія на паўночным усходзе і лігурыйскія на паўднёвым усходзе.

Маштабная іміграцыя за апошнія паўтары стагодзьдзя сфармавала больш мультыкультурнага грамадзтва. Пачынаючы з Францускай рэвалюцыі і ў надалейшыя часы, ураду забаронена зьбіраць зьвесткі аб этнічнай прыналежнасьці і паходжаньні, а большая частка дэмаграфічнай інфармацыі атрымліваецца з арганізацыяў прыватнага сэктару або акадэмічных установаў. У 2004 годзе Інстытут Мантэнь падлічыў, што ў межах мэтраполіі Францыі 51 мільён чалавек мелі эўрапейскае паходжаньне (85% насельніцтва), 6 мільёнаў мелі паўночнаафрыканскае паходжаньне (10%), 2 мільёны былі мурынамі (3,3%), ашчэ 1 мільён былі азіятамі (1,7%)[134][135].

Апытанка 2008 году, зладжаная сумесна Нацыянальным інстытутам дэмаграфічных дасьледаваньняў і Нацыянальным інстытутам статыстыкі[136][137], выявіла, што найбуйнейшай меншасьцю былі італьянцы (5 мільёнаў). Таксама значнымі групамі былі прадстаўнікі Паўночна-Заходняй Афрыкі (3—6 мільёнаў)[138][139][140], афрыканцы на поўдзень ад Сахары (2,5 мільёна), армяне (500 тысяч) і туркі (200 тысяч)[141]. У Францыі жывуць таксама значныя супольнасьці меншасьцяў іншых эўрапейскіх этнічных групаў, а менавіта гішпанцы, партугальцы, палякі і грэкі[138][142][143]. Таксама ў краіне маецца значная колькасьць цыганаў, якіх налічваецца ад 20 тысяч да 400 тысяч чалавек[144], а многія замежнікі-цыганы часта высылаюцца ў Баўгарыю і Румынію, адкуль яны патрапілі ў Францыю[145].

Лягер нелегальных імігрантаў у горадзе Кале.

Паводле ацэнак, 40% насельніцтва Францыі прынамсі часткова паходзяць ад прадстаўнікоў розных хваляў іміграцыі з пачатку XX стагодзьдзя[146]. Толькі паміж 1921 і 1935 гадамі ў Францыю прыбыло каля 1,1 мільёна імігрантаў[147]. Наступная найбуйнейшая хваля прыбыла ў 1960-я гады, калі блізу 1,6 мільёнаў п’е-нуар вярнуліся ў Францыю па здабыцьці Альжырам незалежнасьці[148][149]. Да іх далучыліся шматлікія былыя каляніяльныя падданыя з Паўночнай і Заходняй Афрыкі, а таксама шматлікія эўрапейскія імігранты з Гішпаніі і Партугаліі.

Францыя застаецца месцам, куды накіроўваюцца імігранты, то бок краіна штогод прымае блізу 200 тысяч легальных імігрантаў[150]. У 2005 годзе яна была галоўнай краінай Заходняй Эўропы паводле колькасьці асобаў, якія шукалі прытулку[151]. У наступныя гады колькасьць заявак толькі павялічвалася, дасягнуўшы блізу 100 тысяч у 2017 годзе[152]. Эўрапейскі Зьвяз дазваляе свабоднае перамяшчэньне паміж дзяржавамі-сябрамі уніі, але Францыя ўсталявала ўласны кантроль дзеля стрымліваньня міграцыі з Усходняй Эўропы. Правы замежнікаў рэгулююцца Кодэксам аб уезьдзе і пражываньні замежнікаў і аб праве на прытулак.

У 2008 годзе Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі падлічыла, што колькасьць імігрантаў па-за мяжой складала блізу 5 мільёнаў чалавек (8% насельніцтва), у той час як іхныя нашчадкі, якія нарадзіліся ў Францыі, складалі 6,5 мільёнаў, або 11% насельніцтва. Такім чынам, амаль пятую частку насельніцтва краіны фармавалі імігранты першага або другога пакаленьня, зь якіх больш за 5 мільёнаў мелі эўрапейскае паходжаньне і 4 мільёны былі магрыбскага паходжаньня[153][154][155]. У 2008 годзе Францыя надала грамадзянства 137 тысячам чалавек, пераважна з Марока, Альжыру і Турэччыны[156].

Клёд Манэ ўважаецца за пачынальніка імпрэсіянізму.

На францускае мастацтва моцна паўплывалі флямандзкае і італьянскае мастацтва эпохі Адраджэньня. Жан Фуке, самы вядомы сярэднявечны францускі мастак, уважаецца за першага мастака, які пабываў у Італіі і на ўласныя вочы пабачыў узыход раньняга Адраджэньня. Школа жывапісу эпохі Адраджэньня ў Фантэнблё была беспасярэдне натхнёная такімі італьянскімі мастакамі, як то Франчэска Прыматычча і Роса Фіярэнтына, якія абодва працавалі ў Францыі. У сваю чаргу два выбітныя францускія мастакі эпохі барока Нікаля Пусэн і Клёд Лярэн самі жылі ў Італіі.

