Дыпляматыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ger van Elk, Symmetry of Diplomacy, 1975, Groninger Museum.

Дыпляма́тыя — сродак ажыцьцяўленьня зьнешняй палітыкі дзяржаваў, уяўлялае сабой сукупнасьць практычных мерапрыемстваў, прыёмаў і мэтадаў, ужывальных з улікам пэўных умоў і характару разьвязальных задач; афіцыйная дзейнасьць главаў дзяржаў і ўрадаў, адмысловых органаў вонкавых зносін па ажыцьцяўленьні мэт і задач вонкавай палітыкі дзяржаваў, а таксама па абароне інтэрасаў гэтых дзяржаваў.

З паняцьцем дыпляма́тыя зьвязваюць мастацтва вядзеньня перамоў для прадухіленьня або ўрэгуляваньня канфліктаў, пошукаў кампрамісаў і ўзаемапрымальных рашэньняў, пашырэньні і паглыбленьні міжнароднага супрацоўніцтва.

Узьнікненьне тэрміна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Слова «дыпляматыя» паходзіць ад грэцкага слова díplōma (у Старажытнай Грэцыі гэтым словам зваліся здвоеныя дошчачкі з нанесенымі на іх пісьмёнамі, якія выдаваліся пасланцам у якасьці даверчых грамат і дакумэнтаў, што пацьвярджалі іх паўнамоцтва). Як пазначэньне дзяржаўнай дзейнасьці ў вобласьці вонкавых зносін слова «дыпляматыя» ўвайшло ва ўжытак у Заходняй Эўропе ў канцы XVIII стагодзьдзя.

Мэтады дыпляматыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • афіцыйныя і іншыя візыты і перамовы на вышэйшым (саміты) і высокім узроўні;
  • дыпляматычныя кангрэсы, канфэрэнцыі, нарады і сустрэчы;
  • падрыхтоўка і складаньне двухбаковых і шматбаковых міжнародных дамоваў і іншых дыпляматычных дакумэнтаў;
  • удзел у працы міжнародных арганізацый і іх органаў;
  • паўсядзённае прадстаўніцтва дзяржавы за мяжой, ажыцьцяўлянае яго пасольствамі і місіямі;
  • дыпляматычная перапіска;
  • публікацыя дыпляматычных дакумэнтаў;
  • асьвятленьне ў друку пазыцыі ўрада па тых або іншых міжнародных пытаньнях.

Міжнароднае права забараняе ўмяшаньне дыпляматычных прадстаўнікоў ва ўнутраныя справы краіны знаходжаньня.

Органы і адказныя асобы, якія нясуць дыпляматычную службу, карыстаюцца ў краіне знаходжаньня агульнапрызнанымі правамі і дыпляматычнымі прывілеямі (імунітэт і недатыкальнасьць дыпляматычнага пэрсанала і памяшканьняў, права шыфраванай перапіскі і дыпляматычнай зачыненай сувязі, права ўздыму сьцяга дзяржавы, мытныя прывілеі і інш.).

Гісторыя дыпляматыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рабаўладальніцкім грамадзтве, якое стала выкарыстоўвала ваенныя захопы для папаўненьня працоўнай сілы, пераважалі ваенныя сродкі ажыцьцяўленьня вонкавай палітыкі дзяржаваў. Дыпляматычныя сувязі падтрымліваліся толькі эпізадычна пасольствамі, якія накіроўваліся ў асобныя краіны з вызначанай місіяй і вярталіся пасьля яе выкананьня.

Ва ўмовах фэадальнай раздробненасьці атрымала распаўсюджваньне «прыватная» дыпляматыя фэадальных сувярэнаў, якія ў прамежках паміж войнамі складалі мірныя дамовы, уступалі ў ваенныя зьвязы, уладкоўвалі дынастычныя шлюбы. Шырокія дыпляматычныя сувязі падтрымлівала Бізантыя. У сярэдзіне XV стагодзьдзя з разьвіцьцём міжнародных адносін паступова зьяўляюцца сталыя прадстаўніцтвы дзяржаваў за мяжой.

