Перайсьці да зьместу

Ашманішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ашманішкі
лац. Ašmaniški
лет. Ašmonai
Краіна: Летува
Павет: Мар’ямпальскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°38′28″ пн. ш. 23°23′38″ у. д. / 54.64111° пн. ш. 23.39389° у. д. / 54.64111; 23.39389Каардынаты: 54°38′28″ пн. ш. 23°23′38″ у. д. / 54.64111° пн. ш. 23.39389° у. д. / 54.64111; 23.39389
Ашманішкі на мапе Летувы
Ашманішкі
Ашманішкі
Ашманішкі

Ашманішкі (лет. Ašmonai) — вёска ў Летуве, каля ракі Шашупы. Уваходзяць у склад Шумскага староства Мар’ямпальскага самакіраваньня Мар’ямпальскага павету.

Осман або Асман (Osman, Asman, Asmon, Osmann, Ossmann) — імя германскага паходжаньня[1].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].

У XIX ст. Ашманішкі ўваходзілі ў склад Мар'ямпальскага павету Сувалкаўскай губэрні.

  • 1827 год — 59 чалавек[5]
  • 1888 год — 61 чалавек[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 129.
  2. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  3. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  5. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 751.
  6. ^ Списки населённы мест Сувалкской губернии (1888 года), как материалы для историко-этнографической географии края. — СПб., 1901. С. 196.