Францускія мастакі распрацавалі стыль ракако ў XVIII стагодзьдзі як больш вытанчаную імітацыю стылю барока, прычым працы прыдворных мастакоў Антуана Вато, Франсуа Бушэ і Жана-Анарэ Фраганара былі найбольш прадстаўнічымі ў краіне. Француская рэвалюцыя спрычыніла вялікія зьмены, бо Напалеон надаваў перавагу мастакам нэаклясычнага стылю, як то Жак-Люі Давід, а вельмі ўплывовая Акадэмія прыгожых мастацтваў вызначыла стыль, вядомы як акадэмізм. У другой палове XIX стагодзьдзя ўплыў Францыі на жывапіс узмацніўся з разьвіцьцём новых стыляў жывапісу, як то імпрэсіянізм і сымбалізм. Найбольш вядомымі мастакамі-імпрэсіяністамі таго часу былі Каміль Пісаро, Эдуард Манэ, Эдгар Дэга, Клёд Манэ і Агюст Рэнуар[157]. Другое пакаленьне мастакоў імпрэсіянізму ўлучала Поля Сэзана, Поля Гагена, Анры дэ Тулюз-Лятрэка і Жорж-П’ера Сэра, якія таксама былі ў авангардзе мастацкіх эвалюцыяў[158]. Зрэшты, вылучаліся і мастакі-фавісты, як то Анры Матыс, Андрэ Дэрэн і Марыс дэ Ўлямэнк[159][160].

На пачатку XX стагодзьдзя кубізм быў распрацаваны Жоржам Бракам і гішпанскім мастаком Паблё Пікасам, які жыў у Парыжы[161]. Іншыя замежныя мастакі таксама жылі і працавалі ў Парыжы або паблізу яго, як то Вінцэнт ван Гог і Васіль Кандзінскі[162][163]. У пачатку XX стагодзьдзя, і асабліва ў міжваенны час, невялікая група замежных мастакоў, многія зь якіх былі габрэямі, сфармавала Парыскую школу. Сярод гэтых мастакоў былі Марк Шагал, Амэдэо Мадыльяні, Іцхак Фрэнкель, Жуль Паскін і іншыя[164]. У Другой сусьветнай вайне загінулі ці былі выгнаныя многія мастакі, што прывяло да страты дамінаваньня і цэнтральнага месца Парыжу на сусьветнай мастацкай сцэне на карысьць Нью-Ёрку[165].

У Сярэднявеччы фэадальная шляхта пабудавала шмат умацаваных замкаў, каб прадэманстраваць сваю ўладу. Сярод францускіх замкаў, якія захаваліся да нашых дзён, вылучаюцца Шынонскі, Анжэскі, Вэнсэнскі замкі і замкі катараў. У гэтую эпоху Францыя, як і большая частка Заходняй Эўропы, абапіралася на раманскую архітэктуру.

Замак Шынансо.

Гатычная архітэктура, першапачаткова вядомая як Opus Francigenum, то бок «француская праца»[166], узьнікла ў Іль-дэ-Франс і была першым уласна францускім стылем архітэктуры, які пераймалі па ўсёй Эўропе[167]. Паўночная Францыя ёсьць радзімай некаторых з найважнейшых гатычных катэдраў і базылікаў, першай зь якіх ёсьць базыліка Сэн-Дэні, якая выкарыстоўвалася як каралеўскі нэкропаль. Да іншых важных і вядомых францускіх гатычных катэдраў стасуюцца Нотр-Дам дэ Шартр і Нотр-Дам д’Ам’ен. Каранацыя францускім уладароў ладзілася ў яшчэ адной важнай гатычнай царкве, як то Нотр-Дам дэ Рэймс[168]. Апошняя перамога ў Стогадовай вайне адзначыла важны этап у эвалюцыі францускай архітэктуры. Гэта быў час францускага Адраджэньня, калі некалькі мастакоў з Італіі былі запрошаны да францускага двара.

Па Адраджэньні і ў канцы Сярэднявечча барочная архітэктура замяніла традыцыйны гатычны стыль. Яна мела большы посьпех у сьвецкай сфэры, чым у рэлігійнай. Гэтак шмат барочных рысаў мае Вэрсальскі палац. Жуль Ардуэн-Мансар, які спраектаваў пашырэньне Вэрсаля, быў адным з самых уплывовых францускіх архітэктараў эпохі барока. Ён таксама вядомы сваім купалам у Доме інвалідаў[169]. Некаторыя з самых уражлівых прыкладаў правінцыйнай барочнай архітэктуры былі ў месцах, якія яшчэ не былі францускімі, такіх як пляц Станіслава ў Нансі. Што да вайсковай архітэктуры, Вабан спраектаваў адныя з самых эфэктыўных крэпасьцяў у Эўропе і стаў уплывовым вайсковым архітэктарам. У выніку перайманьні ягоных прац можна знайсьці па ўсёй Эўропе і Амэрыцы[170][171].

Інтэр’еры Вэрсальскага палаца.

