Мілен Фармэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілен Фармэр
па-француску: Mylène Farmer
Mylène Farmer NRJ Music Awards 2012.jpg
На цырымоніі ўручэньня музычных узнагародаў NRJ (2012)
Дата нараджэньня 12 верасьня 1961 (61 год)
Месца нараджэньня Манрэаль (Канада)
Грамадзянства Сьцяг Канады Канада
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка
Навуковая сфэра паэзія і кампазыцыя[d]
Гады дзейнасьці 1984 — дагэтуль
Псэўданімы Mylène Farmer
Жанры поп-рок, танцавальная музыка
Інструмэнты вакал
Псэўданімы Mylène Farmer
Лэйблы RCA, Polygram, Universal
Узнагароды
Сайт mylene.net

Міле́н Фармэ́р (па-француску: Mylène Farmer, сапраўднае імя — Мілен Гат’е (Mylène Gautier), нар. 12 верасьня 1961, П'ерфон, Манрэаль, Канада) — француская сьпявачка, паэтка, артыстка, кампазытарка, дзіцячая пісьменьніца, красьлярка, бізнэс-кабета.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сцэне з 1984 году. З 90-ых гадоў мінулага стагодзьдзя ў франкамоўным сьвеце прадае найбольшую колькасьць кружэлак. Папулярная ня толькі ў Францыі, дзе лічыцца мэгазоркай, але і на ўсходзе Эўропы (Беларусь, Расея, Украіна), таксама карыстаецца надзвычайнай папулярнасьцю ў Японіі. 27 кастрычніка 2013 году М. Фармэр упершыню наведала Менск у межах турнэ Timeless 2013[2]. Адзіны ў Беларусі канцэрт зорка дала ў Менск-Арэне. У канцы 2015 году зьявіўся новы дзясяты альбом «Interstellaires». 28 верасьня 2018 сьпявачка выпусьціла адзінацаты альбом «Désobéissance» («Непадпарадкаваньне»). У верасьні музыка запісала сынгл «À tout jamais»[3]. Дванаццаты альбом «L'Emprise» анансаваны на канец лістапада 2022[4].

На 2023 год заплянаванае новае турнэ сьпявачкі па Францыі і Эўропе - Nevermore 2023[5].

Cьпявачка часта апісваецца ў прэсе як "гей-ікона"[6], бо ў шматлікіх інтэрвію М. Фармэр выказвала падтрымку гей і лесьбі-парам, падтрымала закон, які дазволіў геям і лесьбійкам брацца шлюбам у Францыі, не аднойчы давала інтэрвію францускаму гей-часопісу «Têtu» (Упарты)[7]. Да ўсяго некаторыя ейныя гіты («Désenchantée», «Sans contrefaçon», «Libertine») здаўна сталі сапраўднымі гімнамі францускай і шырэй франкамоўнай гей-супольнасьці[8].

З 6 па 12 ліпеня 2021 году Мілен Фармэр уваходзіла у склад журы 74 -га Канскага кінафэстывалю пад старшынствам Спайка Лі[9].

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1986: Cendres de lune (альбом)
  • 1988: Ainsi soit je… (альбом)
  • 1989: En concert (канцэртны запіс)
  • 1991: L’Autre… (альбом)
  • 1992: Dance Remixes (кампіляцыя)
  • 1995: Anamorphosée (альбом)
  • 1997: Live à Bercy (канцэртны запіс)
  • 1999: Innamoramento (альбом)
  • 2000: Mylenium Tour(канцэртны запіс)
  • 2001: Les Mots (кампіляцыя)
  • 2003: RemixeS (кампіляцыя)
  • 2005: Avant que l’ombre… (альбом)
  • 2006: Avant que l’ombre… à Bercy (канцэртны запіс)
  • 2008: Point de Suture (альбом)
  • 2009: N°5 On Tour (канцэртны запіс)
  • 2010: «Oui mais… Non» (сынгл)
  • 2010: Bleu noir (альбом)
  • 2012: Monkey Me (aльбом)
  • 2015: Stolen Car, разам з Стынгам (сынгл)
  • 2015: Interstellaires (альбом)
  • 2018: Rolling Stone (сынгл)
  • 2018: N'oublie pas (сынгл разам з LP)
  • 2018: Désobéissance (альбом)
  • 2020: L'âme dans l'eau (сынгл)
  • 2022: À tout jamais (сынгл)
  • 2022: L'Emprise (альбом).

