Аляксандар Карабач
Аляксандар Карабач лац. Alaksandar Karabač | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
30 лістапада 1878 |
Памёр: | невядома |
Партыя: |
Алякса́ндар Караба́ч (Карач) (1878 — ?) — беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч. Народны сакратар пошты і тэлеграфу Беларускай Народнай Рэспублікі (1918).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў 1878 годзе ў вёсцы Вехатніца Роскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1910-я гады вучыўся ў адной зь сярэдніх школаў Вільні. Працаваў у паштова-тэлеграфных установах Вільні й Петраграду.
Далучыўся да беларускага руху ў 1915 годзе, да гэтага зьяўляўся старшынём прарасейскага «Белорусского общества» ў Вільні. З 1918 году сябра Віленскай беларускай рады. Пасьля быў сябрам Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэту. Сябра партыі беларускіх сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, кіраўнік віленскае філіі партыі. У 1919 годзе навучаўся на Віленскіх беларускіх настаўніцкіх курсах. Галоўны рэдактар грамадзка-палітычнай і літаратурнай газэты «Незалежная Беларусь», якая выходзіла ў 1919 годзе ў Вільні.
Да 1921 году ўзначальваў Загранічнае бюро БПСР. Ад Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў прымаў удзел у Першай Ўсебеларускай канфэрэнцыі (25—28 верасьня 1921 году, Прага).
З-за ўзмоцненай агітацыі супраць выбараў у Віленскі Сойм ў ночы з 19 на 20 студзеня 1922 году арыштаваны польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і летувіскіх актывістаў. Знаходзіўся ў вязьніцы. Дзякуючы ціску Летувы ў лютым 1922 году перададзены летувіскаму боку. Пасься пераезду ў Коўну быў прадстаўніком Віленскага беларускага нацыянальнага камітэту ў Коўне, загадчыкам справаў Міністэрства беларускіх справаў Летувы.
У 1923 годзе выехаў з Коўні ў Менск[1]. З 1923 году — у БССР. У 1924 годзе браў удзел у ліквідацыйным зьезьдзе Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў у Менску. Далейшы лёс невядомы.