Па рэвалюцыі рэспубліканцы аддавалі перавагу нэаклясыцызму, але ён пашырыўся ў Францыі яшчэ да рэвалюцыі з такімі будынкамі, як то Пантэон або Капітоль у Тулюзе. Пабудаваныя у час Першай францускай імпэрыі, Трыюмфальная арка і царква Сэн-Мадлен уяўляюць сабою найлепшы прыклад архітэктуры ў стылі ампіру[172]. Пры Напалеоне III пачалася хваля ўрбанізму. У той час былі пабудаваныя экстравагантныя будынкі, як то нэабарочны Палац Гарнье. Гарадзкое плянаваньне таго часу было вельмі арганізаваным і строгім, а найбольш прыкметным стаў глябальны праект рэканструкцыі Парыжу, які рабіў Жорж-Эжэн Асман. У гэты час адбылося моцнае адраджэньне готыкі па ўсёй Эўропе і ў Францыі, дзе пільна працаваў Эжэн Віяле-лё-Дзюк. У канцы XIX стагодзьдзя Гюстаў Эйфэль спраектаваў мноства мастоў, таму застаецца адным з самых уплывовых стваральнікаў мастоў свайго часу, але найбольш вядомым ён стаў дзякуючы распрацоўкі Эйфэлевай вежы.

У XX стагодзьдзі француска-швайцарскі архітэктар Лё Карбюзье спраектаваў некалькі будынкаў у Францыі. Таксама францускія архітэктары спалучалі як сучасныя, гэтак і старыя архітэктурныя стылі. Прыкладам такой сучаснай архітэктуры ёсьць Піраміда Люўру, якая была дапасаваная да старога будынка. Найбольш складанымі будынкамі для інтэграцыі ў францускія гарады ёсьць хмарачосы, бо яны бачныя здалёк. З улікам гэтага, каб захаваць спадчыну і ўнікнуць дамінаваньня новых будынкаў, у Парыжы з 1977 году дзеіць забарона на стварэньне новых будынкаў вышэйшых за 37 мэтраў[173]. Значная колькасьць хмарачосаў сталіцы разьмешчаная ў фінансавым раёне Ля-Дэфанс. Іншымі масіўнымі будынкамі, якія цяжка інтэграваць у навакольнае асяродзьдзе, ёсьць вялікія масты. Аднак, выдатным прыкладам стварэньня такога аб’екту ёсьць віядук Міё.

Адная з позьніх ілюстрацыяў да «Песьні пра Ралянда».

Самыя раньнія творы францускай літаратуры датуюцца Сярэднявеччам, калі існавала некалькі моваў і дыялектаў, а пісьменьнікі выкарыстоўвалі ўласны правапіс і граматыку. Некаторыя аўтары сярэднявечных тэкстаў, як то «Трыстан і Ізольда» і «Лянсэлёт-Грааль», невядомыя. Сярод вядомых сярэднявечных літаратараў Францыі вылучаюцца Крэт’ен дэ Труа, Хрысьціна Пізанская і герцаг аквітанскі Гіём IX. Значная частка сярэднявечнай францускай паэзіі і літаратуры была натхнёная легендамі каралінгскага цыклю, такімі як то «Песьня пра Ралянда» і жанрам шансон дэ жэст. «Раман пра Рэнара», складзены ў 1175 годзе Пэру дэ Сэн-Клюдам, распавядае гісторыю сярэднявечнага героя Рэйнара («ліса») і ёсьць яшчэ адным прыкладам раньняй францускай літаратуры. Важным пісьменьнікам XVI стагодзьдзя быў Франсуа Рабле, які напісаў пяць папулярных раньніх пікарэскных раманаў. Рабле таксама рэгулярна гутарыў з Маргарытай Наварскай, аўтаркай «Гептамэрона»[174]. Найбольш вядомы твор Мішэля дэ Мантэня, «Эсэ», паклаў пачатак уласна жанру эсэ[175].

Віктор Юго ўважаецца за аднаго з самых знакамітых літаратараў Францыі ўсіх часоў.

Француская літаратура і паэзія квітнелі ў XVIII і XIX стагодзьдзях. Дэні Дыдро, найбольш вядомы як галоўны рэдактар «Энцыкляпэдыі», ставіў за мэту абагульненьне ўсіх ведаў свайго стагодзьдзя ды барацьбу зь невуцтвам і цемрашальствам. Шарль Пэро быў плённым аўтарам дзіцячых казак, у тым ліку «Кот у ботах», «Папялушка», «Прыгажуня ў сонным лесе» і «Сіняя Барада». На пачатку XIX стагодзьдзя сімбалічная паэзія была важным рухам, сярод якіх зьзялі такія паэты, як то Шарль Бадлер, Поль Вэрлен і Стэфан Малярмэ[176]. Віктора Юго часам уважаюць за найвялікшага францускага пісьменьніка ўсіх часоў[177] за выдатнае майстэрства ўва ўсіх літаратурных жанрах. Вершы Юго параўноўваюць зь вершамі Шэксьпіра, Дантэ і Гамэра[178]. Ягоныя раман «Адрынутыя» шырока ўважаецца за адзін з найвялікшых раманаў, калі-небудзь складзеных[179], а «Катэдра Парыскай Божай Маці» застаецца надзвычай папулярным. Сярод іншых буйных аўтараў XIX стагодзьдзя варта вылучаць Аляксандра Дзюма («Тры мушкетэры» і «Граф Монтэ-Крыста»), Жуля Вэрна («Дваццаць тысячаў лье пад вадой»), Эміля Заля («Ругон-Макары»), Анарэ дэ Бальзака («Чалавечая камэдыя»), Гі дэ Мапасана, Тэафіля Гат’е і Стэндаля («Чырвонае і чорнае», «Пармскі манастыр»).