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1988: узнагарода «Найлепшая француская сьпявачка году».
  • 1993: найлепшая француская сьпявачка году на World Music Awards.
  • 1996: найпапулярнейшы франкамоўны альбом году (Anamorphosée).
  • 2000: найлепшы франкамоўны альбом году (Innamoramento).
  • 2000: найпрыгажэйшы кліп году (Optimistique-moi), прэмія M6 Awards.
  • 2000: найлепшы канцэрт году (Mylenium Tour).
  • 2000: сьпявачка году.
  • 2001: сьпявачка году.
  • 2002: сьпявачка году.
  • 2003: сьпявачка году.
  • 2005: узнагарода «Найпасьпяховая сьпявачка за апошнія дваццаць год».
  • 2006: найлепшы франкамоўны альбом году (Avant que l’ombre…).
  • 2007: узнагарода за агучваньне голасу прынцэсы Сэленіі ў анімацыі «Arthur et les Minimoys», узнагарода NRJ Music Awards.
  • 2009: найлепшы франкамоўны альбом году (Point de Suture).

Рэкорды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Адзіная сьпявачка, якая дала канцэрты і двойчы поўнасьцю запоўніла Стад дэ Франс.
  • Зьняла самы даўгі музычны кліп — «Pourvu qu’elles soient douces»: 17 хвілінаў і 52 сэкунды.
  • Кампазыцыя «Désenchantée» стала самай экспартаванай песьняй на францускай мове.
  • Найвялікшы бюджэт франкамоўных кліпаў: «L’Âme-Stram-Gram» — 900 000 €, «California» — 600 000 € і «Pourvu qu’elles soient douces» — 450 000 €.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Lisa-Loup et le conteur (Ліза-Лу і казачнік), 2003 (філязофская казка для дзяцей, тэкст і малюнкі аўтарства Мілен Фармёр).
  2. Avant que l’ombre… À Bercy (фотаальбом).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Les anciens du Cours FlorentКурсы Фляран.
  2. ^ Tournée européenne très attendue pour Mylène Farmer, Le Pont, le 07/09/2013, https://www.lepoint.fr/culture/tournee-europeenne-tres-attendue-pour-mylene-farmer-07-09-2013-1722040_3.php
  3. ^ Уладзіслаў Гарбацкі, Больш ніколі, Новы Час, 27-08-2022, https://novychas.online/kultura/bolsz-nikoli
  4. ^ Mylène nous donne rendez-vous le vendredi 25 novembre pour son douzième album studio...., Mylène.Net, le 13/10/22, https://www.mylene.net/modules/index.php?r=4&z=5207
  5. ^ «Nevermore 2023» - Premières indiscrétions: «Mylène veut marquer les esprits», Віртуальная старонка mylene.net, https://www.mylene.net/modules/index.php?r=4&z=5100
  6. ^ Stéphane Davet, «Ces chanteuses vénérées par les gays», Le Monde.fr,‎ 17 février 2007, https://www.lemonde.fr/societe/article/2007/02/17/ces-chanteuses-venerees-par-les-gays_868516_3224.html
  7. ^ Mylène Farmer fait la Une de «Têtu» pour les 25 ans du magazine, le 31/12/20, https://www.mylene.net/modules/index.php?r=4&z=5048
  8. ^ Adrien Naselli, Oui, l’œuvre de Mylène Farmer est queer. La preuve en huit chansons, Têtu, le 8 décembre 2020, https://tetu.com/2020/12/08/oui-loeuvre-de-mylene-farmer-est-queer-la-preuve-en-huit-chansons/
  9. ^ Festival de Cannes: sur la Croisette, Mylène Farmer point de mire des projecteurs, Europe 1 Digital, le 7 juillet 2021, https://www.europe1.fr/culture/festival-de-cannes-sur-la-croisette-mylene-farmer-point-de-mire-des-projecteurs-4056706