Бяжэмцы
Бяжэмцы лац. Biažemcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Лаздунскі |
Насельніцтва: | 77 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231369 |
СААТА: | 4229820016 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′48″ пн. ш. 25°59′27″ у. д. / 53.98° пн. ш. 25.99083° у. д.Каардынаты: 53°58′48″ пн. ш. 25°59′27″ у. д. / 53.98° пн. ш. 25.99083° у. д. |
± Бяжэмцы |
Бяжэ́мцы[1] — вёска ў Лаздунскім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX стагодзьдзя вёска ў Лугамавіцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 98 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Лаздуны Мілеўскіх. У 1897 годзе ў вёсцы 47 двароў, 352 жыхары. У 1905 годзе 400 жыхароў, 404 дзесяціны зямлі.
У жніўні 1906 году ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляваньні супраць мясцовага памешчыка Корвін-Мілеўскага, адбыліся сутычкі з паліцыяй.
У 1921—1939 гадах у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 годзе 67 двароў, 306 жыхароў.
3 12 кастрычніка 1940 году (100 двароў, 433 жыхары) у Бобравіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа.
У 1950 годзе арганізаваны калгас «Стаханавец». Пазьней увайшла ў склад калгасу імя С. М. Кірава. 3 16 ліпеня 1954 году ў Лаздунскім сельсавеце. 3 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 годзе 367 жыхароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — 77 чалавек[2]
- 1999 год — 128 чалавек, 65 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 226
- ^ Вынікі перапісу