У пачатку XX стагодзьдзя Францыя была аазай літаратурнай свабоды[180]. Творы, забароненыя празь непрыстойнасьць у ЗША, Вялікабрытаніі і іншых англамоўных краінах, былі апублікаваныя ў Францыі за дзесяцігодзьдзі да таго, як яны сталі даступныя ў краінах іхных родных аўтараў[180]. Французы не прагнулі пакараньня літаратараў за іхную творчасьць, і судовыя перасьледы былі рэдкімі[180]. Сярод важных пісьменьнікаў XX стагодзьдзя вылучаюцца Марсэль Пруст, Люі-Фэрдынанд Сэлін, Жан Както, Альбэр Камю і Жан-Поль Сартр. Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры напісаў «Маленькага прынца», які ёсьць адной з самых прадаваных кнігаў у гісторыі[181].

У Сярэднявеччы і да канца XIV стагодзьдзя француская філязофія была вядучай у Эўропе, таму што амаль усе выдатныя філёзафы навучаліся або выкладалі, па меншай меры некаторы час, у Палятыне ў Парыжы або Парыскім унівэрсытэце, які быў заснаваны ў 1206 годзе. Француская філязофія вядомая ва ўсім сьвеце дзякуючы свайму арыгінальнаму стылю і тэматыцы. Для яе характэрна яснасьць мысьленьня, майстэрскае вар’іраваньне выразаў і ўражлівыя вобразы, якія спалучаюцца зь незвычайнай філязофскай сур’ёзнасьцю і вастрынёй, цесная сувязь з грамадзкім і палітычным жыцьцём нацыі[182]. Спэцыфіка францускай філязофіі абумоўлена ейнай мовай, надае ёй паэтычнасьць і мастацкасьць.

Француская музыка вядомая з часоў Карла Вялікага, але кампазытары сусьветнага маштабу: Жан-Батыст Люлі, Люі Купэрэн, Жан-Філіп Рамо — зьявіліся толькі ў эпоху барока. Росквіт францускай клясычнай музыкі наступіў у XIX стагодзьдзі. Эпоха рамантызму прадстаўленая ў Францыі творамі Гектара Бэрліёза. У XX стагодзьдзі клясічная музыка Францыі разьвіваецца ў агульным рэчышчы сусьветнай музыкі. У 1920-х гадах у Францыі распаўсюдзіўся джаз, найбуйнейшым прадстаўніком якога стаў Стэфан Грапэлі. У другой палове XX стагодзьдзя ў Францыі атрымала распаўсюджаньне звычайная эстрадная музыка, выканаўцамі якой былі, напрыклад, Мірэй Мат’ё, Даліда, Джо Дасэн, Патрысія Каас, Мілен Фармэр, Ляра Фабіян, Грэгары Лемаршаль.

