Брэтань

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брэтань
Bretagne

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Уваходзіць у Брэтанія
Адміністрацыйны цэнтар Рэн
Улучае Дэпартамэнты:
Кот-д’Армор (22)
Фіністэр (29)
Іль і Вілен (35)
Марбіян (56)

17 акругаў
204 кантоны
1268 камунаў
Дата ўтварэньня 4 чэрвеня 1960[1]
Прэзыдэнт савету Жан-Іў Лё Дрыян
Прэфэкт Патрык Стрзада
Мовы ва ўжытку француская, брэтонская, галё
Насельніцтва (2014)
3 273 343 (10-е месца)
Шчыльнасьць 120 чал./км²
Плошча 27 208 км² (12-е месца)
Месцазнаходжаньне Брэтані
Брэтань на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 FR-BRE
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Брэтань (па-француску: Bretagne, па-брэтонску: Breizh, галё: Bertaèyn) — рэгіён на захадзе Францыі, які займае прыкладна 80% ад гістарычнай правінцыі Брэтанія. У францускай мове ў абодвух выпадках ўжываецца паняцьце Bretagne. Мяжуе на паўночным усходзе з Нармандыяй (да 1 студзеня 2016 — з былым рэгіёнам Ніжняя Нармандыя), на ўсходзе й паўднёвым усходзе — з Пэі-дэ-ля-Люар, а на поўначы, захадзе й поўдні абмываецца Атлянтычным акіянам. Гэтая паўвыспа — самы заходні рэгіён кантынэнтальнай Францыі. Плошча 27 208 км². Насельніцтва па стане на 2014 год складала 3 273 343 чалавек. У склад рэгіёну ўваходзяць 4 дэпартамэнты: Кот-д’Армор, Фіністэр, Іль і Вілен і Марбіян. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Рэн (211 373 жыхароў). Буйным горадам зьяўляецца таксама Брэст (139 386 жыхароў). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016, Брэтань не закранула, і межы рэгіёну засталіся бяз зьменаў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Брэтаньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ décret n° 60-516 du 2 juin 1960 portant harmonisation des circonscriptions administratives (фр.) // Journal officiel de la République française — 1960. — ISSN 0242-6773