Ваяводзкі соймік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Ваяводзкі соймікстанава-прадстаўнічы орган улады ў ваяводзтве за часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

На ваяводзкіх сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на вальны сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, тамака ж вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Вярхоўны трыбунал), вызначаліся падаткі.

У адрозьненьне ад павятовых соймікаў, на ваяводзкіх выпрацоўваліся хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя і ўраду, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя пра пастановы і законы, прынятыя на ўсеагульных вальных соймах.[1]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 199.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.