Перайсьці да зьместу

Ваяводзтва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гербы беларускіх ваяводзтваў і дзяржаўны герб Беларускай Народнай Рэспублікі Пагоня, 1918 г.

Ваяво́дзтва — традыцыйная беларуская назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі першага ўзроўню ад часоў Вялікага Княства Літоўскага[1][2], якая адпавядае вобласьці — ужыванай з часоў савецкай гвалтоўнай русіфікацыі сэмантычнай кальцы з расейскай мовы. Кіраўнік — ваявода, рэпрэзэнтацыйны орган улады — ваяводзкі соймік. На другім узроўні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ў склад ваяводзтва традыцыйна ўлучаюцца паветы.

Апроч Вялікага Княства Літоўскага, ваяводзтвы гістарычна існавалі ў Польшчы, Румыніі, Вугоршчыне і Сэрбіі, а ў Маскоўскай дзяржаве ў XVI—XVIII стагодзьдзях існавала сыстэма кіраваньня на чале з ваяводам[3]. Адміністрацыйны ўзровень тэрыторыі ваяводзтва адпавядае княству ў сярэднявечных дзяржавах, гэтаксама як і пасада ваяводы адпавядае пасадзе князя. Адна з сучасных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак Польшчы, якая падзяляецца на 16 ваяводзтваў.

Мапа Ваяводзіны

Ваявода (ст.-слав воєвода, слав. *vojevoda, якое ўзыходзіць да *voi-, вайна, воін і *vod- 'вадзіць'[4], літаральна «лідэр жаўнераў» або «вайсковы лідэр», адпаведнік лацінскага «Dux Exercituum» і нямецкага «герцага») пачаткова быў вайсковым кіраўніком, які ў дзяржаўнай структуры знаходзіўся побач з кіраўніком дзяржавы. Пазьней слова пачало азначаць кіраўніка адміністрацыйнай адзінкі.

Слова «ваяводзтва» ў розных мовах выглядае наступным чынам: па-польску: województwo; па-румынску: voievodat; па-сэрбску: vojvodina ( војводина), vojvodstvo ( војводство) або vojvodovina ( војводовина); па-вугорску: vajdaság; па-летувіску: vaivadija.

Ад слова «ваяводзтва» ўтварылася назва сэрбскага Аўтаномнага краю Ваяводзіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя ваяводзтвы ў Вялікім Княстве Літоўскім — Віленскае і Троцкае — утварыліся на аснове адпаведных княстваў паводле Гарадзельскага прывілею 1413 году як вайскова-адміністрацыйныя акругі[5]. У 1471 годзе ўтварылася Кіеўскае, у 1504 годзе — Полацкае, у 1507 годзе — Наваградзкае, у 1508 годзе — Смаленскае, у 1511 годзе — Віцебскае, у 1513 годзе — Падляскае ваяводзтвы.

У 1565—1566 гадох згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай аформіўся новы падзел тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага:

Паводле ўмоваў Люблінскай уніі 1569 году, Брацлаўскае, Валынскае, Кіеўскае (без Мазырскага павету), Падляскае ваяводзтвы далучыліся да Каралеўства Польскага. У 1611 годзе войскі Рэчы Паспалітай вярнулі ў склад Вялікага Княства Смаленскае ваяводзтва (паветы Смаленскі і Старадубскі).

У 1667 годзе, паводле ўмоваў Андрусаўскага замірэньня, Смаленск і Старадуб перайшлі пад уладу Маскоўскай дзяржавы, з таго часу адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел дзяржавы не зьмяняўся больш за стагодзьдзе (да 1772 году). У 1793 годзе ўтварыліся Браслаўскае, Гарадзенскае, Жамойцкае і Мерацкае ваяводзтвы. Усе яны спынілі сваё існаваньне ў выніку падзелаў Рэчы Паспалітай[6].

Усе ваяводзтвы Вялікага Княства Літоўскага мелі свае гербы і вайсковыя харугвы (штандары). Ачольваліся ваяводамі, якія прызначаліся вялікім князем і панамі-радай з заможнай шляхты, ураджэнцаў гаспадарства.

Першыя ваяводзтвы ў Польшчы ўтварыліся ў XIV ст. У 1837 годзе ўлады Расейскай імпэрыі замянілі ваяводзтвы Царства Польскага на губэрні.

Аднавіліся ў 1922 годзе ў міжваеннай Польскай Рэспубліцы, калі беларускія землі ўвайшлі ў склад Беластоцкага, Віленскага, Наваградзкага і Палескага ваяводзтваў.

З 1999 году Польшча падзяляецца на 16 ваяводзтваў.

  1. ^ Чайчыц А. Карыснае практыкаваньне ад Зянона Пазьняка, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
  2. ^ Народная Праграма Вольная Беларусь — гэта праект новай Беларусі. — Варшава — Нью-Ёрк — Менск: «Беларускія Ведамасьці», 2017. С. 17.
  3. ^ Грыцкевіч А. Ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 240.
  4. ^ ЭСБМ. Т. 2. — Мн., 1980. С. 79.
  5. ^ Грыцкевіч А. Ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 399.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 52.