Наваградзкае ваяводзтва
Наваградзкае ваяводзтва лац. Navahradzkaje vajavodztva | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы наваградзкія |
Кашталяны | Кашталяны наваградзкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 36 920 км² |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Наваградзкаага ваяводзтва | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Навагра́дзкае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча 36 920 км²[1]. Сталіца — места Наваградак. Найбольшыя месты: Ваўкавыск, Слонім, Слуцак, Клецак і Нясьвіж
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утварылася ў 1507 годзе шляхам вылучэньня зь Віленскага ваяводзтва на аснове Наваградзкага намесьніцтва (колішняга Наваградзкага княства). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў утварылася наноў, складалася з Ваўкавыскага, Наваградзкага і Слонімскага паветаў (дагэтуль тэрыторыя ваяводзтва фактычна адпавядала Наваградзкаму павету).
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвина Семена волковыйскова» (1614 год)[2], «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год)[3], «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин[b], Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую…» (1623—1624 гады)[6], «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год)[7], «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин, католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа» (1631 год)[8], «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год)[9], «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады)[10]. У матрыкуле Базэльскага ўнівэрсытэту пад 1590/1591 годам значыцца Johannes Snumyn, Lituanus, Palatinides Novogrodensis[11], у матрыкуле Дылінгенскага ўнівэрсытэту пад 1607 годам — Nicolaus Skoruski Lithuanus Nouogrodecum[12]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1618 годам значыцца Martinus Wietogolski, Novogrodiensis Lithvanus, пад 1638 годам — Johannes Otteski, Nieswitzio-Littwanus, пад 1643 годам — Johannes Zelenievieczky, Neszvicensis Litvanus[13], пад 1711 годам — Myslick Joh., Schluzka-Litthuan. <…> Chomontowski Mich., Schluzka-Litthuan.[14], пад 1717 годам — Joschmannus Joh., Sluzko-Lithvan.[15] У сьпісе студэнтаў Замойскай акадэміі пад 1624/1625 годам значыцца Theophilus Nicolai Tryzna, Lithuanus, distr Slonimensis[16]. Паводле біяграфічнай даведкі 1628 году пра Рафала Корсака: Lithuanus, natus in Districtu Novogroden[17]. Паводле каталёгу студэнтаў Грэцкай калегіі ў Рыме, Захар Ількоўскі (Zacharius Ilkouski) азначаецца як Lithuanus, ex distrisctu Slonimiensi (1640 год), Язэп Навакоўскі (Josephus Novakouski) — як Lithuanus, Zyrovice in Districtu Slonimiensi (1785 год), а Амброзі Растоцкі — як Lithuanus ex civitate Slonim (1792 год)[18], у запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значацца Cyrillus Czaplejowsky Lithuanus ex districtu Wolkoviensi (1702—1706 гады), Georgius Bulhac Lituanus Slonimensis (1720—1721 гады), Marcellus Warzatzky Lythvanus Slonimensis (1736—1740 гады)[19]. У матрыкуле Марбурскага ўнівэрсытэту пад 1682 годам значыцца Florianus Svida Lithuanus Sluccensis[20], у матрыкуле Франкфурцкага ўнівэрсытэту пад 1695 годам — Daniel Borźimowski, Slucensis Litwanus[21], у матрыкуле Гданьскага ўнівэрсытэту пад 1700 годам — Vladislaus et Boguslaus Kopiewicz, Slucensis, Lithvani[22], у матрыкуле Гальскага ўнівэрсытэту пад 1707 годам — Petr. Wolck, Slucko-Litvanus[23]. Паводле запісу мэтрыкі гімназіі ў Браўнсбэргу, Beresniewiez Thom. Lituanus ex pal. Novogrod. (1702 год)[24]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Шылавічы, Поразаў (абодва 1645 год), Косаў, Альшэва (абодва 1669 год)[25], Новы Двор (1692 год)[26]. А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін»[27].
У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, Слуцкае княства пераўтварылася ў Случарэцкі павет[28].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) да Расейскай імпэрыі адыйшла ўсходняя частка ваяводзтва. Таго ж году ўтварыўся Сталавіцкі павет[29].
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Паводле зьвестак 1930-х гадоў, назва ліцьвіны пашыралася каля Ружанаў, Косава, Івацэвічаў[30]. У 1933 годзе ў выданьні «Kurier Nowogrodzki» зазначалася, што «тутэйшыя» да нядаўняга часу называлі сябе ліцьвінамі і што былі спробы ўтрымаць пры сабе гэтую назву з адрознасьцю ад «ковенскіх летувісаў»[c].
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьпярша герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «срэбны крыж у чырвоным полі»[32]; пазьней — «чорны анёл у чырвоным полі»[33], паводле іншых зьвестак — «белая Пагоня ў чырвоным полі»[34]. Імаверна, герб складаўся зь дзьвюх тарчаў: на адной быў чорны анёл у чырвоным полі з раскінутымі крыламі, што трымаў адну руку ўнізе, а іншай абапіраўся ў бокі; на другой — Пагоня[35].
Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу ў цэнтры.
-
1712 г.
-
каля 1720 г.
-
1794 г.
-
канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XVII ст. налічвала 62,4 тыс. дымоў (каля 375 тысячаў жыхароў)[1].
Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 437 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 279 тыс. чал.[36]
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На поўначы межавала зь Віленскім і Менскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Мазырскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва[34].
-
Наваградзкае і Берасьцейскае ваяводзтвы, 1665 г.
-
Наваградзкае, Падляскае і Берасьцейскае ваяводзтвы, 1781 г.
-
Менскае і Наваградзкае ваяводзтвы, 1772 г.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Наваградзкі, Ваўкавыскі, Слонімскі. Асобнай часткай Наваградзкага павету гістарычна выступала Слуцкае княства.
Назва | Цэнтар | Плошча, тыс. км² |
Староствы |
---|---|---|---|
Наваградзкі павет | Наваградак | 24,5 | Наваградзкае (гродавае) Клецкае |
Ваўкавыскі павет | Ваўкавыск | 4 | Ваўкавыскае (гродавае) Воўпенскае Жыліцкае Мсьцібаўскае Ялаўскае |
Слонімскі павет | Слонім | 8,5 | Слонімскае (гродавае) Зьдзітаўскае Сакалоўскае |
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Наваградку. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.
Наваградзкая, ваўкавыская і слонімская шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Сэнаце Рэчы Паспалітай Наваградзкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 30 ваяводаў і 19 кашталянаў[34].
Ваяводзкі мундзір складаўся з пунсовага кунтуша і чорнага жупана і адваротаў[35].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Таксама Но́вагаро́дзкае ваяво́дзтва, Наўгаро́дзкае ваяво́дзтва (ст.-бел. Воеводство Новогродское, Новогородское, Новгородское; лац. Palatinatus Novogrodensis, польск. Województwo nowogródzkie)
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[4] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[5]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
- ^ польск. Sytuacja «tutejszych», którzy jeszcze do niedawna nazywali siebie «Litwinami» jest obecnie dość kłopotliwa. Próby utrzymania przy sobie tej nazwy i odróżnianie się od «Letuwisów» kowieńskich, nie powiodły się[31]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гайба М. Новагародскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 359.
- ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. — М., 1912. С. 2, 773.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 78.
- ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
- ^ Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1875. С. 656—657.
- ^ Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. — Казань, 1914. С. 31.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 108.
- ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 158—160.
- ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 515.
- ^ Die Matrikel der Universität Basel. Bd. 2. — Basel, 1956. S. 384.
- ^ Archiv für die Geschichte des Hochstifts Augsburg. Bd. 2. Die Matrikel der Universität Dillingen. — Dillingen, 1912. S. 342.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 233, 390, 445.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 271.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 297.
- ^ Šedvydis L. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės valdančiojo elito rengimas viešajam valstybės gyvenimui XVI a. — XVII a. viduryje: disertacija. — Kaunas, 2016. P. 157.
- ^ Epistolae metropolitarum kioviensium catholicorum: Raphaelis Korsak, Antonii Sielava, Gabrielis Kolenda. — Romae, 1956. P. 13.
- ^ Надсан А. Беларусы ў Грэцкай калегіі // Запісы БІНіМ. Т. 30. — New York — Miensk, 2006. С. 170, 175—176.
- ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
- ^ Reklaitis P. Lietuvos studentai Marburge XVII ir XVIII amžiuje // Aidai. Nr. 3, 1978.
- ^ Aeltere Universitäts-Matrikeln: I. Universität Frankfurt. Bd. 2. — Leipzig, 1888. S. 235.
- ^ Oliančyn D. Aus dem Kultur- und Geistesleben der Ukraine // Kyrios. Vierteljahresschrift für Kirchen- und Geistesgeschichte Osteuropas. Bd. 2, 1937. S. 274.
- ^ Oliančyn D. Aus dem Kultur- und Geistesleben der Ukraine // Kyrios. Vierteljahresschrift für Kirchen- und Geistesgeschichte Osteuropas. Bd. 2, 1937. S. 276.
- ^ Die Schüler des Braunsberger Gymnasiums von 1694 bis 1776. — Braunsberg:, 1934. S. 35.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 26.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 264.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 441.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
- ^ Гайба М. Навагрудскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 257.
- ^ Чаквін І. Гістарычная этнаніміка Палесся // Весці Акадэміі навук Беларускай ССР. — Серыя грамадскіх навук. № 4, 1985. С. 79—80.
- ^ Kurier Nowogrodzki. Nr. 284, 17.10.1933. S. 2.
- ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUM. Праверана 1 студзеня 2012 г.
- ^ Пякарскі А. Наваградскія гербы // «Спадчына» №5, 1993.
- ^ а б в Jelski A. Województwo nowogródzkie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
- ^ а б Żmigrodzki J. Nowogródek i okolice. — Nowogródek, 1931.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9