Праліў
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Пралі́ў (тое ж, што і пратока) — водная прастора, разьмешчаная паміж двума ўчасткамі сушы і якая злучае сумежныя водныя басэйны або іх часткі.
Характарыстыкі праліваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пралівы характарызуюцца даўжынёй, найменшай і найбольшай шырынёй і глыбінёй. Таксама паказваецца кірунак і хуткасьць плыні. Для суднаходных праліваў складзеныя лоцыі.
Самы доўгі праліў на Зямлі — Мазамбіцкі праліў, даўжыня 1760 кілямэтраў. Самы шырокі праліў на Зямлі — праліў Дрэйка, шырыня 820 кілямэтраў.
Клясыфікацыя праліваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пралівы па басэйне акіяна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Праліў, зьмешчаны ў басэйне аднаго акіяна (праліў Дарданэлы, Атлянтычны акіян).
- Праліў, які злучае басэйны двух акіянаў (Бэрынгаў праліў, Ціхі і Паўночны Ледавіты акіян).
Пралівы па кантынэнтах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Праліў, берагі якога прыналежаць аднаму кантынэнту (Скагерак, Эўропа).
- Праліў, берагі якога прыналежаць розным кантынэнтам (Гібральтар, Эўропа і Афрыка).
Па тэрытарыяльнай прыналежнасьці або міжнародным статусе[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Міжнародныя, гэта значыць адкрытыя для праходу суднаў усіх дзяржаваў на роўных умовах (Сынгапурскі праліў).
- Уваходныя ў тэрытарыяльныя воды аднаго (Басфор, Турэччына) або некалькіх дзяржаваў (Керчанскі праліў, Расея і Украіна). У гэтым выпадку праход суднаў іншых дзяржаваў можа ажыцьцяўляцца на адплатнай або бязвыплатнай аснове.
Найважныя пралівы па акіянах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Атлянтычны акіян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікі Бэльт
- Басфор
- Гібральтарскі праліў
- Дарданэлы
- Дацкі праліў
- Праліў Дэйвіса
- Праліў Дрэйка
- Катэгат
- Кафірэфс
- Керчанскі праліў
- Ля-Манш
- Малы Бэльт
- Мэсынскі праліў
- Атранта
- Па-дэ-Кале, ён жа Дуўрскі
- Скагерак
- Фларыдзкі праліў
- Эрэсун, ён жа Зунд
- Юкатанскі праліў
Індыйскі акіян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паўночны Ледавіты акіян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Праліў Вількіцкага
- Гудзонаў праліў
- Праліў Дзьмітрыя Лапцева
- Карскія Вароты
- Праліў Лонга
- Маточкін шар
- Праліў Саньнікава
- Праліў Шокальскага
- Югорскі шар
Ціхі акіян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Бэрынгаў праліў
- Зондзкі праліў
- Карэйскі праліў
- Праліў Кука
- Праліў Лапэруза
- Магеланаў праліў
- Макасарскі праліў
- Малацкі праліў
- Сынгапурскі праліў
- Тайванскі праліў
- Татарскі праліў
- Торэсаў праліў
- Цугару, ён жа Сангарскі праліў
- Праліў Карымата
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Праліў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў