Рэгіёны Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рэгіёны Францыі (з 1 студзеня 2016)

Рэгіёны Францыі (па-француску: régions) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка верхняга ўзроўню ў Францыі. Рэгіён уяўляе сабой пэўную тэрыторыю, якая характарызуецца ўласнай культурай ці сацыяльнай ідэнтычнасьцю. Краіна падзеленая на 18 рэгіёнаў, 12 зь іх разьмешчаныя на кантынэнтальнай частцы краіны, яшчэ адзін (выспа Корсыка) - у Міжземным моры, а астатнія — на заморскіх тэрыторыях. Рэгіёны падзяляюцца на дэпартамэнты.