  1. 1 2 article 2 of the French Constitution of the Fifth Republic
  2. french constitutional law of 25 June 1992
  3. article 21 of the Fifth French Republican Constitution
  4. article 24 of the Fifth French Republican Constitution
  5. article 20 of the Fifth French Republican Constitution
  6. https://www.insee.fr/fr/outil-interactif/5367857/tableau/20_DEM/21_POP
  7. 1 2 3 4 World Economic Outlook Database, April 2025 Edition. (France). International Monetary Fund.
  8. 2020 Democracy Index
  9. https://data.worldbank.org/indicator/SI.POV.GINI
  10. Human Development ReportПраграма разьвіцьця ААН, 2022.
  11. Journal officiel de la République française, Journal officiel de la République française. Document administratif (фр.) — 1979. — ISSN 0242-6773
  12. Great Powers — Encarta. MSN. 2008. Webcitation.org.
  13. Trends in world military expenditure, 2013. SIPRI
  14. Status of World Nuclear Forces. Federation of American Scientists — Fas.org.
  15. France-Diplomatie. Diplomatie.gouv.fr.
  16. GDP, PPP (current international $). Data.worldbank.org. Праверана 17 лютага 2016 г.
  17. History of France. Discoverfrance.net. Архіўная копія ад 24.08.2011 г.
  18. 1 2 3 Origin and meaning of Frank. Online Etymology Dictionary.
  19.  Rouche, Michel A History of Private Life: From Pagan Rome to Byzantium. — Belknap Press, 1987. — ISBN 978-0-674-39974-7
  20. Tarassuk, Leonid; Blair, Claude The Complete Encyclopedia of Arms and Weapons: the most comprehensive reference work ever published on arms and armor from prehistoric times to the present with over 1,250 illustrations. — Simon & Schuster, 1982. — ISBN 978-0-671-42257-8
  21. З-за граніцы // Дзянніца. — Масква: 24 дзякабра 1918. — № 43. — С. 4.
  22. Чалавек: Тэматычны слоўнік. Менск: Беларуская навука, 2006. ISBN 985-08-0715-6
  23. Магазіншчыца // Наша Ніва. - 2000. - № 34. - С. 9.
  24. Peter Turchin (2003). Historical dynamics: why states rise and fall. Princeton University Press. p. 179. ISBN 0-691-11669-5
  25. Language and Diplomacy. Nakedtranslations.com.
  26. BBC History : Louis XV (1710—1774). BBC.
  27. Linton, Marisa (2004) The Terror in the French Revolution (анг.). Kingston University.
  28. 1 2 Blanning, Tim. Napoleon and German identity. History Today 48 (London).
  29.  Kiernan, Ben Blood and Soil: A World History of Genocide and Extermination from Sparta to Darfur. — Yale University Press, 2007. — ISBN 978-0-300-10098-3
  30. Memory, Empire, and Postcolonialism: Legacies of French Colonialism. — Lexington Books, 2005. — ISBN 978-0-7391-0821-5
  31. France’s oldest WWI veteran dies // BBC News, 20.01.2008 г. Архіўная копія ад 28.10.2016 г.
  32.  Crémieux-Brilhac, Jean-Louis La France libre. — Paris: Gallimard, 1996. — ISBN 2-07-073032-8
  33. The Danish Center for Holocaust and Genocide Studies Архіўная копія ад 16.04.2014 г.
  34. Archived copy Архіўная копія ад 09.11.2014 г.
  35.  Macqueen, Norrie Colonialism. — Routledge, 2014. — ISBN 978-1-317-86480-6
  36. Crozier, Brian France and Algeria // International Affairs. — 07.1960. — Т. 36. — № 3. — С. 310—321. — DOI:10.2307/2610008
  37. From Fourth to Fifth Republic. University of Sunderland. Архіўная копія ад 23.05.2008 г.
  38. A New Paradigm of the African State: Fundi wa Afrika. — Springer.
  39. The State of the World's Refugees, 2000: Fifty Years of Humanitarian Action. — Oxford University Press. — ISBN 978-0199241040
  40. Julian Bourg (2017). «From revolution to ethics: May 1968 and contemporary French thought». McGill-Queen’s Press-MQUP.
  41. Declaration by the Franco-German Defense and Security Council. Elysee.fr. Архіўная копія ад 25.10.2005 г.
  42. France and NATO. La France à l’Otan. Архіўная копія ад 09.05.2014 г.
  43. 1 2 Marie-Christine Weidmann-Koop, Rosalie Vermette. «France at the dawn of the twenty-first century, trends and transformations». — С. 160.
  44. Zappi, Sylvia French Government Revives Assimilation Policy. Migration Policy Institute. Архіўная копія ад 30.01.2015 г.
  45. Hinnant, Lori; Adamson, Thomas. Officials: Paris Unity Rally Largest in French History // 11.01.2015 г. Архіўная копія ад 11.01.2015 г.
  46. La réforme territoriale. Government of France (18.12.2015). Архіўная копія ад 30.12.2015 г.
  47. Departments of France. My French Property. Архіўная копія ад 14.07.2011 г.
  48. 1 2 Circonscriptions administratives au 1er janvier 2015: comparaisons régionales. INSEE. Архіўная копія ад 30.04.2014 г.
  49. Currency and Exchange Rate. The Tahiti Traveler. Архіўная копія ад 17.07.2011 г.
  50. 2085rank. CIA. Архіўная копія ад 13.05.2012 г.