Асаблівасьці дыпляматыі буржуазных дзяржаў новай і найноўшай гісторыі вызначаюцца новымі мэтамі іх вонкавай палітыкі — барацьбой за заваёву вонкавых рынкаў, за падзел, а затым і за перадзел сьвету, за сусьветнае эканамічнае і палітычнае панаваньне. У новых умовах значна пашыраюцца маштабы дыпляматычнай дзейнасьці, якая становіцца больш дынамічнай і выкарыстоўваецца дзяржавай для стварэньня шырэйшай апоры сярод кіраўніцтва і кіравальнай эліты замежных дзяржаваў, для ўсталяваньня кантактаў з вызначанымі палітычнымі партыямі, СМІ. Дыпляматыя, нараўне з ваеннымі сродкамі, згуляла важную ролю ў барацьбе за ажыцьцяўленьне мэт антыфэадальных, дэмакратычных і нацыянальна-вызваленчых рухаў, ва ўтварэньні нацыянальных дзяржаваў у Лацінскай Амэрыцы і на Балканах, у аб'яднаньні Нямеччыны, Італіі. Дыпляматыя буйных капіталістычных дзяржаваў абслугоўвала іх экспансіянісцкія агрэсіўныя памкненьні.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На расейскай мове
  • Дипломатический словарь в трех томах. 4-е изд., переработанное и дополненное — М., 1984.
  • Словарь международного права. — М.: Международные отношения,1986.
  • "История дипломатии" XV в. до н.э. - 1940 г. н.э под редакцией В.П. Потемкина
  • Борунков А. Ф. Дипломатический протокол в России. 2-е изд., доп. — М.: Международные отношения, 2001.
  • Ковалев Ан. Азбука дипломатии. 5-е изд., переработанное и дополненное — М., 1988.
  • Попов В. И. Современная дипломатия: Теория и практика: Курс лекций. Ч. 1: Дипломатия — наука и искусство / ДА МИД РФ. — М.: «Научная книга», 2003.
  • Шмидт С. О., Князьков С. Е. Документы делопроизводства правительственных учреждений России ХVI–ХVII вв. — М.: МГИАИ, 1985
  • Бабенко В. Н. Язык и стиль дипломатических документов: Учебное пособие. — М., 1999.
  • Иссерлин Е. М. Лексика и фразеология современных дипломатических документов. — М., 1966.
  • Общая и прикладная политология: Учебное пособие, Под общей редакцией В.И. Жукова, Б.И. Краснова, М.: МГСУ; Изд-во “Союз”, 1997. – 992 с.
  • Учебно-методический комплекс по курсу «Документация и стилистика международных отношений», редактор С. В. Чубинская-Надеждина, Издательство СЗАГС, Издательский дом «Виктория плюс», тираж 100 экз., 2004
  • Федоров Л.: Дипломат и консул, Издательство: Международные отношения, Москва, 1965, с.167.
  • Блищенко И.П., Дурденевский В.Н. Дипломатическое и консульское право. М., 1962.
  • Блищенко И.Л. Дипломатическое право. М., 1972.
  • Борисов Ю.В. Дипломатия Людовика XIV. М, 1991.
  • Ганюшкин Б.В. Дипломатическое право международных организаций. М., 1972.
  • Демин Ю.Г. Статус дипломатических представительств и их персонала. М., 1995.
  • Замет Р. Дипломатическая служба. М., 1956.
  • Ивонин ЮМ. У истоков российской дипломатии нового времени. Минск, 1984.
  • Камбон Ж. Дипломат. М., 1946.
  • Киссинджер Г. Дипломатия. М., 1997.
  • Ковалев А.А. Азбука дипломатии. М., 1988.
  • Ковалев А.А. Привилегии и иммунитеты в современном международном праве. М., 1986.
  • Кузнецов С.А. Представители государств в международных организациях. М., 1980.
  • Левин Д.Б. Дипломатический иммунитет. М.-Л., 1949.
  • Левин Д.Б. Дипломатия. М., 1962.
  • Никольсон Г. Дипломатия. М., 1941.
  • Никольсон Г. Дипломатическое искусство. М., 1962.
  • Сабашн А.В. Посольское и консульское право. М., 1934.
  • Сандровский К.К. Право внешних сношений. Киев, 1986.
  • Сандровский К.К. Специальные дипломатические миссии. Киев, 1977.
  • Сатоу Э. Руководство по дипломатической практике. М., 1961.
  • Селянинов О.П. Дипломатические представительства. М., 1986.
  • Соловьев Ю. 25 лет моей дипломатической службы. М., 1928.
  • Джон В., Жан С. Дипломатический церемониал и протокол. М, 1976.
  • Молочков Ф. Ф. Дипломатический протокол и дипломатическая практика. 2-е изд. — М., 1979.
  • Никифоров Д.С., Борунков А.Ф. Дипломатический протокол в СССР. М., 1985.
  • Серре Ж. Дипломатический протокол. М. 1961.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыпляматыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў