Мілідаўская (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мілідаўская»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мілідаўская
Вышыня 320 м н. у. м.
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына, Смаргонскі раён
Горная сыстэма Ашмянскае ўзвышша
Геаграфічныя каардынаты 54°19′51″ пн. ш. 26°22′32″ у. д. / 54.33083° пн. ш. 26.37556° у. д. / 54.33083; 26.37556Каардынаты: 54°19′51″ пн. ш. 26°22′32″ у. д. / 54.33083° пн. ш. 26.37556° у. д. / 54.33083; 26.37556
Клясычны маршрут пешшу
Мілідаўская на мапе Беларусі
Мілідаўская
Мілідаўская
Мілідаўская

Мілідаўскаягара ў Беларусі, найвышэйшы пункт Ашмянскага ўзвышша, на паўночнай ускраіне вёскі Мілідаўшчына Смаргонскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Вышыня 320 м.

Гара — геалягічны помнік прыроды дзяржаўнага значэньня. Складзеная марэнавымі суглінкамі, валуновымі аточыкамі і буйназернавымі пяскамі, у ніжняй і сярэдняй частках палога—лёсападобнымі пылаватымі суглінкамі. Вяршыня гары мае выгляд узгорка, стромкасьць паўночнага і заходняга схілаў да 35°, паўднёвага да 10°. Верхняя частка пакрытая лесам, сярэдняя і ніжняя часткова пад ворывам.

Мілідаўская гара прываблівае турыстаў маляўнічым ляндшафтам; папулярныя лыжныя паходы выходнага дня.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9