  51. O’Sullivan, Michael; Subramanian, Krithika (17 кастрычніка 2015) The End of Globalization or a more Multipolar World?. Credit Suisse AG. Праверана 14 July 2017 г. Архіўная копія ад 15 February 2018 г.
  52. Tian, Nan; Lopes Da Silva, Diego; Liang, Xiao; Scarazzato, Lorenzo Trends in World Military Expenditure, 2023. — 04.2024.
  53. La fin du service militaire obligatoire. La documentation française.
  54. Status of signature and ratification. CTBTO Preparatory Commission (26.05.2010). Архіўная копія ад 25.09.2011 г.
  55. Etat des forces nucléaires françaises au 15 août 2004. Centre de Documentation et de Recherche sur la Paix et les Conflits.
  56. 90.07.06: The Aerospace Industry: Its History and How it Affects the U.S. Economy. Yale. Архіўная копія ад 20.09.2011 г.
  57. Gadault, Thierry (13.06.2002) La France demeure un fournisseur d’armes de premier plan. L’Express. Архіўная копія ад 11.03.2012 г.
  58. Les ventes d’armes explosent en 2009. 20 minutes (08.02.2010). Архіўная копія ад 07.12.2016 г.
  59. Rafale Sales Help France Reach Arms Exports Record
  60. Factbox: France’s military and defense contractors // Reuters, 28.04.2013 г. Архіўная копія ад 28.10.2023 г.
  61. La Direction générale de la sécurité intérieure. French Ministry of the Interior. Архіўная копія ад 01.03.2024 г.
  62. Sussman, Bruce (2019). The List: Best and Worst Countries for Cybersecurity. Securworld.
  63. Global Cybersecurity Index (GCI). International Telecommunication Union
  64. Membership of the Security Councils of the UN Архіўная копія ад 06.07.2010 г.
  65. The Soft Power 30. Monocle. Архіўная копія ад 20.11.2015 г.
  66. Members and Observers. World Trade Organization. Архіўная копія ад 29.12.2009 г.
  67. History. Secretariate of the Pacific Community (12.02.2010). Архіўная копія ад 28.08.2010 г.
  68. {{спасылка|спасылка=http://www.coi-ioc.org/index.php?id=36%7Cзагаловак=Les pays membres de la COI|выдавецтва=Commission de l'Océan Indien |
  69. About the Association of Caribbean States. Association of Caribbean States (24.07.1994). Архіўная копія ад 22.08.2012 г.
  70. 84 États et gouvernements. Organisation internationale de la Francophonie. Архіўная копія ад 03.10.2009 г.
  71. Embassies and consulates. The French Ministry of Foreign affairs. Архіўная копія ад 08.09.2010 г.
  72. Pierre-Louis Germain (12.11.2009) L’alliance Franco-allemande au coeur de la puissance européenne. Institut Montaigne. Архіўная копія ад 23.01.2010 г.
  73. Lasserre, Isabelle (11.03.2009) Quand Mitterrand, déjà, négociait le retour de la France dans l'Otan. Le Figaro. Архіўная копія ад 02.03.2017 г.
  74. France ends four-decade Nato rift // BBC News, 12.03.2009 г. Архіўная копія ад 10.10.2017 г.
  75. Roger, Patrick. Le retour de la France dans l'OTAN suscite un malaise dans les rangs de la Droite // Le Monde, 11.03.2009 г. Архіўная копія ад 26.08.2016 г.
  76. L’empire colonial français Архіўная копія ад 25.04.2011 г.
  77. France involvement in peace-keeping operations. Delegfrance-onu-geneve.org. Архіўная копія ад 25.04.2011 г.
  78. Official development assistance (ODA) – Net ODA – OECD Data. theOECD. Архіўная копія ад 24.03.2021 г.
  79. Aid to developing countries rebounds in 2013 to reach an all-time high. OECD. Архіўная копія ад 23.06.2018 г.
  80. GDP, PPP (current international $). The World Bank Group. Архіўная копія ад 04.07.2015 г.
  81. History of the Euro. BBC News.
  82. GII Innovation Ecosystems & Data Explorer 2025. WIPO.
  83. Dutta, Soumitra; Lanvin, Bruno Global Innovation Index 2025: Innovation at a Crossroads. — World Intellectual Property Organization, 2025. — ISBN 978-92-805-3797-0
  84. Entreprises selon le nombre de salariés et l’activité. INSEE.
  85. 1 2 3 The World Factbook: France. Central Intelligence Agency.
  86. Георгі Грыц. Генэрацыя выгады, або Навошта краінам свае АЭС // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 лістапада 2023 г. Праверана 14 лістапада 2023 г.
  87. These are the top 10 manufacturing countries in the world. World Economic Forum (25.02.2020). Архіўная копія ад 14.03.2023 г.
  88. Andrews, Edmund L.. Germans Say Goodbye to the Mark, a Symbol of Strength and Unity // The New York Times, 01.01.2002 г. Архіўная копія ад 01.05.2011 г.
  89. France – Finance. Encyclopedia Britannica. Архіўная копія ад 14.06.2015 г.
  90. 1 2 Foreign direct investment (FDI) in France – Investing – International Trade Portal International Trade Portal. lloydsbanktrade.com. Архіўная копія ад 28.08.2021 г.
  91. Country fact sheet: France. World Investment Report 2009
  92. Vautherot, Audrey. La Bourse de Paris : une institution depuis 1724 // 19.11.2007 г. Архіўная копія ад 08.09.2011 г.
  93. French companies by market capitalization. companiesmarketcap.com. Архіўная копія ад 29.10.2023 г.
