Франсуа Алянд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Франсуа Алянд
Francois Hollande 2015.jpeg
24-ы прэзыдэнт Францыі
15 траўня 2012 — 14 траўня 2017
Папярэднік: Нікаля Сарказі
Наступнік: Эмануэль Макрон
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 12 жніўня 1954 (64 гады)
м. Руан, Францыя
Партыя: Сацыялістычная партыя Францыі
Сужэнец: жонкі Сэгален Руаяль (1973-2007)
Валяры Трыервэйлер (2007-2014), Жулі Гае (з 2014 г.)
Дзеці: сыны: Тама (1984), Жульен (1987)
дачкі: Кляманс (1985), Флёра (1992)
Бацька: Жорж Густаў Алянд
Маці: Ніколь Фрэдэрыка Маргарыта Трыбэрт
Адукацыя: вышэйшая
François Hollande signature.svg

Франсуа Алянд (франц. François Hollande) — францускі палітык (сацыяліст). 24-ы прэзыдэнт Францускай рэспублікі 3 15 траўня 2012 году па 14 траўня 2017 году. Дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі (1988—1993; з 1997), мэр гораду Цюль (2001—2008). Прэзыдэнт галоўнай рады дэпартамэнту Карэз з 2008.

Удзельнік прэзыдэнцкіх выбараў у Францыі 2012 ад Сацыялістычнай партыі. Лічыўся галоўным канкурэнтам дзейнага прэзыдэнта Нікаля Сарказі. У першым туры атрымаў 28,63% галасоў, заняўшы першае месца і прайшоўшы ў другі тур з Сарказі. Атрымаў перамогу над Сарказі ў другім туры 6 траўня 2012 году, стаўшы такім чынам 24-м прэзыдэнтам Францыі. У 2-м туры яўка выбарцаў склала 80,34%. Паводле Міністэрства ўнутраных справаў Францыі, Алянд атрымаў 51,62% галасоў, Сарказі — 48,38%[3].

Ад удзелу ў выбарах на пасаду кіраўніка дзяржавы ў 2017 годзе адмовіўся з-за нізкага ўзроўню падтрымкі выбаршчыкаў. У выбарах 2017 году падтрымаў Эмануэля Макрона.

Замежная палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 траўня 2012 г. на саміце Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы (АПАД) ў Чыкага (ЗША) абвясьціў пра пачатак вываду францускага войска з Аўганістану[3], што знаходзілася ў складзе Міжнародных сілаў садзейнічаньня бясьпецы. У студзені 2013 г. накіраваў францускае войска ў Малі супраць Руху за адзінства і джыхад у Заходняй Афрыцы. У сьнежні 2013 г. разьмясьціў 1000 францускіх жаўнераў у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе са сьнежня 2012 г. ішла грамадзянская вайна.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Франсуа Аляндсховішча мультымэдыйных матэрыялаў