Мэтраполія Францыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мапа мэтраполіі Францыі

Мэтраполія Францыі (па-француску: France métropolitaine) або француская мэтраполіяэўрапейская частка Францыі, якая складаецца з тэрыторыяў на кантыненце і бліжэйшых астравоў у Атлянтычным акіяне, Ля-Маншы і Міжземным моры (у тым ліку і востраву Корсыка). Гэта некалькі састарэлы выраз, з прычыны таго, што ў 1962 годзе Альжыр атрымаў незалежнасьць ад Францыі, а слова «мэтраполія» мае на ўвазе наяўнасьць калёніяў. Заморскія ўладаньні Францыі ня носяць статусу калёніяў, з прычыны таго, што паводле канстытуцыі 1946 году быў створаны Францускі зьвяз. Афіцыйны юрыдычны тэрмін (які, напрыклад, ужываецца ў афіцыйных дакумэнтах Эўрапейскага зьвязу) — эўрапейская тэрыторыя Францыі (па-француску: territoire européen de la France).

Аднак у гутарковай мове француская мэтраполія (ці проста мэтраполія) супрацьпастаўляецца заморскім уладаньням Францыі, то бок тым тэрыторыям Францускай рэспублікі, якія знаходзяцца па-за эўрапейскай зонай.

Плошча мэтраполіі — 551 500 км², што складае 80 % ад агульнай тэрыторыі краіны. Напачатку 2011 году насельніцтва мэтраполіі дасягнула 63 136 180 жыхароў, (96 % ад агульнай колькасьці).

Часам выкарыстоўваецца тэрмін «кантынентальная Францыя» (па-француску: France continentale), якая ўключае мэтраполію Францыі бяз Корсыкі. Аднак, гэта таксама не зусім дакладнае вызначэньне, з прычыны таго, што Францыя мае некаторыя тэрыторыі на паўночным усходзе Паўднёвай Амэрыкі — там разьмяшчаецца Француская Гвіяна.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мэтраполія Францыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў