Эўрапейская казуля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эўрапейская казуля
Capreolus capreolus 2 Jojo.jpg
2006 год
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты
Царства Жывёлы
Падцарства Сапраўдныя шматвузавыя
Разьдзел Двухбакова-сымэтрычныя
Надтып Другаснаротыя
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Надкляса Чатырохногія
Кляса Сысуны
Падкляса Зьвяры
Інфракляса Вышэйшыя зьвяры
Надатрад Ляўразіятэрыі
Атрад Парнакапытныя
Падатрад Жвачныя
Сямейства Аленевыя
Род Казулі
Падрод Казулі Новага Сьвету
Від Эўрапейская казуля
Бінамінальная намэнклятура
Capreolus capreolus Карл Лінэй
Арэал
Areale Capreolus capreolus.jpg
Мапа пашыранасьці ў Эўропе (2005 г.)

Эўрапе́йская казу́лясысун сямейства аленевых атраду парнакапытных. Від пашыраны ў Эўразіі. Каштоўная паляўніча-прамысловая жывёла. Драпежныя ворагі: воўк, ліс, рысь і бадзяжныя сабакі[1].

Жыве ў шыракалістых і мяшаных лясах з палянамі, высечкамі, сенакосамі і паплавамі. Корміцца да 90 відамі расьлінаў: травой, лісьцем, парасткамі хмызьнякоў і дрэваў (брызгліна, бяроза, вярба, дуб, крушына і рабіна). Узімку падкормліваецца сенам, карняплодамі, адкідамі збожжа і сухімі галінкамі асіны, бярозы, вярбы, дубу і рабіны. Лінька ў красавіку — траўні і верасьні. Трымаецца малымі статкамі. Гон у жніўні — кастрычніку. Цяжарнасьць 6—10 месяцаў зь лятэнтнай ступеняй разьвіцьця аплодненай заплодкавай вузы. Нараджае 2-х, часам 3-х, цялятаў у траўні — чэрвені. Працягласьць жыцьця 11—16 гадоў[1]. Можа скакаць на адлегласьць да 1,5—2 мэтраў, некаторыя асобіны — да 6 мэтраў[2]. Найбольш спрыяльныя ўмовы для эўрапейскіх казуляў у малых лясах сярод адкрытых прастораў. У сьнежныя зімы ваўкі могуць істотна зьнізіць іх колькасьць. Казулянятаў у першыя месяцы жыцьця найчасьцей здабываюць лісы[3].

Выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даўжыня цела 120—135 см. Вышыня ў карку 75—85 см. Маса 25—35 кг. Самцы большыя за саміцаў. Цела зграбнае і лёгкае. Ногі высокія. Галава адносна малая. У самцоў ёсьць малыя рогі, якія штогод у кастрычніку — лістападзе адпадаюць і да красавіка вырастаюць зноў. Кароткі хвост (2—3 см), схаваны ў поўсьці. Густая поўсьць узімку буравата-шэрая, улетку рудая. Маладняк плямісты. Азадак каля хваста белы[1].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эўрапейскія казулі жывуць па ўсёй Беларусі. На пачатак 1982 году ў Беларускай ССР налічвалася 18,2 тыс. асобінаў[1]. Паводле зімовага ўліку на пачатку 2012 г., у Беларусі было каля 73,5 тыс. эўрапейскіх казуляў[4]. На 2017 г. шчыльнасьць пасяленьня ў заходніх і паўднёвых раёнах Беларусі складала 6—15 асобінаў на 1000 гектараў лесу. У паўночных раёнах — толькі 2—4 асобіны на 1000 га лесу[3].

Цэны паляваньня на эўрапейскую казулю
Год Цана (рублёў) Лясная гаспадарка
2015 1,2 млн[5] ($73,83)[6] Шчучынская
2016 100[7] ($50) Гарадзенская
2017 200[8] ($105) Астравецкая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Пётар Козла. Казуля (Capreolus capreolus) // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя, 1983. — Т. 2. — С. 431. — 522 с. — 10 000 ас.
  2. ^ Анастасія Рыжкова. Самы маленькі алень // Зьвязда : газэта. — 19 ліпеня 2016. — № 137 (28247). — С. 9. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б Паляваньне на эўрапейскую казулю // Партал «Паляваньне ў Беларусі» (УП «Аўтаматызаваныя тэхналёгіі турызму»), 2017 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
  4. ^ Сяргей Расолька. Распачалося паляваньне на казулю // Зьвязда : газэта. — 17 траўня 2012. — № 92 (27207). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Лесапаляўнічая гаспадарка // ДУ «Шчучынская лясная гаспадарка», 2016 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
  6. ^ Сярэднеўзважаны курс беларускага рубля ў адносінах да замежных валют на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2015 год (16 253,61 за даляр) // Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, 2016 г. Праверана 21 жніўня 2017 г.
  7. ^ Цэны і бягучы сэзон паляваньня // ДУ «Гарадзенская лясная гаспадарка», 2016 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.
  8. ^ Цана паляваньня // ДУ «Астравецкая лясная гаспадарка», 7 сакавіка 2017 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эўрапейская казулясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Паляваньне // ДУ «Ваўкавыская лясная гаспадарка», 2016 г. Праверана 23 жніўня 2017 г.