Забялаўцы
| Забялаўцы лац. Zabiałaŭcy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Лаздунскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°58′56,40″ пн. ш. 26°02′23,60″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 9 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231337 |
| СААТА | 4229820041 |
| Нумарны знак | 4 |
| Забялаўцы на мапе Беларусі ± Забялаўцы | |
Забяла́ўцы[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 57 рэвіскіх душ, дзяржаўная ўласнасьць. Паводле перапісу 1897 г., 198 жыхароў. 212 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 33 двары, 212 жыхароў.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 26 двароў, 133 жыхары.
3 12.10.1940 г. (46 двароў, 221 жыхар) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. 3 канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. пад нямецкай акупацыяй.
У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «Маладая гвардыя». 3 16.7.1954 г. у Лаздунскім сельсавеце. 3 20.1.1960 г. у Івейскім раёне. У 1970 г. 120 жыхароў. Пасьля ў складзе калгаса імя С.М.Кірава.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 9 чалавек[2]
- 1999 год — 31 чалавек, 21 двор
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 469
- ↑ Вынікі перапісу