Людовік ХІ
| Людовік ХІ Louis XI | |
|
| |
|
22 ліпеня 1461 — 30 жніўня 1483 | |
| Каранацыя | 15 жніўня 1461, Рэймс, Францыя |
| Папярэднік | Карл VII |
| Наступнік | Карл VIII |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 3 ліпеня 1423, Бурж, Каралеўства Францыя |
| Памёр | 30 жніўня 1483 (60 гадоў), Плесі-ле-Тур, Каралеўства Францыя |
| Дынастыя | Валюа |
| Жонкі |
|
| Бацька | Карл VII |
| Маці | Марыя Анжуйская |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Людовік XI Асьцярожны (па-француску: Louis XI le Prudent; 3 ліпеня 1423 году, Бурж — 30 жніўня 1483 году, Плесі-ле-Тур) — кароль Францыі з 1461 да 1483 гады, шосты з дынастыі Валюа. Ён стаў пераемнікам свайго бацькі Карла VII.
Людовік увайшоў у адкрытае супрацьстаяньне да свайго бацькі падчас кароткачасовага паўстаньня Прагеры ў 1440 годзе. Кароль дараваў гэты ўчынак Людовіку і ягоным мяцежным васалам і даверыў свайму сыну паўднёвы рэгіён Дафінэ. Людовік абраўся шлюбам з Шарлётай Савойскай, дачкой герцага Савойскага Людовіка, супраць волі свайго бацькі. Карл VII паслаў войскі каб прымусіць сына падпарадкоўвацца сваёй воле, аднак Людовік зьбег у Бургундыю, дзе яму даў прытулак Філіп Добры, герцаг Бургундыі, найвялікшы вораг Карла VII.
Калі Карл VII памёр у 1461 годзе і Людовік заняў францускі сталец. Ягоны імпэт да інтрыгаў і інтэнсіўнай дыпляматычнай дзейнасьці прывялі да зьяўленьня мянушак «хітры» (франц. le rusé) і «ўнівэрсальны павук» (франц. l'universelle aragne), бо ягоныя ворагі абвінавачвалі яго ў стварэньні павуціньня змоваў і інтрыгаў вакол сябе.
У 1472 годзе, новы герцаг Бургундыі Карл Сьмелы настроіўся супраць Людовіка XI. Тым ня менш Людовік здолеў дыпляматычна ізаляваць свайго суперніка ад ягоных ангельскіх хаўрусьнікаў, здолеўшы скласьці дамову Пікіньі ў 1475 годзе з Эдўардам IV. Дамова фармальна спыніла Стогадовую вайну. Са сьмерцю Карла Сьмелага ў бітве пры Нансі ў 1477 годзе дынастыя герцагаў Бургундыі вымерла. Людовік скарыстаўся сытуацыяй і захапіў шматлікія бургундзкія тэрыторыі, у тым ліку і землі ў Пікардыі, якія належылі бургундзкім герцагам.
Скарыстаўшыся адсутнасьцю прамых замежных пагрозаў, Людовік быў у стане ліквідаваць ягоных непакорлівых васалаў, пашырыць каралеўскую ўладу і ўмацаваць эканамічнае разьвіцьцё сваёй краіны. Памёр у 1483 годзе, і яму ўспадкаваў ягоны сын Карл VIII.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Людовик XI Валуа. «Эха Москвы». (рас.)
| ||||||||||||||||||||||