  94. France – Agriculture. Nations Encyclopedia. Архіўная копія ад 04.01.2011 г.
  95. Country Memo – France. globalEDGE. Архіўная копія ад 04.04.2023 г.
  96. Topic: Agriculture in France. Statista. Архіўная копія ад 13.01.2022 г.
  97. Key figures of the French economy. French Ministry of Foreign and European Affairs. Архіўная копія ад 14.01.2010 г.
  98. World Tourism Barometer. World Tourism Organization (05.2024).
  99. Dilorenzo, Sarah. France learns to speak 'touriste' // 18.07.2013 г. Архіўная копія ад 22.08.2013 г.
  100. Fréquentation des musées et des bâtiments historiques Архіўная копія ад 24.12.2007 г.
  101. The top 10 museums in the world, The Independent, 6 September 2018
  102. TEA/AECOM Attraction Attendance Report for 2009. Themed Entertainment Association. Архіўная копія ад 02.06.2010 г.
  103. The French Riviera Tourist Board. Côte d’Azur. Архіўная копія ад 25.04.2011 г.
  104. Foucher. Tourism: The Loire Valley, an intoxicating destination for visitors // TourMaG.com, 1er journal des professionnels du tourisme francophone Архіўная копія ад 10.10.2018 г.
  105. Chateaux deluxe: 5 best Loire Valley castles // CNN, 12.07.2017 г. Архіўная копія ад 10.10.2018 г.
  106. BP Statistical Review of World Energy July 2021". Архіўная копія ад 08.07.2021 г.
  107. The ten biggest power companies in 2018. Power Technology (19.03.2019). Архіўная копія ад 20.03.2019 г.
  108. 1 2 3 4 Nuclear Power in France — French Nuclear Energy. World Nuclear Association. Архіўная копія ад 07.02.2016 г.
  109. PRIS – Miscellaneous reports – Nuclear Share. pris.iaea.org. Архіўная копія ад 06.01.2024 г.
  110. Nuclear share figures, 2006–2016. World Nuclear Association (04.2017). Архіўная копія ад 01.10.2013 г.
  111. 1 2 3 Topic: Hydropower in France. Statista. Архіўная копія ад 05.02.2022 г.
  112. 1 2 3 France. hydropower.org. Архіўная копія ад 05.02.2022 г.
  113. Францыя адкрые стратэгічныя запасы нафты // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2012. — № 60 (27175). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  114. L’observatoire de la presse et des médias de L’APCM 2022. acpm.fr (2022).
  115. Observatoire de la Presse. Presse Magazine — Synthèse.
  116. Nicolas Sarkozy: French media faces 'death' without reform. The Telegraph.
  117. Chrisafis, Angelique. Sarkozy pledges €600m to newspapers // The Guardian, 23.01.2009 г.
  118. L’entreprise. Repères. Radio France.
  119. 1 2 Chronologie de la politique de l’audiovisuel. Vie Publique.
  120. France’s lower house backs social media ban for those under 15 years old. CNA.
  121. Estimation de la population au 1ᵉʳ Janvier 2025 — Séries par région, département, sexe et âge. INSEE.
  122. Bilan démographique 2006: un excédent naturel record. Insee. Архіўная копія ад 08.07.2017 г.
  123. Fertility rate in France: historical evolution 2022. Statista.
  124. Why the French are having fewer children // 13.09.2024 г.
  125. Bilan démographique 2016. Insee. Архіўная копія ад 03.08.2017 г.
  126. Bilan démographique 2020. Insee. Архіўная копія ад 19.01.2021 г.
  127. 1 2 Which countries have the highest and lowest fertility rates in Europe?. Euronews (17.03.2023).
  128. Total fertility rate Europe by country 2023. Statista.
  129. Évolution générale de la situation démographique, France. Insee. Архіўная копія ад 10.03.2018 г.
  130. WDI – Home. World Bank. Архіўная копія ад 27.08.2019 г.
  131. Continued population ageing in France over the next half century – Press centre. Ined – Institut national d’études démographiques.
  132. Naissances selon le pays de naissance des parents 2010. Insee. Архіўная копія ад 27.09.2013 г.
  133. Jean-Louis Brunaux, Nos ancêtres les Gaulois. — 2008. — С. 261.
  134. Les oubliés de l'égalité des chances. — Institut Montaigne.
  135. France's ethnic minorities: To count or not to count // The Economist, 26.03.2009 г. Архіўная копія ад 26.05.2018 г.
  136. 'Trajectories and Origins' Survey. Ined. Архіўная копія ад 02.12.2011 г.
  137. Oppenheimer, David B. Why France needs to collect data on racial identity...in a French way // Hastings International and Comparative Law Review. — 2008. — Т. 31. — № 2. — С. 735—752.
  138. 1 2  Cohen, Robin The Cambridge Survey of World Migration. — Cambridge University Press, 1995. — ISBN 978-0-521-44405-7
  139. France's crisis of national identity // The Independent, 25.11.2009 г. Архіўная копія ад 20.03.2019 г.
  140. Perrin, Évelyne (2010). Les personnes d’origine maghrébine y sont également au nombre de 5 à 6 millions; 3,5 millions ont la nationalité française (don’t 500 000 harkis). Identité Nationale, Amer Ministère. L’Harmattan. — С. 112. — ISBN 978-2-296-10839-4.
