Перайсьці да зьместу

Лаздуны 1

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 04:29, 7 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Лаздуны
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Лаздунскі
Насельніцтва: 923 (1999)
Тэлефонны код: +375 1595
Геаграфічныя каардынаты: 53°57′54″ пн. ш. 25°58′26″ у. д. / 53.965° пн. ш. 25.97389° у. д. / 53.965; 25.97389Каардынаты: 53°57′54″ пн. ш. 25°58′26″ у. д. / 53.965° пн. ш. 25.97389° у. д. / 53.965; 25.97389
Лаздуны на мапе Беларусі
Лаздуны
Лаздуны
Лаздуны
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Лазду́ны 1-я — вёска ў Беларусі, цэнтар сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 923 чал. (1999). Знаходзяцца за 12 км на поўдзень ад Юрацішак.

Лаздуны — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны).

Гісторыя

Упершыню Лаздуны згадваюцца ў XVI ст. як валоданьне Радзівілаў, якія цягам стагодзьдзяў перадавалі іх у заклад іншым асобам. Ад свайго заснаваньня паселішча ўваходзіла ў склад Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1591 Лаздуны згадваюцца як маёнтак, што знаходзіўся ў закладзе ў Бруханскіх, пазьней у Магільніцкіх, з 1614 у віленскага купца Вэндана. Цягам 16451699 Лаздунамі валодаў стольнік браслаўскі М. Більдзюкевіч. Станам на 1690 у паселішчы было 15 дымоў.

У пач. XVIII ст. Лаздуны перайшлі ў валоданьне Ромэраў, пазьней Панорскіх. Станам на 1735 тут было 45 дымоў. У 1744 у Лаздунах збудавалі касьцёл, які належаў да Суботніцкай парафіі.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Лаздуны апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Апошні ардынат Дамінік Геранім Радзівіл у 1806 падараваў мястэчка Валадковічам. За Корвін-Мілеўскімі ў 1859 у Лаздунах нанава адбудавалі касьцёл. У 1861 тут адбыліся сялянскія выступленьні. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку Лаздуны быў 91 двор, працавалі хлебазапасны магазын, школа граматы; у маёнтку Лаздуны з фальваркамі — 8 двароў, дзейнічалі касьцёл, вінакурня, карчма. На 1909 у мястэчку было 122 двары.

У Першую сусьветную вайну Лаздуны занялі нямецкія войскі. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час у мястэчку Лаздуны было 156 двароў, у фальварку Лаздуны — 14 двароў. Цягам 19201930 тут дзейнічала сельскагаспадарчая школа.

У 1939 Лаздуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіліся цэнтрам сельсавету Юрацішкаўскага раёну. Статус мястэчка Лаздуны панізілі да вёскі. У колішнім маёнтку Лаздуны дзейнічалі сыраварня, школа, крама. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 вёска знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 3 20 студзеня 1960 Лаздуны ўваходзяць у склад Іўеўскага раёну.

Насельніцтва

  • XIX стагодзьдзе: 1866 — 456 чал.[1]; 1897 — 838 чал. у мястэчку Лаздуны і 111 чал. у маёнтку Лаздуны
  • XX стагодзьдзе: 1905 — 797 чал. у мястэчку Лаздуны і 213 чал. у маёнтку Лаздуны; 1909 — 870 чал.; 1921 — 700 чал. у мястэчку Лаздуны і 118 чал. у фальварку Лаздуны; 1970 — 714 чал.; 1999 — 923 чал.

Інфраструктура

У Лаздунах працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, бібліятэка, дом культуры.

Эканоміка

ПМК-56, асфальтавы завод і іншыя прадпрыемствы.

Турыстычная інфармацыя

Выдатныя мясьціны

  • Капліца могілкавая
  • Касьцёл Сьвятых Сымона й Тадэвуша (19041910)
  • Парк пры колішняй сядзібе (XIX ст.)

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Корвінаў-Мілеўскіх (XIX ст.)

Крыніцы

  1. ^ Łazduny // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 617.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лаздуны 1сховішча мультымэдыйных матэрыялаў