Брацлаўскае ваяводзтва
| Брацлаўскае ваяводзтва | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае |
| Статус | ваяводзтва Каралеўства Польскага[d] і ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Брацлаў |
| Дата ўтварэньня | 1566 |
| Дата скасаваньня | 1793 |
| Ваяводы | Ваяводы брацлаўскія |
| Кашталяны | Кашталяны брацлаўскія |
| Плошча | 31 660 км² |
| Час існаваньня | 1566—1795 |
| Месцазнаходжаньне Брацлаўскага ваяводзтва | |
| | |
| | |
Брацлаўскае ваяводзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 року ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — места Брацлаў.
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».
Ваяводзкая харугва была шэрага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падольле)[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводзтва перанесьлі з Брацлава ў Віньніцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падзялялася на два паветы: Віньніцкі і Брацлаўскі (апошні сладаўся зь дзьвюх частак уласна Брацлаўскай i Зьвянігарадзкай). У канцы XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтар — Гранаў) і Зьвянігарадзкі паветы[1].
Ваяводзкі соймік праходзіў у Віньніцы. Мясцовая шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм.
Ураднікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Сэнаце Рэчы Паспалітай Падляскае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводзтва нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаярэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменьніка Фёдара Дастаеўскага.[2]
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Валерый Пазднякоў. Брацлаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 347.
- ↑ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 .
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