  141. Gbadamassi, Falila Les personnes originaires d’Afrique, des Dom-Tom et de la Turquie sont 5,5 millions dans l’Hexagone. Afrik.com. Архіўная копія ад 02.10.2013 г.
  142. Richburg, Keith B.. Europe’s Minority Politicians in Short Supply // The Washington Post, 24.04.2005 г. Архіўная копія ад 16.01.2021 г.
  143. Sachs, Susan. In officially colorblind France, blacks have a dream – and now a lobby // The Christian Science Monitor, 12.01.2007 г. Архіўная копія ад 27.08.2016 г.
  144. National strategy for Roma integration. European Commission. Архіўная копія ад 06.03.2016 г.
  145. Astier, Henri (13.02.2014) France’s unwanted Roma. BBC. Архіўная копія ад 03.03.2024 г.
  146. Paris Riots in Perspective // ABC News, 04.11.2005 г. Архіўная копія ад 20.03.2019 г.
  147.  Hassell, James E. Russian Refugees in France and the United States Between the World Wars. — American Philosophical Society. — Т. 81/7. — ISBN 978-0-87169-817-9
  148. Markham, James M.. For Pieds-Noirs, the Anger Endures // The New York Times, 06.04.1988 г.
  149. Migration and development co-operation. — Council of Europe. — ISBN 978-92-871-2611-5
  150. Flux d’immigration par continent d’origine. Ined (03.11.2010). Архіўная копія ад 23.05.2012 г.
  151. UNHCR Global Report 2005. — UNHCR.
  152. Asylum Information Database. Country Report: France Архіўная копія ад 26.12.2020 г.
  153. Être né en France d’un parent immigré. Insee (30.03.2010). Архіўная копія ад 03.02.2012 г.
  154. Répartition des immigrés par pays de naissance. Insee. Архіўная копія ад 26.10.2011 г.
  155. Borrel, Catherine (08.2006) Enquêtes annuelles de recensement 2004 et 2005. Insee. Архіўная копія ад 12.12.2006 г.
  156. Swalec, Andrea. Turks and Moroccans top list of new EU citizens // Reuters, 06.07.2010 г. Архіўная копія ад 12.01.2012 г.
  157. Guide to Impressionism. National Gallery. Архіўная копія ад 16.07.2009 г.
  158. Le néo-impressionnisme de Seurat à Paul Klee. RFI.
  159. The Fauves (dossier). National Gallery of Art (United States).
  160. Vlaminck, version fauve. RFI.
  161. Rewald, Sabine (01.10.2004) Cubism - The Metropolitan Museum of Art. www.metmuseum.org.
  162. Historic Figures: Vincent Van Gogh (1853-1890). BBC.
  163. Kandinsky in Paris, 1934–1944. The Guggenheim Museums and Foundation.
  164.  Nieszawer, Nadine Histoire des Artistes Juifs de l’École de Paris: Stories of Jewish Artists of the School of Paris. — France: 2020. — ISBN 979-8633355567
  165. Menand, Louis Thirteen Crucial Years for Art in Downtown New York // The New Yorker. — 28.03.2017.
  166.  Brodie, Allan M. Oxford Art Online. — Oxford University Press, 2003. — ISBN 978-1-884446-05-4
  167. The Gothic Period. Justfrance.org. Архіўная копія ад 18.07.2011 г.
  168. La Cathedrale de Notre-Dame de Reims. Histoire et Architecture.
  169.  Hills, Helen Architecture and the Politics of Gender in Early Modern Europe. — Ashgate Publishing, 2003. — ISBN 978-0-7546-0309-2
  170. Fortifications of Vauban. UNESCO (08.07.2008).
  171. Official site of the UNESCO. UNESCO.
  172. Paris: City Guide. — Lonely Planet, 2008. — ISBN 978-1-74059-850-7
  173. Seckel, Henri (08.07.2008) Urbanisme: Des gratte-ciel à Paris: qu’en pensez-vous — Posez vos questions. MYTF1News. Архіўная копія ад 29.10.2010 г.
  174. Bauschatz, Cathleen M. Rabelais and Marguerite de Navarre on Sixteenth-Century Views of Clandestine Marriage // Sixteenth Century Journal. — 2003. — Т. 34. — № 2. — С. 395—408. — DOI:10.2307/20061415
  175. Montaigne. Humanistictexts.org. Архіўная копія ад 25.05.2011 г.
  176. Le Symbolisme français. users.skynet.be. Архіўная копія ад 07.03.2018 г.
  177. Victor Hugo est le plus grand écrivain français Архіўная копія ад 23.07.2013 г.
  178. Victor Hugo 1802–1885. Enotes.com.
  179. All-Time 100 Best Novels List. Adherents.com. Архіўная копія ад 28.11.2005 г.
  180. 1 2 3 Dirty books and literary freedom: The Lady Chatterley publisher who beat the censors // BBC Архіўная копія ад 17.11.2021 г.
  181. Modiano strengthens France’s literature Nobel dominance. Global Post.
  182. Философская Энциклопедия. В 5-х т. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Ф. В. Константинова. 1960—1970.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Францыя на беларускім Партале падарожжаў
  • Weber Eugen, Bisson T.N., Blondel Jean F.P., Elkins Thomas Henry, Bachrach Bernard S., Fournier Gabriel, Wright Gordon, Flower John E., Popkin Jeremy David, Higonnet Patrice Louis-René, Tuppen John N., Bernard François, Woloch Isser, Drinkwater John Frederick, Shennan J.H. (18 ліпеня 2024) France (анг.) Encyclopedia Britannica Праверана 20 ліпеня 2024 г.