Паўночнае мора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночнае мора
NASA North Sea ONLY (cropped).jpg
Nseamap.gif
Мапа Паўночнага мора
МесцазнаходжаньнеЭўропа
Тып вадаёма Мора
Этымалёгія поўнач, захад і Германцы
Асноўныя рэкі Эльба, Вэзэр, Эмс, Райн, Маас, Шэльда, Спэй, Дон, Дзі, Тэй, Тайн, Тэмза
Краіны вадазбору
Найб. працягласьць 960 км
Найб. шырыня 580 км
Плошча паверхні 570000 км²
Сяр. глыбіня 95 м
Найб. глыбіня 700 м
Аб’ём вады 54000 км³
Салонасьць 3,4–3,5 ‰
Вышыня над узроўнем мора 0 м
Найб. тэмпэратура 17 °C
Найм. тэмпэратура 6 °C
Населеныя пункты Ратэрдам, Лёндан, Антвэрпэн, Гамбург, Эдынбург, Бэрген, Осьлё

Паўно́чнае мо́ра — мора якое амывае Эўропу на поўначы, зьяўляецца часткай Атлянтычнага акіяна. Паўночнае мора знаходзіцца паміж берагамі Даніі, Швэцыі і Нарвэгіі на ўсходзе, Вялікабрытаніі на захадзе, і Нямеччыны, Бэльгіі, Нідэрляндаў і Францыі на поўдні. З Балтыйскім морам Паўночнае злучаецца пралівамі Катэгат, Сунд, Вялікі Бэлт і Малы Бэлт. Мора спрадвеку зьяўляецца месцам праляганьня важных эўрапейскіх марскіх шляхоў, а таксама месцам буйнога рыбнага промыслу. Мора зьяўляецца папулярным месцам адпачынку і турызму ў краінах, разьмешчаных ля яго, і ў апошні час ператварылася ў багатую крыніцу энэргетычных рэсурсаў, як то выкапнёвага паліва з дна мора, а таксама энэргіі ветру і хваляў.

На дне Паўночнага мора знаходзіцца кратэр Сылвэрпіт. Існуе гіпотэза, згодна зь якой ён утварыўся ў выніку падзеньня на Зямлю 65 млн гадоў таму фрагмэнта той самай камэты, галоўная частка якой утварыла кратэр Чыксулуб. Гэта катастрофа магла быць прычынай выміраньня дыназаўраў у крэйдавым пэрыядзе. Хвалі цунамі якія ўзьніклі пад час выбуху ў кратэры Сілвэрпіт, павінны былі затапіць усё ўзьбярэжжа Паўночнага мора.

Гістарычна склалася, што Паўночнае мора займае бачнае месца ў геапалітычных і вайсковых справах, асабліва ў Паўночнай Эўропе. Таксама мора мела важнае сусьветнае значэньне, бо паўночныя эўрапейцы вандравалі праз мора амаль па ўсім сьвеце на працягу большай часткі гісторыі Сярэднявечча і ў сучасную эпоху. Мора было цэнтрам уздыму вікінгаў, а пасьля іхнага зыходу, Ганзейскі зьвяз, Нідэрлянды і ангельцы імкнуліся дамінаваць у Паўночным моры, і, такім чынам, атрымаць доступ да рынкаў і рэсурсаў сьвету. Стратэгічна важнае месца мора займала і падчас абедзвюх сусьветных войнаў.

Узьбярэжжа Паўночнага мора ўяўляе сабой разнастайнасьць геалягічных і геаграфічных асаблівасьцяў. На поўначы маюцца глыбокія ф’ёрды і стромыя скалы ля нарвэскага і шатляндзкага ўзьбярэжжаў, у той час як на поўдні берагавая лінія ў асноўным прадстаўляе зь сябе пясковыя пляжы. У сувязі з высокай шчыльнасьцю насельніцтва, цяжкай прамысловасьцю і інтэнсіўнага выкарыстаньня мора і вобласьці вакол яго маюцца шэраг экалягічных праблемаў, якія закранаюць экасыстэмы мора. Да шэрагу экалягічных праблемаў ставяцца празьмерны вылаў рыбы, прамысловы і сельскагаспадарчы сьцёк, працы па бурэньню марскога дна. У моры здабываюць газ, нафта, каменны вугаль, якімі багатае марское дно.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]